Свята Хлеба: Залатое дажыначнае кола
"Свята Хлеба: Залатое дажыначнае кола”: да 20-ці годдзя з пачатку правядзення рэспубліканскіх Дажынак : бібліяграфічны спіс / ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – 10 с.
Дажынкі - старадаўняе народнае свята беларусаў, звязанае з заканчэннем жніва. Святкаванне заканчэння жніва мае вельмі глыбокія векавыя карані і славіць дзве найвялікшыя каштоўнасці - чалавека-працаўніка і нацыянальную культуру. «Хлеб - усяму галава!», «Хлеб на стале - дастатак у хаце!» - казалі нашы продкі ў даўніну. Гэтыя адвечныя ісціны дарагія і сёння кожнаму беларусу.
Прадстаўлены ў спісе матэрыял уключае рэтраспекцыю гісторыі рэспубліканскіх "Дажынак", звесткі аб сталіцах гэтага агульнанацыянальнага свята. Асаблівая ўвага ўдзяляецца “Дажынкам-2009”, якія адбыліся ў г. Кобрыне. Бібліяграфічны спіс складаюць дакументы, выдадзеныя пераважна ў 2009-2015 гг.