Гісторыка-культурныя каштоўнасці Кобрыншчыны
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Кобрыншчыны

PDF Печать E-mail

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Кобрыншчыны, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

даведка

1

 

 

 







Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе помнікі археалогіі, гісторыі, горадабудаўніцтва, мастацтва, матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi паводле Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь”.

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь зацверджаны загадам Мiнiстэрста культуры Рэспублiкi Беларусь ад 21 чэрвеня 2007 г. № 141 i ўключае гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, статус i катэгорыя якiм нададзены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578, у рэд. ад 23 жніўня 2014 г. № 814 “Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей”.

 

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па Кобрынскаму раëну (на 01.01.2022) занесены 72 гісторыка-культурныя каштоўнасці, у тым ліку

69 матэрыяльных нерухомых:

- 16 помнікаў археалогіі;

- 37 помнікаў архітэктуры,

- 2 помнікі горадабудаўніцтва;

- 13 помнікаў гісторыі;

- 1 помнік мастацтва (бюст А. В. Суворава ў парку);

1 матэрыяльная рухомая:

- скарб манет (6200 адзiнак),

2 нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці:

- тапанімічны аб’ект «Княжая Гара»;

- «Традыцыя вырабу і выкарыстання строю лелікаўскай свахі Кобрынскага раёна».

Трэба адзначыць, што амаль 30% ад усiх гісторыка-культурных каштоўнасцей Брэсцкай вобласці знаходзіцца ў Кобрынскім раёне.

На сённяшні час на ўзгадненнi знаходзiцца праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”, у адпаведнасці з якім пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці замчышча, в. Запруды Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці; у падраздзеле “Кобрынскі раён” словы “вул. Першамайская, 1, 2, 3, 4, 5, 6” заменены словамі “вул. Першамайская, 1, 2, 3, 4, 5, 8”; статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь надаецца тапанімічнаму аб’екту “Княжая гара” (в. Ляхчыцы).

 

Кобрын

Гістарычны цэнтр г. Кобрына: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, 3ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай лініяй, якая праходзіць ад р. Мухавец па ўсходняму берагу р. Кобрынкі, перасякае вул. Першамай-скую, далей па тыльнай мяжы дваровых тэрыторый забудовы паўднёвага боку вул. Першамайскай, усходняга боку пл. Свабоды, усходняга боку вул. Інтэрнацыя-нальнай да дома № 26, затым па паўднёвай мяжы ўчастка 3домаўладання № 26 на захад да дома № 3 па вул. Ленiна, па тыльнай мяжы дваровых тэрыторый забудовы няцотнага боку вуліц Леніна і 17 Верасня да берагавой лініі р. Мухавец, далей – па ўмоўнай лініі ад месца злучэння гістарычнага цэнтра з берагавой лініяй р. Мухавец да перакрыжавання вуліц Набярэжнай і Чыгуначнай, па забудове паўночнага боку вуліц Чыгуначнай i Мiкольскай да праезду паміж дамамі № 22 і 24, па ўсходняму краю гэтага праезду да р.Мухавец, па ўмоўнай лініі праз р.Мухавец да месца на ўсходнім беразе р. Кобрынкі пры яе ўпадзенні ў р. Мухавец (датаванне каштоўнасці 19-20 стст.; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. 17 Верасня, 1, 9, пл. Замкавая, 5, 14, 15, вул. Інтэрнацыянальная, 1, 2, 4, 5, 6, 7, 9, 13, 14, 15, 18, 22, 24, 26, вул. Леніна, 6 (інвентарныя нумары 12805, 12806, 12807, 12808, 12812, 12813), 10, 12, 14, 15, 17, 18, 19, 20, 21, 23, 25, 27, 29, 33, 35, 37, 41, 43, 49, вул. Першамайская, 1, 2, 3, 4, 5, 8, пл. Свабоды, 1, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 12, 14, 15, 16, вул. Суворава, 1, 3, 4, 5, 7, 9, 11, 11/1, 13, вул. Чыгуначная, 2, 3, 4, 6, 8; катэгорыя каштоўнасці2).

Забудова вул. Беларускай (датаванне каштоўнасці - канец XIX - пачатак XX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Беларуская, 1, 2, 9; катэгорыя каштоўнасці3).

