Песняры беларускай душы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Песняры беларускай душы / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2016. – 3 лютага. – С. 8. - На абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць юбілейная выстава “Песняры беларускай душы”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі І.П. Шамякіна і І.П. Мележа.

 

 

ГОД КУЛЬТУРЫ

Песняры беларускай душы

30 студзеня 2016 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна (1921-2004), беларускага савецкага пісьменніка, празаіка, драматурга, дзяржаўнага дзеяча, народнага пісьменніка Беларускай ССР, Героя Сацыялістычнай Працы, акадэміка. 8 лютага 2016 года - 95 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа (1921-1976), народнага пісьменніка Беларусі, стваральніка знакамітай “Палескай хронікі”. Творчасць знакамітых літаратараў атрымала ўсенароднае прызнанне і любоў як у Беларусі, так і за яе межамі. Кнігі пісьменнікаў увашлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.

 

На абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць юбілейная выстава “Песняры беларускай душы”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі І.П. Шамякіна і І.П. Мележа.

Кніжная выстаўка змяшчае каля 100 выданняў. Сярод іх – зборы твораў пісьменнікаў, аповесці, раманы, кнігі-юбіляры 2016 года знакамітых літаратараў, самыя папулярныя творы аўтараў. На выстаўцы прадстаўлены таксама матэрыялы, якія распавядаюць аб жыццёвым і творчым шляху пісьменнікаў, раскрываюць асноўныя напрамкі іх творчасці, фотаздымкі.

Выстаўка будзе карыснай усім, хто любіць чытаць па-беларуску, цікавіцца беларускай літаратурай навогул  і творамі І. Шамякіна, І. Мележа ў прыватнасці.

Дзейнічае выстаўка да 29 лютага.

 

Святлана КУРАЧУК,

галоўны бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

цэнтральнай раённай бібліятэкі

Яндекс.Метрика