Наталля Кандрашук
Наталля Кандрашук
ДУША ПАВІННА ПРАЦАВАЦЬ
Душа павінна працаваць:
Яна жывая. I лянота
Зацягне ў топкае балота,
Калі душою будзеш спаць.
Мой дружа, ты туды ідзі,
Дзе меладычны шэпт старонак
Дастане цуды са скарбонак.
Ад сну сваю душу будзі.
Каб сілы марыць ёй надаць,
Спяшайся ты ў бібліятэку,
Дзе, - павялося так спрадвеку, -
Магчыма моўчкі пачытаць.
Дзе задаволенай душой
У кніжны свет адчыніш дзверы
I дзе гамонкаю паперы
Абудзіш радасны настрой.
Магчымасць гэтая ў нас ёсць,
Вось семдзесят гадоў мой горад
Чытання здавальняе голад,
Адкрыўшы ведаў прыгажосць.
Хачу я ў свята пажадаць
Ад Госпада благаславення,
На кожны дзень надзей, натхнення:
Душа павінна працаваць.
***
БЕЛЫЙ АИСТ
Посмотрите, над Кобрином белые птицы взлетели,
Обнимая крылами небес лучезарный простор.
И в гнезде аистином птенцы свои песни запели,
Вдохновлённые лирой, зовущей вступить в разговор.
Обгоняя друг друга, задумчиво плещутся строчки,
Рифмы рвутся в полёт, унося аистят за собой.
И в рождённых стихах не поставят последнюю точку:
Песня аиста стала для наших поэтов судьбой.
***
Табе сталасць дае кожны год,
Ды квітнееш ты болей,
мой Кобрын,
Быццам часу сівы карагод
Перастаў раптам дыхаць у горны.
Пра былых ліхалаццяў агонь
Мне шапочуць бярозы ў парку,
Зеляніну кранае далонь –
Разумею, жыццёвы крок шпаркі.
Сем стагоддзяў мінулі, як дым,
Адляцелі, бы птушкі ў вырай.
І ўсё ж горад такі малады,
Сустракае гасцей вельмі шчыра.
Я па вуліцах ціхіх прайду,
Зазірну ў Мухавецкія вочы
І забуду пра боль і нуду,
Шчасце побач са мною пакрочыць.