Беларускай байкі ўладары
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Беларускай байкі ўладары

PDF Печать E-mail

04.03.2016

У рамках Года культуры
На абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі працягваюць дзейнічаць юбілейныя выставы з нагоды юбілеяў народных пісьменнікаў Беларусі. Чарговая – “Беларускай байкі ўладары” – прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы.
Выстава складаецца з двух раздзелаў. Першы – “Байкапісец, драматург, празаік: да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы”. Народны пісьменнік Беларусі Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) на літаратурнай ніве праявіў выключную шырыню і рознабаковасць творчых інтарэсаў. Выдатнаму крапівінскаму таленту аказаліся падуладныя ўсе літаратурныя жанры (паэзія, проза, драматургія). Крапіва - вялікі майстар байкі і камедыі. Яго байкі сталі творамі хрэстаматыйнымі, па якіх вучацца ўжо многія пакаленні школьнікаў. Выстава змяшчае шэраг матэрыялаў аб жыцці і творчасці таленавітага беларускага пісьменніка: кнігі, артыкулы з часопісаў і зборнікаў, літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы, фотаздымкі розных гадоў, выказванні вядомых людзей аб К. Крапіве, інфармацыю аб шматлікіх тытулах, узнагародах і прэміях пісьменніка, а таксама вершы і байкі К. Крапівы.
Другі раздзел выставы “Беларуская байка: сатыра і гумар байкапісцаў” прысвечаны ўвогуле беларускай байцы: яе гісторыі, першым беларускім байкам, сучаснай байцы, часопісу “Вожык” (дарэчы, “Вожык” таксама юбіляр 2016 года) як папулярызатару беларускай байкі.
Прадстаўленыя на выставе матэрыялы прызначаны як для спецыялістаў у педагагічнай і культурнай сферы, студэнтаў, навучэнцаў каледжаў, школ, так і для шырокага кола аматараў творчасці К. Крапівы, беларускай байкі.

2

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика