Оксана Бойко
Оксана Бойко
ГОРАД КАХАНЫ
Мой горад родны, я кахаю цябе,
Як птушку, цябе адпускаю.
I часта я так прымушаю сябе,
I часта цябе пакідаю.
Вось рэкі твае і азёры, лясы.
Я сэрцам сваім прысягаю.
Зусім немагчыма апісаць усёй красы.
Я бачыць усё гэта жадаю.
Багацці твае: палі і лугі.
Расцеш ты, мой горад каханы.
Шмат проліта было людское крыві.
Ты, сэрцам, душою жаданы.
Мой горад родны, я кахаю цябе,
Як птушку, цябе адпускаю,
I часта я так прымушаю сябе,
I часта цябе пакідаю.