Ніна Дрык
Ніна Дрык
РОДНАМУ ГОРАДУ
Ля ціхай плыні Мухаўца.
Сярод лугоў імшыстых.
Дзе князь - валынскі ўладар –
Драўляны замак збудаваў.
Мой светлы горад заснаваны.
I лёс яму наканаваны
Быць сведкам даўніх тых падзей.
Гандлёвы шлях на Пінск і Кракаў
Тут шмат стагоддзяў
Не раз Хмяльніцкі з грознай сілай
Лясы і пушчы абуджаў.
I шведы Густафа Адольфа
Разграбілі, спалілі жорстка.
Ды Кобрын жыў і ваяваў.
Сувораў славаю сваёй
Ключ Кобрынскі авеяў.
Паклаў шляхецкім вольнасцям
канец
I шабельным завеям.
Плошча Леніна, парк Суворава –
Светласць дня і ў мінулае шлях.
Колькі раз ралля суровая
Бударажыла горад наш.
Зямля сівела ад людскога гора,
Крывею умывалася трава –
Да гэтых дзён
Хавае тайну мужнасці,
Майго горада, майго сяла.
Дымілі нівы, сцятыя пажарам.
Увесь белы свет набатам абляцелі
Званы Хатыні.
Сэрца ў жалобе стане.
А вораг задушыць цябе хацеў.
Не тою меркай вораг нас памераў,
Карэннямі ў полі прарасталі
І гінулі за веру, мір, спакой.