Тройцу гуляем, лета сустракаем!
20.06.2016
Дзівінская бібліятэка сумесна з Домам Рамёстваў і ЦКД адзначылі чарговае свята "Тройцу гуляем, лета сустракаем!" з цыкла народных свят "Святы - традыцыі і культура беларусаў". Цікавая кніжная выстава, традыцыйныя абрадавыя песні ў выкананні фальклорнага калектыву, запальныя харавыя і сольныя выступленні былі прадстаўлены гледачам у якасці віншаванняў. Напрыканцы мерапрыемства кожны, хто прыйшоў на свята, панёс да дому бярозавую галінку і лісце аеру на памяць аб цудоўнай сустрэчы...