Канстытуцыя – галоўны закон краіны
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Канстытуцыя – галоўны закон краіны

PDF Печать E-mail

11.03.2016

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай бібліятэкі арганізавана выстаўка дзяржаўнага свята «Канстытуцыя – галоўны закон краіны», на якой прадстаўлены тэксты ўсіх пяці Канстытуцый Беларусі, кнігі, матэрыялы з перыядычных выданняў аб канстытуцыйным развіцці нашай краіны.
Канстытуцыя—абавязковы элемент сучаснай дзяржавы, аснова дэмакратыі, народаўладдзя. Значэнне Канстытуцыі такое вялікае, што сам факт яе прыняцця ацэньваецца як крок да дэмакратыі. Пятая па ліку Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 г. — гэта найважнейшы палітыка-прававы дакумент. Яна з'яўляецца асновай, ядром прававой сістэмы, рэгулюе самыя стабільныя і важныя грамадскія адносіны. Беларуская Канстытуцыя заклікана гарантаваць кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для працы, прыстойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

1

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика