Аляксей Слабуха
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Аляксей Слабуха

PDF Печать E-mail

 

Аляксей Слабуха

 

СВЯТА ДАЖЫНАК

 

Сёння мы на адпачынку,

Будзем весяліцца.

Сёння свята ў нас - «Дажынкі»,

Ёсць чым ганарыцца.

Працавалі ўсе мы ўпарта

На нашай зямліцы.

Ураджай вырас багаты,

Не грэх весяліцца.

Усё да зерня мы сабралі,

Жыта і пшаніцу.

Пячы будзем караваі,

Будзем весяліцца.

Будзе хлеб і будуць песні,

І да хлеба скварка,

І, вядома, хоць ты трэсні,

Будзе да іх чарка.

Славім рукі залатыя

Сейбітаў і жнеяў,

Хто змагаўся са стыхіяй,

Хто сушыў і веяў.

Хпебу песню заспяваем,

Нашаму багаццю

На дажынках, фестывалі,

На ўрачыстым свяце.

Ляцяць песні ў паднябессе

Па ўсёй акрузе

Пра людзей руплівых, дбайных

Роднай Беларусі.

 

Яндекс.Метрика