Забудова вул. Кастрычніцкай (датаванне каштоўнасці - канец XIX - пачатак XX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Кастрычніцкая, 1, 5, 7; катэгорыя каштоўнасці3).

Забудова вул. Кірава (датаванне каштоўнасці - канец XIX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Кірава, 2, 3, 5; катэгорыя каштоўнасці3).

Забудова вул. Леніна (датаванне каштоўнасці- канец XIX - пачатак XX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Леніна, 26, 28, 30, 32, 36, 40, 42, 57, 73, 77; катэгорыя каштоўнасці3).

Забудова вул. Матросава (датаванне каштоўнасці- канец XIX - першая палова XX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Матросава, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 13, 14, 20; катэгорыя каштоўнасці3).

Забудова вул. Першамайскай (датаванне каштоўнасці - канец XIX - першая палова XX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Першамайская, 10, 12, 13, 14, 15, 16, 18, 20, 21, 22, 23, 24, 27, 28, 29, 30, 32, 39, 41, 45, 63, 65, 91; катэгорыя каштоўнасці3).

Забудова вул. Савецкай (датаванне каштоўнасці - канец XIX - першая палова XX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Савецкая, 2 ,3, 4, 5, 6, 8, 10, 11, 12, 13, 18, 19, 24, 25, 30, 32, 42, 63, 87, 88, 91, 94, 96, 98, 100, 102, 103, 131; катэгорыя каштоўнасці3).

Забудова вул. Чыгуначнай (датаванне каштоўнасці - канец XIX - першая папова XX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Чыгуначная, 10,16; катэгорыя каштоўнасці3).

Забудова вул. Чырвонаармейскай (датаванне каштоўнасці – канец XIX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Чырвона-армейская, 1,2; катэгорыя каштоўнасці 3).

Будынак (датаванне каштоўнасці - 1905 год; месцазнаходжанне - г. Кобрын, пл. Замкавая, 1; катэгорыя каштоўнасці3).

Будынак (датаванне каштоўнасці- 1925 год; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Дзяржынскага, 11; катэгорыя каштоўнасці3).

Будынак (датаванне каштоўнасці – 1821 год; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Савецкая, 65; катэгорыя каштоўнасці3).

Будынак (датаванне каштоўнасці -1846 год; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Савецкая, 108; катэгорыя каштоўнасці3).

Былы сядзібны дом А. В. Суворава (датаванне каштоўнасці - канец XVIII стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Суворава, 16; катэгорыя каштоўнасці2).

Парк імя А. В. Суворава (датаванне каштоўнасці- 1768 г.; месцазнаходжанне - г. Кобрын, паўднёвая ўскраіна горада; катэгорыя каштоўнасці 2).

Будынак былога Спаскага манастыра (датаванне каштоўнасці - 1465 год, ХVІІ-ХVІІІ стагоддзі; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. 17 Верасня; катэгорыя каштоўнасці2).

Сабор Аляксандра Неўскага (датаванне каштоўнасці - 1864-1868 гг; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Леніна, 18; катэгорыя каштоўнасці2).

Петрапаўлаўская царква (датаванне каштоўнасці - пачатак XX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Першамайская (на могілках) ; катэгорыя каштоўнасці2).

Мікольская царква (датаванне каштоўнасці - 1750 год; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Мікольская, 2; катэгорыя каштоўнасці2).

Будынак былой сінагогі (датаванне каштоўнасці - другая палова XIX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Першамайская, 40; катэгорыя каштоўнасці2).

Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі (датаванне каштоўнасці - сярэдзіна XIX стагоддзя; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Першамайская, 80; катэгорыя каштоўнасці3).

Помнік у гонар перамогі 1812 года (датаванне каштоўнасці – 1912 год, 1951 год; месцазнаходжанне - г. Кобрын, вул. Леніна; катэгорыя каштоўнасці3).

Бюст А. В. Суворава (датаванне каштоўнасці - 1904 год, адноўлены ў 1950 годзе; месцазнаходжанне - г. Кобрын, парк імя А. В. Суворава; катэгорыя каштоўнасці2).

Брацкая магіла і ўчастак воінскіх пахаванняў (датаванне каштоўнасці – 1944 год; месцазнаходжанне - г. Кобрын, на гарадскіх могілках; катэгорыя каштоўнасці3).

