У. Дубоўка
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

У. Дубоўка

PDF Печать E-mail

 

У. Дубоўка

 

НА АЎТОБУСНЫМ ВАКЗАЛЕ Ў КОБРЫНЕ

 

Трымае маці ладны клунак,

а сын — тры кніжачкі ў руцэ.

—      Купілі сыну падарунак?

—      Ды не, злавіў ён у рацэ!

 

—      Як так? Жартуеце вы, пэўна?!

—      Якія жарты! На кручок

злавіў ён шчупачкоў нядрэнных,

папаўся добры ментузок.

 

Тады ж мяне і папрасіў ён:

«Прадай іх, мама, купім кніг!»

А збоку сын стаяў шчаслівы,

перагартаў старонкі ў іх...

 

—      Ды колькі. ж год табе, сыночак?

—      Дзевяты сёлета пайшоў...—

Дапытліва прабеглі вочкі

каля мяне, маіх сяброў...

 

А тут аўтобус.

— Час вам добры! —

мы адвіталіся ў адказ.

Прыгожы незвычайна Кобрын

пакінулі на доўгі час...

 

Яго красою сэрца поўна,

яна усюды тут, наўкол.

Сюды і хлопчык той цудоўны

з сваімі кніжкамі ўвайшоў.

 

3 малецця ён сваёй рукою

кладзе сцяжынку да святла.

На свеце самае святое усё,

што праца набыла.

 

Яндекс.Метрика