“Захавальнікі гісторыі роднага краю”
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

“Захавальнікі гісторыі роднага краю”

PDF Печать E-mail

14.06.2016

Бібліёграфамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены турыстычна-бібліяграфічны даведнік “Захавальнікі гісторыі роднага краю”. Галоўная мэта даведніка - даць магчымасць карыстацца значным масівам краязнаўчай інфармацыі пра розныя аспекты мінулага і сучаснага выдатных мясцін, помнікаў, славутасцей горада Кобрына і Кобрынскага раёна. Звесткі аб аб’ектах гісторыі і культуры Кобрынскага раёна даюцца на падставе кніг, публікацый у СМІ, архіўных даных.
Выданне складаецца з 6-ці раздзелаў:
1. Гісторыка-культурныя каштоўнасці Кобрыншчыны, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
2. Помнікі археалогіі;
3. Помнікі архітэктуры, горадабудаўніцтва;
4. Помнікі гісторыі;
5. Помнікі знакамітым землякам і дзяржаўным дзеячам;
6. Помнікі прыроды. Палаца-паркавыя ансамблі.
Раздзел “Помнікі гісторыі” у сваю чаргу ўключае наступныя падраздзелы:
- “Помнікі часоў уваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі (канец 18 ст. – 1917 г.). 1905 год на Кобрыншчыне”;
-“Помнікі 1812 г. на Кобрыншчыне”;
- “Помнікі часоў Першай сусветнай вайны (1914-1918 гг.) і савецка-польскай вайны”;
- “Помнікі часоў уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы (1921-1937). 1939 год”;
- “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны”;
- “Помнікі воінам-інтэрнацыяналістам“;
- “Помнікі пасляваеннай гісторыі. Памятныя мясціны 21 стагоддзя”.
Кожны раздзел прадстаўлены гісторыка-архітэктурнай даведкай, фотаздымкамі, спісам крыніц. Ахарактарызавана каля 300 аб'ектаў, бібліяграфія прадстаўлена больш за 400 крыніцамі. Даведачны апарат уключае геаграфічны паказальнік, які значна аблягчае пошук матэрыяла па населеным пунктам Кобрынскага раёна.
Турыстычна-бібліяграфічны даведнік прызначаны экскурсаводам, турыстам, бібліятэчным работнікам, краязнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў.

1

2

Comments are now closed for this entry

youtube

Поиск по сайту

Славутыя імёны маёй малой радзімы

10

12

13

У календары нашай памяці

2024 y

Календарь юбилейных и памятных дат на 2024 год

1

Каляндар юбілейных дат і падзей Кобрыншчыны на 2023 год

1

krajaznavstva

ССЫЛКИ

Органы власти

 

 

 

Библиотеки Брестчины

Брестская областная библиотека им.Горького

Централизованная библиотечная система г.Барановичи 

Барановичская центральная районная библиотека

Брестская городская централизованная библиотечная система

Брестская районная централизованная библиотечная система

Ганцевичская центральная библиотека

Каменецкая центральная районная библиотека им. В. М. Игнатовского 

Малоритская централизованная библиотечная система 

Пинская городская центральная библиотека 

Пинская районная централизованная библиотечная система

Пружанская центральная районная библиотека им. М. Засима

Ивановская централизованная библиотечная система

Жабинковская централизованная библиотечная система

Централизованная библиотечная система Лунинецкого района

Берёзовская районная централизованная библиотечная система

Дрогичинская районная централизованная библиотечная система

Ляховичская районная централизованная библиотечная система

ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Культура Кобринщины

Виртуальный Кобрин

Рейтинг организаций

Последние новости

Стивен Кинг"Роза Маре...
У філіяле «Дзівінская...
В Городецкой публично...
Яндекс.Метрика