Адам Таболіч
Адам Таболіч
ХЛЕБАРОБАМ
На “Дажынкі”, даўно абвешчаныя,
Сёння Кобрын гасцей збірае.
Хлебаробам насустрач Брэстчына
Выйшла зноў з залатым караваем.
Ён галоўны у нашых хатах —
Каравай на льняным абрусе.
3 ім гасцей сустракаць прынята
У маёй дарагой Беларусі.
Як раней, мы і сёння ставім
Пачастункі свае на застоллях,
І з усёю краінаю славім
Тых, хто вернасць захоўвае полю...
Час жаданы жніва, час шчаслівы,
Па палетках ісці бясконцых,
Любавацца багатымі нівамі,
Што сагрэты людзьмі і сонцам.
Колькі іх за гады перамерана...
Рукі моцна трымалі штурвалы.
Вы на сталасць палямі правераны
Перш, чым выйсці да п ’едэсталаў.
Працавалі з рання да зорак.
I на тое зусім не глядзелі,
Што субота бша учора,
А за ёю прыйшла нядзеля.
Калі хмара з дажджом прыплывала,
Тое ў радасць было лянівым,
А рупліўцам работы хапала,
Бо гадзіны ляцелі імкліва...
Рады бачыць мы самых дбайных,
Каго колас вітаў паклонам.
Хто па зернетку на камбайне
Залатыя збіраў мільёны.
У снапе, што сабраць удалося,
Што на сцэну галоўную змешчаны,
Ёсць нямала цяжкіх калоссяў
I зпалёў маёй роднай Брэстчыны...
Я хачу, каб “Дажынак ” свята
Шмат прынесла прыгожых
імгненняў,
Каб бшо і ў данейшым багата
На зямлі маёй дасягненняў.