Смяяцца дазваляецца
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Смяяцца дазваляецца

PDF Печать E-mail

Ефціфеева, Н. Смяяцца дазваляецца / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. - 2016. — 2 ліпеня. — С. 12.

Супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі свята "Беларускай байкі гаспадары".

 

Смяяцца дазваляецца

 

Жартаваць, напэўна, любяць усе, у тым ліку пісьменнікі і паэты. Каб пазнаёміць чытачоў з творчасцю беларускіх класікаў-байкапісцаў і сучасных аўтараў-гумарыстаў, супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі свята "Беларускай байкі гаспадары".

У гэты дзень у чытальнай зале бібліятэкі сабралася шмат гасцей, якія размясціліся за ўтульнымі столікамі з прыгатаваным чаем і салодкімі прысмакамі. На "першае" была пададзена гісторыя гумарыстычнай літаратуры і біяграфіі вядомых беларускіх байкапісцаў, а таксама байкі мэтра беларускага гумару Кандрата Крапівы, якія ў такой кулуарнай атмасферы ўспрымаліся з асаблівай шчырасцю. Прычым чыталі іх каля мікрафона не толькі супрацоўнікі бібліятэкі, але і госці свята.

У якасці "другой стравы" чытачы "частаваліся" творамі кабрынчан, прычым з вуснаў саміх аўтараў. Як высветлілася, нямала членаў народнага аматарскага аб'яднання "Белы бусел" валодаюць гумарыстычным пяром. Да іх выступленняў далучылася член Міжнароднага саюза пісьменнікаў "Новый современник" Наталля Кандрашук.

А вось "дэсерт" быў музычным. Падрыхтаваў яго клуб "Сустрэча" пад кіраўніцтвам Веры Жуковіч (Кобрынскі ТЦСАН). Апошнім акордам стала музычная кампазіцыя "Сэрца Беларусі" у выкананні Ірыны Асіпук.

 

Наталля ЕФЦІФЕЕВА.

Яндекс.Метрика