Леанід Глушко
Леанід Глушко
НАШ ГОРАД
Мяне паклікаў Кобрын да сябе.
Мне назаўжды стаў родным горад гэты
І вось цяпер я думаю сабе:
У чым ён мае еднасці сакрэты?
Як быццам бы наш Кобрын, як усе –
Такі прыгожы, звеку працавіты.
Натхнёнасці ён прыклад падае,
I сонцам узыходзячым заліты.
Будуецца, расце, шчэ прыгажэе,
Каштаны, ліпы, кветкі, знай, цвітуць.
Як бачна, на вачах ён маладзее,
А як над рэчкай-Мухаўцом пяюць!
Хоць за семсот гадоў яму жывецца,
А ні адной маршчынкі не відаць.
Хоць і нялёгка ўсё жыццё даецца.
Ды мэта ў яго - перамагаць!
У скверах, парку люд адпачывае,
Музейны Дом Суворава жыве.
Далёкіх й блізкіх ён гасцей страчае,
Усім руку дружбы Кобрын падае.
Дзятва малая ўсюды весяліцца,
Малечы лёс шчаслівым стаў даўно...
I цішынёй хачу я прычасціцца,
Адкрыўшы ў лета раніцай акно.
Бяжыць шаша да Брэста і да Мінска,
А хочаш, ты чыгункаю паедзь.
I падыходзіць лес духмяны блізка,
Так што ў хаце сёння не ўсядзець.
I, выйшаўшы на вуліцу, з парога
Паклон свой нізкі Кобрыну даю.
У яго шчаслівая дарога,
Сваю я песню Кобрыну пяю.
Над абсягам сонечным ад Бога
Робіць бусел лёгкія кругі
Няхай у новы век твая дарога
Вядзе па шчасці, Кобрын дарагі!
***
КОБРИНСКИЙ ГИМН
На свете есть миллионы городов,
Но ты, наш Кобрин, ближе нам, роднее.
Ты с каждым днём становишься ещё
Моложе и богаче, красивее.
Славься, наш Кобрин, родной и любимый!
Ты краше с весною веками цвети!
Восьмое столетье идёшь неустанно
К высоким вершинам по словном пути.
Преград немало было, бед и горя,
Но всё превозмог, победил всех врагов,
И Муховец плещет игривой волною
Под сенью зелёных в цветах берегов.
Ты славен людьми и Суворовским парком.
Имя Суворова знает весь мир.
Дорогу для дружбы с народами света
Музей полководца навеки открыл.
Славься, наш Кобрин, родной и любимый!
Ты краше весною с веками цвети!
Восьмое столетье идёшь неустанно
К высоким вершинам по славном пути.
***
МОЙ ГОРАД
Стаў горад родным, дарагім —
Мясцін я іншых не ўяўляю!
Я прыгажэць яму жадаю
і быць вякамі маладым.
Дні працы тут прайшлі мае.
Прыносяць дзеду ўнукі радасць.
І не страшыць мяне тут старасць,
Мне горад мужнасці дае.
І крочу я такі шчаслівы
3 паклонам гораду і людзям!
Хай толькі мір на свеце будзе,
Хай кожны будзе з нас зычлівы.
***
ПЕСНЯ «ДАЖЫНАК»
На крылах песня з Кобрына ляціць:
Пяюць «Дажынкі» — хлебаробаў свята.
А з песняй нам прыгожа, людзі, жыць.
І з ёю, праўда, багацее хата.
Як з хпебам божым багацеем мы.
Яму вялікасць назаўжды прыносім.
Працуючы з любоўю на зямлі
Вясною, летам, на папях увосень.
«Дажынкі» сёння ў Кобрыне пяюць.
Гасцей прымае горад наш любімы.
Героі ніў па вуліцах ідуць —
Хвала і гонар нашае Радзімы.
Узнёсласць свята бачыцца ва ўсім.
Зямной любоўю напаўняе сэрца.
І свята хлеба, быццам поля гімн,
Яшчэ не раз нам песняй адзавецца.
***
АЛЕЯ ПАМЯЦІ
Алея Славы белая бяроз,
Сцішае крок тут кожны кабрынчанін.
Зіхцяць тут вочы нашыя да слёз,
Як лісцікі бяроз ад рос уранні.
Алея стала памяццю жывых
Для ўсіх, хто йшоў ваеннаю дарогай.
і для сыноў - герояў дарагіх,
Якія ўпалі з словам: Перамога!
І тым, хто горад Кобрын вызваляў,
Біў ворага адважна, пераможна,
Хто пад рэйхстагам раніцай упаў.
А жыць было шчэ б доўга-доўга можна...
Бярозак чуем ціхі шэпт заўжды.
Свае галовы нізка мы скланяем...
Ідуць, як памяць вечная, гады.
І горад наш цвіце квяцістым маем.
***
ВЕЧАРОВАЯ КАЗКА
Россып зорак над Кобрынам яркі,
Сярод іх месяц-човен плыве.
Выплыў ён нечакана з-за хмаркі,
Кінуў золатам тут на мяне.
І па Мухаўцы золатам сее,
Уплятае ў хвалі ракі Пазалоту,
й на кветкі лілеі,
і на Кобрын наш родны такі!
І так казачна стала навокал!
Я цябе ў казку гэту вяду.
Паплывем у чаўне мы далёка,
І я песню яшчэ падвяду.
Я рукою вады дакрануўся,
Хацеў зорачку з рэчкі падняць.
Цёпла, ветла табе я ўсміхнуся,
Але ж зоркі з ракі не дастаць.
Замест зоркі ўзялася лілея,
Я табе падарыў ад душы,
Дарагая мая ты - німфея!
Пацалункам свой жэст завяршыў.
***
КВІТНЕЙ, НАШ КОБРЫН!
Над Кобрынам неба высокае
I сонечны ўвесь далягляд.
I сёння мы бачым далёкае –
Больш сямісот гадоў назад.
Квітней ты, Кобрыншчына наша
і горад Кобрын наш, квітней!
Хай сонца свеціць у вокны вашы
I душы стануць шчэ дабрэй.
Бяды нямала зведаў, гора
Ты, Кобрын родны, дарагі.
Цяпер ідзеш удапь прасторам
Сцяжынкай, выйшаўшай з смугі.
Глядзішся ў Мухавец, і бачыш,
Бы ў люстры часу, новы дзень,
Тут кожны раз ты адзначаеш
Усмешкі шчырыя людзей.
Пашана й слава людзям працы
I змагарам за светлы дзень!
Хай Беларусь, як наша маці,
3 вясною кожнаю цвіце.
Вякі жывіце ў міры, людзі.
Буслы хай в'юць сваё гняздо.
Хай напаўняе радасць грудзі.
Прыходзіць шчасце ў кожны дом.
Квітней ты, Кобрыншчына наша
I горад Кобрын наш, квітней!
Хай сонца свеціць у вокны вашы
I душы стануць шчэ дабрэй!