Выстаўка «Сімвалы нацыі»
06.05.2016
У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай бібліятэкі арганізавана выстаўка «Сімвалы нацыі» з серыі “Святочныя даты нашай дзяржаўнасці”, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь мы адзначаем у другую нядзелю мая. Гэты дзень – гэта свята Беларусі, яе сувернітэта і адзінства нацыі.
На выставе прадстаўлены матэрыялы аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь, аб геральдычных сімвалах Кобрынскага раёна, а таксама сцэнарыі, складзеныя бібліёграфамі бібліятэкі “Роднай краіны дзяржаўныя сімвалы”, “Сімвалы малой Радзімы”.