Лявон Валасюк
Лявон Валасюк
КОБРЫНСКАЕ ЛЕТА
Лета бабіна ў Кобрын.
Прыляцела зранку...
Не паспеў вады напіцца
Я на родным ганку.
Пырснула ў вочы
3 сонечнай крыніцы,
Збегла з цёмнай ночы
Ля маёй сталіцы.
Белым павуціннем
Заплялося ў косы,
Залацістым сэрцам
Заблішчэла ў росах.
Ад цяпла такога
Птушкі шчабяталі.
Яблыні за плотам
Кветам трапяталі.
Успамін пра лета...
Мілы ўспамін
3 сонечных праменняў
На радках хвілін.