ПАЛАЖЭННЕ аб абласным літаратурным конкурсе для дзяцей і юнацтва прысвечаным 70-гадоваму юбілею выдатнага беларускага “Няма жывей таго, што стала словам”
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

ПАЛАЖЭННЕ аб абласным літаратурным конкурсе для дзяцей і юнацтва прысвечаным 70-гадоваму юбілею выдатнага беларускага “Няма жывей таго, што стала словам”

PDF Печать E-mail

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб абласным літаратурным конкурсе для дзяцей і юнацтва

прысвечаным 70-гадоваму юбілею выдатнага беларускага

“Няма жывей таго, што стала словам”,

паэта-берасцейца Васіля Гадулькі

Конкурс праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічным факультэтам Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна” сумесна з упраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна - творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 год.

Колькасць месцаў: 6 (1 – першае, 2 – другіх, 3 – трэціх).

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя творчыя работы.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія) будуць апублікаваны. Конкурсныя работы дасылаюцца да 10 кастрычніка 2016 года на адрас: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к. 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або на эл. адрас: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2016 года.

Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста фармату А-4. Агульны аб’ём работы не павінен перавышаць трох лістоў фармату А-4.

На тытульным лісце неабходна ўказаць:

- прозвішча, імя, імя па бацьку;

- дату нараджэння;

- месца працы або вучобы;

- адрас для перапіскі;

- нумары кантактных тэлефонаў;

- E-mail (калі ёсць).

Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюзапісьменнікаў Беларусі

(старшыня журы конкурсу)                               А.М.Крэйдзіч

HEADER 

0 #1
тугрик 25 Мая 2016
Каго выдатнага беларускага? У загалоуку палажэння?
Яндекс.Метрика