Работа отдела библиотечного маркетинга в 2015 году
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Работа отдела библиотечного маркетинга в 2015 году

PDF Печать E-mail

Аналіз дзейнасці АБМ за 2015 год

У Год моладзі і Год 70-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі работа аддзела бібліятэчнага маркетынга была накіравана на арганізацыю дзейнасці па актывізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, пошук прыярытэтных напрамкаў і інавацыйных форм работы і аператыўнае інфармаванне аб іх бібліятэкараў ЦБС, удасканаленне сістэмы бесперапыннай адукацыі спецыялістаў, удасканаленне сайта Кобрынскай РЦБС, выдавецкую дзейнасць. 

Супрацоўнікамі аддзела была распрацавана мэтавая бібліятэчная праграма ў дапамогу духоўна-маральнаму развіццю моладзі на 2015 -  2016 г.г. «Духовность. Нравственность. Личность», па якой бібліятэкі будуць працаваць і ў гэтым годзе.

          З пачатку года ў ЦБС аб'яўлены конкурс «Малады чытач - 2015», вынікі якога былі падведзены ў снежні 2015г. на раённым свяце ушанавання пераможцаў конкурса «Молодёжь на библиотечном пьедестале». Складзены сцэнарый, падрыхтавана відэапрэзентацыя, распрацаваны запрашальныя білеты, ганаровыя дыпломы, знойдзены спонсары  мерапыемства – вось далёка няпоўны пералік спраў супрацоўнікаў АБМ пры падрыхтоўцы да свята.

Вялася выдавецкая дзейнасць АБМ.

Выданы інфармацыйна-тэматычныя зборнікі: «Через книги – к духовности» па духоўна-маральнаму выхаванню, «Бібліятэка для моладзі, моладзь у бібліятэцы» у дапамогу арганізацыі работы з моладдзю, «Дапамагчы зрабіць правільны выбар» у дапамогу рабоце бібліятэк у перыяд перадвыбарчай кампаніі.

Распрацаваны і выданы памяткі «Моладзь у бібліятэчным фармаце» і «Кожны беларус павінен ведаць…»

АБМ прыступіў да стварэння метадычных дапаможнікаў пачынаючым біблітэкарам серыі «Асновы дзейнасці сельскай бібліятэкі», у якой выйшлі 4 выданні.

У справаздачным годдзе былі складзены 2 сцэнарыя – сцэнарый адкрыцця альтанкі буккросынгу ў Дзень горада і сцэнарый ушанавання лепшых маладых чытачоў «Молодёжь на библиотечном пьедестале».

У рамках вучобы кадраў метадысты распрацавалі і прадставілі паказальную кніжную выставу «Молодёжный мир: интересно о разном», размясцілі на сайце 6 відэапрэзентацый.

Сярод інавацыйных форм работы з бібліятэкарамі, арганізаваных АБМ у 2015 г. - навучальны семінар «Фарміраванне электронных паўнатэкставых баз даных ваеннай тэматыкі», ярмарка творчых ідэй «Летнее чтение с увлечением», трэнінг «Падрыхтоўка прэзентацый да конкурсу «Малады чытач - 2015», раённы семінар «Работа бібліятэк у перыяд перадвыбарчай кампаніі».

Прадоўжылася дыстанцыйнае кіраўніцтва сельскімі філіяламі праз сайт РЦБС.

Праведзена франтальная праверка на дакладнасць справаздачных даных усіх структурных падраздзяленняў РЦБС.

Яндекс.Метрика