ПАЛАЖЭННЕ аб абласным літаратурным конкурсе для дзяцей і юнацтва прысвечаным 70-гадоваму юбілею выдатнага беларускага “Няма жывей таго, што стала словам”
ПАЛАЖЭННЕ
аб абласным літаратурным конкурсе для дзяцей і юнацтва
прысвечаным 70-гадоваму юбілею выдатнага беларускага
“Няма жывей таго, што стала словам”,
паэта-берасцейца Васіля Гадулькі
Конкурс праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічным факультэтам Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна” сумесна з упраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна - творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 год.
Колькасць месцаў: 6 (1 – першае, 2 – другіх, 3 – трэціх).
Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя творчыя работы.
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія) будуць апублікаваны. Конкурсныя работы дасылаюцца да 10 кастрычніка 2016 года на адрас: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к. 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або на эл. адрас: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2016 года.
Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста фармату А-4. Агульны аб’ём работы не павінен перавышаць трох лістоў фармату А-4.
На тытульным лісце неабходна ўказаць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- дату нараджэння;
- месца працы або вучобы;
- адрас для перапіскі;
- нумары кантактных тэлефонаў;
- E-mail (калі ёсць).
Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюзапісьменнікаў Беларусі
(старшыня журы конкурсу) А.М.Крэйдзіч
HEADER