Краязнаўчы інфармацыйны цэнтр запрашае
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Краязнаўчы інфармацыйны цэнтр запрашае

PDF Печать E-mail

15.09.2016

“Краязнаўчы інфармацыйны цэнтр запрашае” – пад такім загалоўкам прайшоў Дзень краязнаўства ў рамках рэкламнага тыдня да Дня бібліятэк “Бібліятэка XXI стагоддзя”. На працягу дня ўсе жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з работай краязнаўчага інфармацыйнага цэнтра бібліятэкі, асноўнай задачай якога з’яўляецца збор, сістэматызацыя, вывучэнне, распаўсюджванне краязнаўчых дакументаў і інфармацыі пра іх.
Наведвальнікі знаёміліся з дакументным фондам цэнтра: кніжным фондам; папкамі газетна-часопісных артыкулаў, папкамі-дас’е; архіўнымі матэрыяламі; фондам даведачных і бібліяграфічных выданняў; рукапіснымі матэрыяламі краязнаўцаў; фондам карт, плакатаў, схем горада і раёна; альбомамі, адкрыткамі, фотаздымкамі.
Выстава “Краязнаўчы калейдаскоп” прадставіла навінкі краязнаўчай літаратуры. Бібліёграфамі зроблены агляд-прэзентацыя краязнаўчых выданняў цэнтральнай раённай бібліятэкі.

1 1 1 1 1 1 1

1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика