Курачук, С. Зберагаючы спадчыну Кобрыншчыны / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2016. – 23 красавіка. – С. 2. Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў бібліёграфы Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі стварылі новы краязнаўча-турыстычны
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Зберагаючы спадчыну Кобрыншчыны / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2016. – 23 красавіка. – С. 2.

Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў бібліёграфы Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі стварылі новы краязнаўча-турыстычны праект "Помнікі, памятныя мясціны Кобрынскага раёна".


Зберагаючы спадчыну Кобрыншчыны


Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў (Дзень сусветнай спадчыны), які адзначаецца ўсімі краінамі свету 18 красавіка, бібліёграфы Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі стварылі новы краязнаўча-турыстычны праект "Помнікі, памятныя мясціны Кобрынскага раёна".
Электронная база ўвабрала ў сябе звесткі аб помніках і памятных мясцінах, размешчаных на тэрыторыі Кобрыншчыны і складаецца з 6 раздзелаў: дзяржаўныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Кобрыншчыны, помнікі археалогіі, помнікі
архітэктуры, помнікі гісторыі, помнікі знакамітым землякам і дзяржаўным дзеячам, помнікі прыроды і палаца-паркавыя ансамблі. У праекце даецца дэталёвае апісанне помнікаў, памятных мясцін, звесткі аб якіх дапоўнены фотагалерэяй, гістарычнымі, архітэктурнымі даведкамі і спісам крыніц, якіх
на сённяшні дзень у базе даных каля 400. Праект будзе сістэматычна дапаўняцца новымі матэрыяламі, бо Кобрыншчына багата аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны, якія з'яўляюцца надзейным падмуркам для выхавання ў людзей гонару за наш край.
Краязнаўча-бібліяграфічны праект "Помнікі, памятныя мясціны Кобрынскага раёна" прызначаны для выкарыстання экскурсаводам, турыстам, бібліятэчным работнікам, а таксама шырокаму колу карыстальнікаў.

Светлана КУРАЧУК, галоўны бібіліёграф

цэнтральнай раённай бібліятэкі

 

Яндекс.Метрика