Скарб манет (6200 адзінак) (датаванне каштоўнасці – XVII стагоддзе; месцазнаходжанне - г. Кобрын, ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава; катэгорыя каштоўнасці2).

 

Кобрынскі раён

Акцябр

Свята-Пакроўская царква (датаванне каштоўнасці – 1937 год; месцазнаходжанне - в. Акцябр; катэгорыя каштоўнасці3).

Астромічы

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці – 1944 год; месцазнаходжанне - в. Астромічы; катэгорыя каштоўнасці3).

Балоты

Царква Прападобнай Параскевы Сербскай (датаванне каштоўнасці – 1885 год; месцазнаходжанне - в. Балоты; катэгорыя каштоўнасці3).

Бародзічы

Камень з выявамі і надпісамі (Бародзічы 1) (датаванне каштоўнасці – 1886 год; месцазнаходжанне - в. Бародзічы; катэгорыя каштоўнасці3).

Надмагільны камень з выявамі і надпісамі (Бародзічы 2) (датаванне каштоўнасці – пачатак XX стагоддзя; месцазнаходжанне - в. Бародзічы; катэгорыя каштоўнасці3).

Буховічы

Пакроўская царква (датаванне каштоўнасці – 1674 год; месцазнаходжанне - в. Буховічы; катэгорыя каштоўнасці2).

Бяроза

Свята-Ільінская царква (датаванне каштоўнасці – 1863 год; месцазнаходжанне - в. Бяроза, на могілках ; катэгорыя каштоўнасці3).

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (датаванне каштоўнасці – 1864 год; месцазнаходжанне - в. Бяроза; катэгорыя каштоўнасці3).

Бярозна

Каменны комплекс з выявамі і надпісамі (датаванне каштоўнасці – 1803 год; месцазнаходжанне - в. Бярозна; катэгорыя каштоўнасці3).

Верхалессе

Свята-Мікалаеўская царква (датаванне каштоўнасці – 1888 год; месцазнаходжанне - в. Верхалессе; катэгорыя каштоўнасці3).

Гарадзец

Свята-Увазнясенская царква (датаванне каштоўнасці –1799 год ; месцазнаходжанне - в. Гарадзец; катэгорыя каштоўнасці3).

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці – 1944 год; месцазнаходжанне - в. Гарадзец; катэгорыя каштоўнасці3).

Гірск

Ветраны млын (датаванне каштоўнасці – пачатак XX стагоддзя; месцазнаходжанне - в. Гірск; катэгорыя каштоўнасці3).

Дзівін

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці – 1944 год; месцазнаходжанне - в. Дзівін; катэгорыя каштоўнасці3).

Царква Параскевы Пятніцы са званіцай (датаванне каштоўнасці – 1740 год; месцазнаходжанне - в. Дзівін; катэгорыя каштоўнасці2).

Прачысценская царква (датаванне каштоўнасці – XX стагоддзе; месцазнаходжанне - в. Дзівін; катэгорыя каштоўнасці3).

Дзямідаўшчына

Камень з выявамі і надпісамі (датаванне каштоўнасці – 1405 год; месцазнаходжанне - в. Дзямідаўшчына; катэгорыя каштоўнасці3).

Закросніца

Каменны могільнік (датаванне каштоўнасці – ХІVVІ стагоддзі; месцазнаходжанне - в. Закросніца, 1 км на поўдзень, урочышча Замошша; катэгорыя каштоўнасці3).

Залессе

Курган перыяду ранняга сярэднявечча (датаванне каштоўнасці ХІ-ХІІІ стагоддзі; месцазнаходжанне - в. Залессе, 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе; катэгорыя каштоўнасці3).

Запруды

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці – 1944 год; месца-знаходжанне - в. Запруды; катэгорыя каштоўнасці3).

Засімы

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці – 1941 год; месца-знаходжанне - в. Засімы; катэгорыя каштоўнасці3).

Курганны могільнік-1 перыяду ранняга сярэднявечча (датаванне каштоўнасці – ХІ-ХІІІ стагоддзі; месцазнаходжанне - в. Засімы, 0,4 км на ўсход, урочышча Малодча, у лесе; катэгорыя каштоўнасці 3).

Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча (датаванне каштоўнасці – ХІ-ХІІІ стагоддзі; месцазнаходжанне - в. Засімы, 0,5 км на захад, урочышча Шараеў Лес; катэгорыя каштоўнасці 3).

Грунтавы могільнік позняга сярэднявечча з каменнымі стэламі (датаванне каштоўнасці – ХІVVІ стагоддзі; месцазнаходжанне - в. Засімы, на ўсходняй ускраіне; катэгорыя каштоўнасці3).

Казішча

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці – 1943 год; месцазнаходжанне - в. Казішча; катэгорыя каштоўнасці3).

Свята-Троіцкая царква (датаванне каштоўнасці – 1927 год; месцазнаходжанне - в. Казішча; катэгорыя каштоўнасці 3).

Каменка

Каменны комплекс з выявамі і надпісамі(Каменка 1) (датаванне каштоўнасці – 1848 год; месцазнаходжанне - в. Каменка; катэгорыя каштоўнасці 3).

Каменны комплекс з выявамі і надпісамі (Каменка 2) (датаванне каштоўнасці – 1848 год; месцазнаходжанне - в. Каменка; катэгорыя каштоўнасці3). 

Ківацічы

Званіца касцёла (датаванне каштоўнасці – XIX стагоддзе; месцазнаходжанне - в. Ківацічы; катэгорыя каштоўнасці3).

Кісялёўцы

Грунтавы могільнік позняга сярэднявечча з каменнымі стэламі (датаванне каштоўнасці – ХІVVІ стагоддзі; месцазнаходжанне - в. Кісялёўцы, у цэнтры вёскі ; катэгорыя каштоўнасці3).

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (датаванне каштоўнасці – ХІ-ХІІІ стагоддзі; месцазнаходжанне - в. Кісялёўцы, 2,5 км на поўдзень, урочышча Ямішча; катэгорыя каштоўнасці3).

 

Лелікава

       Дзмітрыеўская царква са званіцай (датаванне каштоўнасці –  XVIII стагоддзе ; месцазнаходжанне в. Лелікава; катэгорыя кашт.2).

Ляхчыцы

       Тапанімічны аб’ект “Княжая Гара” (месцазнаходжанне – в. Ляхчыцы, урочышча Княжая Гара

Навасёлкі

       Свята-Міхайлаўская царква (датаванне каштоўнасці – 1881 год; месцазнаходжанне – в. Навасёлкі; катэгорыя каштоўнасці3).

Павіцце

       Прачысценская царква (датаванне каштоўнасці –1911 год; месцазнаходжанне – в. Павіцце; катэгорыя каштоўнасці3).

Паўлава

       Надмагільны камень (датаванне каштоўнасці 1637 год; месцазнаходжанне – в. Паўлава; катэгорыя каштоўнасці 3).

Пескі

       Каменная ложа (датаванне каштоўнасці – XVIII стагоддзе; месцазнаходжанне – в. Пескі; катэгорыя каштоўнасці3).

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці– 1941-1944 гг.; месца-знаходжанне в. Пескі; катэгорыя каштоўнасці3).

Стрыгава

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці – 1944 год; месца-знаходжанне в Стрыгава ; катэгорыя каштоўнасці3).

Турная

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці – 1944 год; месца-знаходжанне в. Турная; катэгорыя каштоўнасці3).

Тэўлі

Брацкая магіла (датаванне каштоўнасці – 1944 год; месца-знаходжанне в. Тэўлі; катэгорыя каштоўнасці3).

Дзмітрыеўская царква (датаванне каштоўнасці – 1881 год; месцазнаходжанне в. Тэўлі; катэгорыя каштоўнасці3).

Свята-Успенская царква (датаванне каштоўнасці –1872 год; месцазнаходжанне в. Тэўлі; катэгорыя каштоўнасці3).

Хабовічы

Пакроўская царква (датаванне каштоўнасці –1899 год; месцазнаходжанне – в. Хабовічы; катэгорыя каштоўнасці3).

Яромічы

Міхайлаўская царква з брамай-званіцай (датаванне каштоўнасці – 1784 год; месцазнаходжанне в. Яромічы; катэгорыя каштоўнасці 2).

Яндекс.Метрика