Надзея МОМЛІК
Надзея МОМЛІК
Мой горад
Мой горад у ранішняй цішы
Люляеш маўклівы спакой.
Дзе неба аблокі калыша
Над Мухаўцам - любай ракой.
Народ працавіты і шчыры
Цябе праслаўляе ў вяках.
Жывуць тут у згодзе і міры
Літовец, паляк і казах.
Мясцін гераічных нямала,
У войнах палітых крывёй.
Святою зямля гэта стала,
Дзе вызваляльны йшоў бой.
I воінаў слаўных імёны
У памяць увайшлі назаўжды:
Схіляемся ў нізкім паклоне,
Пашану нясём праз гады.
Бо ў вечным даўгу перад вамі
За шчасце тут дзецям расці,
Дарогай, абранаю намі,
Упэўнена йсці па жыцці.
Тут песня бясконца ліецца
У святочныя, светлыя дні
I радасць у вачах адаб’ецца:
Усмешкі - куды ні зірні.
I верыцца: больш ужо ніколі
Ніхто не кране твой спакой.
Дай Бог табе шчаснае долі,
Мой горад над мірнай ракой.