Песняры беларускай душы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Песняры беларускай душы

PDF Печать E-mail

29.01.2016

Запрашаем на юбілейную кніжную выстаўку да 95-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа.

Кніжная выстаўка змяшчае каля 100 выданняў. Сярод іх – зборы твораў пісьменнікаў, аповесці, раманы, кнігі-юбіляры 2016 года знакамітых літаратараў, самыя папулярныя творы аўтараў. На выставе прадстаўлены таксама матэрыялы, якія распавядаюць аб жыццёвым і творчым шляху пісьменнікаў, раскрываюць асноўныя напрамкі іх творчасці.
Выстава будзе карыснай усім, хто любіць чытаць па-беларуску, цікавіцца беларускай літаратурай і творамі І. Шамякіна, І. Мележа.
Дзейнічае выстава да 29 лютага.
Р.S. 30 студзеня 2016 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна (1921-2004), беларускага савецкага пісьменніка, празаіка, драматурга, дзяржаўнага дзеяча, народнага пісьменніка Беларускай ССР, Героя Сацыялістычнай Працы, акадэміка. 8 лютага 2016 года - 95 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа (1921-1976), народнага пісьменніка Беларусі, стваральніка знакамітай “Палескай хронікі”. Творчасць знакамітых літаратараў атрымала ўсенароднае прызнанне і любоў як у Беларусі, так і за яе межамі. Кнігі пісьменнікаў увайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.

2

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика