Помнікі архітэктуры
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Помнікі архітэктуры

PDF Печать E-mail

Помнікі архітэктуры, горадабудаўніцтва

гісторыка-архітэктурная даведка

1

На Кобрыншчыне існавала і ў вялікай колькасці захавалася амаль уся шматграннасць і шматстылёвасць беларускай архітэктуры як у яе народна-этнаграфічнай, так і высокапрафесійнай праяве. Гэта помнікі дойлідства ад глыбокай старажытнасці да сучаснасці, у якіх увасобіўся творчы патэнцыял, высокая будаўнічая культура народа.

Грамадзянскае будаўніцтва

Горад Кобрын

2

Гiстарычны цэнтр горада

З глыбокай старажытнасці вялося феадальнае свецкае будаўніцтва. У тым месцы, дзе р. Кобрынка ўпадае ў Мухавец, з XIV ст. узвышаліся муры і вежы Верхняга («Высокага») і Ніжняга («Прыгародак») Кобрынскіх замкаў. Канчаткова яны былі знішчаны ў 1840-я гады. Комплекс, паводле інвентару 1597 г., складаўся з Ніжняга і Верхняга замкаў, якія размяшчаліся на 2-х узвышшах у міжрэччы Мухаўца і Кобрынкі. Асноўны тып абарончых канструкцый - гародні, накрытыя дахам з драніцы. Сцены былі ўмацаваны 5 вежамі, адна з якіх з'яўлялася млынам. На тэрыторыі абодвух замкаў знаходзілася некалькі жылых, галоўным чынам трохкамерных, дамоў і гаспадарчыя збудаванні. Вельмі цікавымі пабудовамі з'яўляліся ярусныя брамы, якія ў канцы XVI ст. паступова страцілі абарончую ролю і ператварыліся ў збудаванні жылога і гаспадарчага прызначэння. Напрыклад, брама Ніжняга замка мела над праездам звычайнае трохкамернае жыллё, куды можна было трапіць па знадворнай лесвіцы. Брама Верхняга замка была трохпавярховай і ўключала тры каморы ў ніжнім, святліцу ў сярэднім і камору ў верхнім ярусе. Такія рысы архітэктуры брам атрымалі далейшае развіццё ў замкава-палацавых ансамблях XVII-XVIII стст.
У Кобрыне знаходзіўся вялікі комплекс шпіталя (адлюстраваны на малюнку Н. Орды ў 1866 3г.). Ён складаўся з двух мураваных двух-павярховых карпусоў, накрытых вальмавымі гонтавымі дахамі. П-падобныя і прама-вугольныя ў плане карпусы аб’ядноўваліся кароткім і нізкім пераходам. Архітэктура будынкаў мела барочны характар.
4З канца XVIII ст. горад забудоўваецца цаглянымі дамамі з майстэрнямі і крамамі. Значнае горадабудаўнічае развіццё атрымлівае гандлёвая плошча (сучасная Свабоды), на якой мясціліся гандлёвыя рады. Ансамбль прамавугольнай плошчы фарміравала перыметральная мураваная забудова жылымі і грамадскімі будынкамі, гандлёвымі радамі і гасціным дваром у цэнтры.
5На плане Кобрына 1798 г. адзначаны цагляны дом (цяпер тут аптэка № 17), размешчаны на рагу плошчы Свабоды (да 1939 г. Рыначная) і вуліцы Першамайскай (да 1939 г. Пінская). Двухпавярховы дом няправільнай прама-вугольнай формы першапачаткова быў узняты на высокі цокаль. Перабудаваны ў 1920-я і 1950-я гады (надбудаваны франтон). Франтальны фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі, вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі. Аналагічны па архітэктурным вырашэнні дом № 7 таксама выходзіць на плошчу тарцовым двухпавярховым атынкавым фасадам.
Прыкладам гарадской жылой забудовы ў стылі мадэрн з’яўляецца дом №6 на вуліцы 6Савецкай. Пабудаваны ў 1910-1920 гг. з цэглы. 2-х павярховы аб’ём пад 2-схільным дахам, вулічны плоскасны фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі з характэрнымі для стылю пластычнымі і грувасткімі ліштвамі з эліптычнымі перамычкамі. У 1920-я гады ў гэтым будынку знаходзілася явачная кватэра КПЗБ (у 1979 г. устаноўлена мемарыяльная дошка).

Былы сядзібны дом А. В. Суворава

7

Кабрынчане ганарацца гэтым домам, таму не дзіўна, што ўсіх гасцей у першую чаргу вядуць сюды. Маёнтак Кобрынскі ключ быў падараваны Аляксандру Сувораву імператрыцай Кацярынай II у 1795 г. “в воздаяние знаменитых заслуг” і застаўся валоданнем Суворава да канца яго жыцця. Знакаміты палкаводзец правёў тут у агульнай складанасці некалькі месяцаў у 1797 г. і 1800 г. Пасля смерці Суворава дом не раз мяняў сваіх гаспадароў, паступова будынак старэў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны аднаўленне дома і збор экспанатаў вяліся паралельна. У 1946 г. прынята пастанова аб рэстаўрацыі дома і стварэнні ў ім гісторыка-краязнаўчага музея імя А. В. Суворава (у 1947 г. профіль музея заменены на ваенна-гістарычны). Шмат цяжкасцей давялося пераадолець дырэктару і адзінаму тады супрацоўніку музея А. М. Мартынаву. Аднак да канца 1947 года рамонтныя работы былі завершаны, а ў фондах налічвалася 663 экспанаты. 1 мая 1948 года музей прыняў першых наведвальнікаў.
Будынак мае рысы стылю класіцызму. Пры будаўніцтве выкарыстана канструкцыйная схема з сярэдняй падоўжана-нясучай цаглянай сцяной. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты гонтавым вальмавым дахам. Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага і дваровага фасадаў вылучана ў цэнтры ганкамі на 4 слупах, завершанымі трохвугольнымі шчытамі. Сцены з прамавугольнымі вокнамі і акаванымі аканіцамі знадворку атынкаваны. Планіроўка анфіладная. Перад уваходам у дом устаноўлены бронзавы бюст А. В. Суворава (скульптар П. Кюферле), абапал ганка - 2 гарматы, адлітыя ў 1812 г. У 1978-1980 гг. праведзены рэстаўрацыйныя работы, у 2013-2016 гг – рамонтныя работы, рээкспазіцыя.
Сядзібны дом уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Будынак ваенна-гістарычнага музея, у якім размешчана экспазіцыя “Сем стагоддзяў Кобрына”
У 1989 г. узведзены другі будынак музея, які нагадвае сярэдневяковую крэпасць з высокай 8цэнтральнай вежай, земля-ным валам, магутнымі сценамі і баявымі галерэямі. Зроблены па праекту архітэктараў інстытута «Брэстграмадзянпраект» А. М. Анішчанкі і В. Ю. Тэртэля. Работа па афармленні залаў вялася ў 1990-1995 гг. Над стварэннем экспазіцыі працаваў увесь калектыў музея, аўтар тэматыка-экспазіцыйнага плана – былы дырэктар музея Н. М. Пліско, мастак-афарміцель Ю. Л. Сухаў. Экспазіцыя новага памяшкання музея “Сем стагоддзяў Кобрына” адкрылася 8 мая 1995 г. да 50-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паколькі тэматыка выставак сувораўскага дома была прысвечана жыццю і дзейнасці Суворава, а накоплены матэрыял дазваляў разглядаць больш шырокае кола тэм, то ў аснову новай экспазіцыі лягла гісторыя горада Кобрына ў кантэксце ваеннай гісторыі Беларусі IX-XX ст. У 16-ці залах памяшкання адлюстроўваюцца асноўныя этапы гісторыі Кобрыншчыны са старажытных часоў да сучаснасці, асвятляюцца важнейшыя падзеі гісторыі краю. Працягвае экспазіцыю адкрытая пляцоўка баявой тэхнікі. Музей мае бібліятэку, выставачную залу. У фае дзейнічае выстаўка-продаж твораў кобрынскіх мастакоў.

Будынак былой турмы

9Размешчаны ў горадзе Кобрыне па вуліцы Савецкай, 65. Пабудаваны ў 1821 г. У 1930-х гадах турма актыўна выкарыстоўвалася польскімі ўладамі як месца ўтрымання членаў КПЗБ, якія здзяйснялі палітычную дзейнасць на тэрыторыі павета, у тым ліку ўдзельнікаў Навасёлкаўскага ўзброенага выступлення 1933 г. Выкарыстоўвалася па сваім прызначэнні да 1940 г.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі ў будынку турмы праводзілі растрэлы савецкіх актывістаў, падпольшчыкаў і партызан. Для ўвекавечання памяці ахвяр трагічных падзей на будынку турмы да 60-годдзя вызвалення Кобрыншчыны ўсталявана мемарыяльная дошка.

Будынак паштовай станцыі

10Захаваўся ў Кобрыне аднапавярховы будынак паштовай станцыі (канец вуліцы Савецкай, 108), якіх шмат было раскідана ўздоўж шашы Масква - Варшава. Маскоўска-Варшаўская дарога на тэрыторыі беларускіх земляў будавалася з 1843 па 1850 гг. і прайшла праз Кобрын. Пабудавана станцыя ў 1846 г. паводле «узорнага» праекта ў стылі позняга класіцызму. Складаецца з двух аднапавярховых прамавугольных у плане, аб’яднаных праезнай аркай карпусоў: станцыйнага дома і 2-х бакавых флігеляў, якія ўтваралі ўнутраны гаспадарчы двор. У 1981 г. карпусы аб’яднаны калідорамі ў адзіную франтальную архітэктурную кампазіцыю і прыстасаваны пад навучальную ўстанову (міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат). 
Паштовая станцыя ў Кобрыне стала трэцяй па рахунку ад Брэст-Літоўска і ўяўляла сабою комплекс з трох каменных будынкаў, пабудаваных па "ўзорным праекце", і якія размяшчаліся па перыметры "паштовага двара".

Кобрынская паштовая станцыя ставілася да станцый 1-га разраду, г.зн. самага высокага класу абслугоўвання. У 1880 г. у сувязі з развіццём чыгуначнага транспарту і тэлеграфа конная пошта стала меней запатрабаванай, і ўстанова Кобрынскай паштовай сувязі перасялілася ў больш кампактны гарадскі будынак. Пасля комплекс будынкаў былой паштовай станцыі перададзены ваеннаму гарнізону і перабудаваны пад шпіталь. З 1939 г. у будынку знаходзілася Кобрынская раённая лякарня. У 1979 г. адбылася афіцыйная перадача гістарычнага будынка Кобрынскаму раённаму аддзелу адукацыі для выкарыстання памяшканняў пад міжшкольны навучальна-вытворчы камбінат. У сённяшні час уласнікам будынка з'яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама. Будынак уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Будынак СШ № 1
11Размешчаны ў горадзе Кобрыне па вуліцы Савецкай, 94. Будынак з'яўляецца адным з карпусоў былога вытворчага комплексу манапольнага віннага склада, пабудаванага ў канцы ХIХ стагоддзя. Першапачаткова збудаваны як аднапавярховы, будынак належыў Мініс-тэрству фінансаў. Гісторыя школы як адукацыйнай установы пачынаецца з 1910 г. Паводле архіўных дакументаў, першае мужчынскае 2-класнае вучылішча са жніўня месяца 1910 г. размяшчалася ў асобным каменным флігелі, які быў перададзены Міністэрству Народнай Асветы пасля закрыцця ў г. Кобрыне віннага склада. У 1911 г. адкрываецца другое 2-класнае мужчынская вучылішча ў асобным каменным флігелі, пабудаваным у 1897 г. за кошт казны. Да 1915 г. у першым мужчынскім 2-х класным вучылішчы займаліся 99 хлопчыкаў. Існавала жаночая змена, дзе вучыліся 42 дзяўчынкі. У другім 2-класным мужчынскім вучылішчы было 85 навучэнцаў. Вучылішчы давалі толькі пачатковую адукацыю. З пачаткам Першай сусветнай вайны заняткі ў прыхадскіх вучылішчах спыніліся, а будынкі цяперашняй школы перадаліся пад гаспадарчыя патрэбы. У 1917 г. школу перайменавалі ў грамадскую гімназію г. Кобрына, у 1919 г. з прыходам польскага войска грамадскую гімназію ператварылі ў польскую сярэднюю школу. Вучоба была платнай. У 1924 г. было завершана будаўніцтва другога паверху школы, пачатае на грошы польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч. Першы выпуск адбыўся ў 1925-1926 гг. У 1927 г. Міністэрства Асветы прысвоіла гімназіі назву «Дзяржаўная гімназія імя М. Радзевіч». Працу гімназіі назаўжды перапыніла Другая сусветная вайна. З 20 жніўня 1940 г. у будынку гімназіі адкрылася бясплатная сярэдняя школа, у якую прынялі адразу 120 вучняў. З 1941 г. у сувязі з акупацыяй г. Кобрына фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў школе размяшчаўся гебітскамісарыят. З ліпеня 1944 г. пасля вызвалення г. Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у будынку школы размяшчаўся шпіталь для савецкіх салдат. У маі 1945 г. у двары школы адбылося ўзнагароджанне савецкіх салдатаў у сувязі з Перамогай. З кастрычніка 1945 г. пачаўся першы пасляваенны навучальны год. У гісторыі развіцця адукацыі школы пачаўся новы этап. На той час гэта была адзіная сярэдняя школа ў горадзе Кобрыне. Школьная адукацыя развівалася ва ўмовах савецкай сістэмы, рэформаў, але на ўсіх этапах школа была са статутам «сярэдняя», мела некаторыя асаблівасці.

Лядовы Палац
Лядовая арэна ў Кобрыне знаходзіцца на плошчы Замкавай, там, дзе раней была Замкавая 12гара. Тут праходзяць трэніроўкі дзіцячых каманд горада Кобрына, а таксама шматлікія гульні першынства вобласці і Рэспублікі Беларусь сярод дзіцячых каманд.
Тэма «лядовага палаца» атрымала выражэнне ў праектаванні спартыўных збудаванняў невялікіх гарадоў Беларусі. У 2009 г. па тыпавым праекце пабудаваны Лядовы палац у Кобрыне (архітэктар Г. Кяскевіч). Архітэктура мае малавыразныя формы. Лядовы палац ўяўляе кампактныя, прамавугольныя ў плане аб'ёмы з прыбудовай дадатковых памяшканняў і мінімальнай колькасцю выразных сродкаў (гіпербалізаваны канёк у завяршэнні тарцовага фасада, вылучэнне сінім і жоўтым колерамі элементаў). Фасад абліцованы стальнымі панэлямі, што надае «ледзянячыя» якасці вобразу аб'екта.

Гірск
Ветраны млын - помнік драўлянай архітэктуры. Размешчаны ў в. Гірск Кобрынскага раёна. 13Першапачаткова пабудаваны напачатку ХХ стагоддзя ў вёсцы Балоты Кобрынскага раёна Рыгорам Мікалаевічам Драздом на грашовыя сродкі, заробленыя ў Амерыцы. Будаваўся ўручную з дубу і хвоі. У нарыхтоўцы лесу і будаўніцтве дапамогу аказвалі сваякі і суседзі. У ветраныя дні на млын ехалі сяляне з розных вёсак: Калюхоў, Рудца, Гірска, Кісялеўцаў. Адплачвалі за выкарыстанне млынам збожжам і мукой. У 1950 г. арганізаваны калгас з цэнтрам у вёсцы Балоты, і млын перайшоў у яго ўласнасць. У 1965 г. млын зноў стаў валоданнем сям'і Дрозд. У 1992 г. з дапамогай калгаснай будаўнічай брыгады ўласнік адрэстаўраваў крылы.
У канцы 1990-х гадоў млыну ў вёсцы Балоты нададзены статут гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 1999 г. яе ўласнікам з'яўляецца АФК "Узыход", у 2004 г. аб'ект пераходзіць ва ўласнасць Кіселявецкага сельвыканкама. У 2007 г. Кобрынскім райвыканкамам пацверджана права ўласнасці на млын за Е. Н. Курышка (унучкай будаўніка млына). У 2008 г. па дамове куплі-продажу млын пераходзіць ва ўласнасць сялянскай (фермерскай) гаспадаркі "Вілія-Агра". У 2009 г. у мэтах захавання млына Новік В. В., гаспадар “Вілія-Агра”, уносіць прапанову ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб пераносе яго ў вёску Гірск Кобрынскага раёна. У 2009 г. атрыманы дазвол Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Кобрынскага райвыканкама на перанос аб'екта. У 2010 г. стары млын разабраны і перавезены. Цяпер гэта амаль нанова пабудаваны млын, у якім захаваліся асобныя значныя дэталі старой пабудовы.

Культавае дойлідства

Спрадвеку асноўным будаўнічым матэрыялам нашым продкам служыла дрэва. Менавiта драўлянае культавае будаўнiцтва пакінула на Кобрыншчыне шмат помнікаў, у якіх найбольш яскрава і паўназначна ўвасобіўся геній народных цесляроў і рэзчыкаў-дэкаратараў. Яны стваралі ўражлівыя архітэктурныя манументы. 

Архітэктура беларускіх праваслаўных храмаў, храмаў іншых канфесій інтэгруе і адлюстроўвае духоўныя каштоўнасці нацыі. Менавіта ў царкоўным дойлідстве адчуваецца веліч духу народа, узвышаныя ідэалы гуманізму, свабоды і справядлівасці.

Горад Кобрын
Адным з найбольш старажытных твораў народнага драўлянага дойлідства з'яўляецца 14Петрапаўлаўская царква. Упамінаецца ў 1465 г., знаходзілася на паўднёвай ускраіне Рыначнай плошчы. Адзначана ў «люстрацыі» 1563 г. каралеўскага рэвізора Дзмітрыя Сапегі і на плане горада 1798 г. Царкву неаднойчы наведваў Сувораў, які ахвяраваў на яе аздабленне некалькі абразоў (з гэтай нагоды называлася Петра-Паўлаўска-Сувораўскай). 3 1847 г. святаром тут быў царкоўны дзеяч, гісторык А. М. Кульчыцкі. 3-за аварыйнага стану і небяспекі разбурэння ў 1857 г. закрыта. У 1862 г. перабудавана паводле праекта архітэктурнага памочніка Вендэнбаўма і ў 1913 г. перанесена на могілкі (вуліца Першамайская). Царква вырашана 4-часткавай кампазіцыяй, якую складаюць асноўны кубічны зруб, завершаны пакатым шатром з цыбулепадобным купалком, апсіда, бабінец і прытвор, пад якім размешчана 2-ярусная шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі. У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы на матыў спляценняў вінаграднай лазы вакол абразоў. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII-XIX ст.ст. «Божая Маці з дзіцем» (копія карціны Дж. Беліні), «Спас Пантакратар», «Архангел Міхаіл», «Архангел Гаўрыіл», «Мікола Цудатворац», «Божая Маці Жыровіцкая», «Апосталы Пётр і Павел». Дзесяць абразоў на тэму пакут Хрыста напісаны рукой аднаго майстра ў XVIII ст. у стылі барока - «Узяцце Хрыста ў палон», «Суд Хрыста ў Пілата», «Катаванне Хрыста», «Адзяванне цярновага вянка», «Нясенне крыжа», «Раскрыжаванне» і інш. Каля царквы пастаўлены надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу - малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча, прафесару права Харкаўскага ўніверсітэта. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай.
Пасля закрыцця ў 60-я гады 20 ст. трох праваслаўных храмаў горада Петрапаўлаўская царква заставалася адзінай, уцалелай у ходзе барацьбы з рэлігіяй. Царква з’яўляецца помнікам традыцыйнага драўлянага дойлідства. Уваходзіць у Дзяржўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Мікольская царква размешчана на вуліцы Мікольскай (былая Астрамецкая, Камуніс15тычная), на правым беразе p. Мухавец. Пабудавана ў XVIII ст. (да 1750 г.) за межамі горада, у які перавезена і часткова перабудавана ў 1860 г. Перша-пачаткова храм адзначаны ў «люст-рацыі» 1563 г. Дзмірыя Сапегі, а таксама на плане ў інвентары 1597 г.
4-сценны зруб храма з 5-граннай апсідай накрыты вальмавым дахам, завершаным па цэнтры магутным цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане, які пастаўлены на нізкі чацвярык. Галоўны заходні фасад на ўсю вышыню вылучаны нішай з 2 слупамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі з брусамі-сцяжкамі ў прасценках. 4 слупы ў інтэр'еры з дапамогай скляпенняў-ветразяў падтрымліваюць барабан купала. Па чатырох вуглах малітоўнай залы вылучаны невялікія памяшканні прыдзелаў і рызніц. Царква - помнік архітэктуры класіцызму, уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Сабор Аляксандра Неўскага - галоўная праваслаўная святыня Кобрына. Будаўніцтва 16сабора было прысвечана адмене прыгоннага права. А яшчэ раней, у 1812 годзе, калі сабора яшчэ не было, тут праходзіла бітва паміж часцямі рускай арміі і саксонскай брыгады генерала Жана Луі Рэнье. Бой цягнуўся больш за дзевяць гадзін. Помнік у гонар гэтай падзеі знаходзіцца недалёка ад сабора.
Аляксандра-Неўскі сабор закладзены ў гонар адмены прыгоннага права і ўзведзены ў 1864-1868 гг. на месцы брацкай магілы рускіх салдат, загінуўшых падчас Кобрынскага бою 15 ліпеня 1812 года. Крыжова-купальны храм з васьмігранным барабанам, які ў апошнія гады «падтрыманы» 4 вуглавымі аналагічнай формы шатровымі барабанамі, што стварыла маляўнічае 5-купалле. Да планіровачнага
крыжа 17далучаюцца выцягнуты прытвор з вуглавымі прыдзеламі і прамавугольная апсіда з бакавымі партатыўнымі квадратнымі рызніцамі. Сцены галоўнага фасада і трансепта завершаны трохвугольнымі франтонамі. Галоўны ўваход аформлены накладным магутным парталам з лучковым франтонам і арачнай ліштвай увахода. У сяродкрыжжа залы шырокімі прасветамі адкрываюцца апсіда, прыдзелы і трапезная. Сяродкрыжжа перакрыта купалам на ветразях, астатнія памяшканні - цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. На саборы ўстаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Аляксандра-Неўскі сабор уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Свята-Георгіеўская царква знаходзіцца на могілках. Пабу-давана на мяжы XVII- XVIII 18стст. з матэрыялу ліквідаванай Прачысцен-скай царквы ў Кобрыне. Храм асвяцілі 6 мая 1890 года, у дзень святкавання вялікапакутніка Георгія Пераможца.
5 красавіка 1961 г. царква была знята з уліку. Захаваўся спіс маёмасці царквы да яе закрыцця. У 60-я гады XX ст. у былой царкве знаходзіўся склад. У пачатку дзевяностых пачаліся аднаўленчыя работы, а 6 мая 1995 года (цераз 105 гадоў!) яе асвяцілі. У 1998 годзе Свята-Георгіеўскі храм атрымаў статус самастойнага прыходу. Помнік народнага дойлідства. Мастацкую каштоўнасць маюць разныя царскія вароты іканастаса XVIII-XIX стст.

Свята-Уведзенская царква (Царква ў гонар Уводзін у храм Прасвятой Багародзіцы) была 19ўтворана на падставе сходу веруючых гараджан, якія пражываюць у в. Вялікія Лепясы і ў раёне былога ваеннага гарадка, у студзені 2004 г. Гарадскія ўлады бязвыплатна пера-далі на баланс Кобрын-скага благачыння будынак былой салдацкай сталовай з будынкамі, што да яе прылягаюць. 4 красавіка 2004 года, у дзень імпрэзы Уваходу Гасподняя ў Іерусалім, у памяшканні часовага храма была здзейснена Чароўная літургія і пакладзены пачатак рэгулярным статутным Набажэнствам. 31 жніўня 2008 г. быў здзейснены заклад новага храма. У храме тры прастолы: галоўны - у гонар свята Увядзення Багародзіцы ў храм, а таксама дзве прыбудоўкі. У лютым 2009 г. памяшканні былі асвячоны. Від будаўніцтва-прыстасаванне будынка пад храм. Будаўнічы матэрыял сцен: мураваны.

Храм нараджэння Хрыстова размешчаны ў новым мікрараёне, знаходзіцца ў стадыі 20будаўніцтва. Аднак, ужо цяпер зразумела, што царква стане помнікам архітэктуры. Нягледзячы на правядзенне будаў-нічых работ, у храме праходзяць набажэнствы. Будынак узводзіцца метадам народнай будоўлі. Раней служба вялася ў спецыяльна абсталяванай палатцы. У апошнія два гады служба праходзіць у цокальным паверсе храма.
Ініцыятарамі акцыі па ўзвядзенню храма з’явіліся мясцовы святар Мікалай Лукашык і старшыня апякунскага савета па будаўніцтву храма Мікалай Кожух. За кошт розных адлічэнняў (бюджэтных, "пазабюджэтных сродкаў", ахвяраванняў ад прадпрымальнікаў і насельніцтва, прыбытку ад латарэі "Пабудуем наш храм разам") удалося не толькі закласці фундамент галоўнай часткі храма агульнай плошчай 1200 квадратных метраў, але і пабудаваць частку сценаў. Патрыях Маскоўскі і ўсёя Русі Аляксей ІІ даў блаславенне фонду "За сохранение духовного наследия" на аказанне матэрыяльнай дапамогі ў будаўніцтве храма. Месца, дзе будуецца храм – адно з самых высокіх у геаграфічным стаўленні кропак горада.
У дзень 60-годдзя вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў закладзены першы камень пад будучы храм. Праект будаўніцтва быў прапанаваны брэсцкай фірмай “АРЧА” і адобраны на ўсіх узроўнях. Як спадзяюцца і протаіерэй Мікалай, і вернікі дата закладкі царквы, супадзенне храмавага абраза з гербам Кобрына і ўнікальнасць архітэктуры дазволяць храму-помніку стаць новым, самым змястоўным сімвалам горада.
На ўнутраных сценах храма абавязкова будуць высечаны імёны жыхароў Кобрына, якія загінулі пад час абароны Айчыны за тры апошнія стагоддзі, а таксама ўшанаваныя імёны добраахвотных ахвярадаўцаў, што аказалі дапамогу пры будаўніцтве храма. Храм абавязкова будзе дабудаваны. Гэта справа гонару кабрынчан.
Спаскі манастыр - найбольш старажытны помнік праваслаўнага царкоўнага будаўніцтва. 21Размешчаны на вуліцы 17 Верасня, (былая Базыль-янская), на левым беразе р. Мухавец.
Спаскі праваслаўны мужчынскі манастыр у Кобрыне быў заснаваны меркавана ў 1465 годзе. Вядома, што манастыр быў створаны па ініцыятыве апошняга кобрынскага князя Івана Сямёнавіча.
У 1501 г. удава князя Івана княгіня Фядора (Тэадора) з Рагатынскіх адпісала манастыру сяло Корчыцы з людзьмі і ўсімі данінамі, 2 карчмы ў Кобрыне, 10-ю мерку жыта з млына на р. Кобрынка і 10-ю капу жыта і яравога збожжа з Кобрына. На пачатак XVI ст. манастыр ужо меў цагляныя жылыя і службовыя карпусы (на працягу XVII-XVIII стагоддзяў неаднаразова перабудоўваліся), капліцу. Пасля Брэсцкай уніі 1596 г. манастыр стаў уніяцкім; у ім праходзіў Кобрынскі сабор 1626 г. У 1632-1633 гг. яго архімандрытам быў уніяцкі царкоўны дзеяч Р. Корсак. Указам расійскага імператара 1828 г. у манастыры адкрыта духоўнае вучылішча. Пасля Полацкага сабора 1839 г. манастыр быў закрыты.
Захаваўся жылы корпус. Двухпавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак, накрыты ламаным дахам. Падоўжныя фасады раскрапаваны двума рызалітамі - у цэнтры 22галоўнага фасада і на паўночна-заходнім вуглу. Цэнтральны рызаліт адзначаны атыкавым франтонам з лучковым завяр-шэннем і насычаны ляпнымі дэкаратыўнымі элементамі. Сцены аздоблены пілястрамі, фігурным філёнгамі, завершаны развітым карнізам. Перакрыцце над паверхамі бэлечнае, над падвалам цыліндрычныя скляпенні. Унутраная планіроўка зменена, першапачаткова цэнтральную частку займала манастырская царква. На першым паверсе ў паўночна-заходнім вуглу была трапезная. У астатняй частцы будынка знаходзіліся службовыя і жылыя памяшканні. Манастыр - помнік архітэктуры барока.
На будынку былі ўстаноўлены 2 мемарыяльныя дошкі: у гонар перамогі рускіх войск над напалеонаўскімі войскамі і на ўшанаванне памяці супрацоўнікаў міліцыі. На сённяшні час засталася мемарыяльная дошка у гонар перамогі рускіх войск над напалеонаўскімі вайскамі.
Па благаславенні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манастыр адраджаецца, але ўжо як жаночы манастыр Усяміласцівага Спасу. Галоўная мясцовая святыня - цудатворная ікона Божай Маці “Скарапаслушніца”, створаная спецыяльна для манастыра на святой гары Афон.
Спаскі манастыр уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Вярнуўшыся пад юрысдыкцыю царквы, гэты старадаўні куток Кобрына не страціў свой багаты турыстычны патэнцыял, прывабнасць для ванд-роўцаў самых розных канфесій, бо з ім злучана шмат гістарычных падзей.

Галоўны каталіцкі храм - Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Звесткі аб 23першым рыма-каталіцкім касцёле ў Кобрыне адносяцца да 1513 г. Алтар у гэтым касцёле, паводле дакументаў, быў узведзены на грошы Ганны Кобрынскай-Касцевіч. Не адзін раз гарэў, а потым зноў аднаўляўся. Пасля пажару 1812 г. яго далейшы лёс невядомы. У маі 1840 г. быў зацвержаны праект мураванага касцёла архі-тэктара Наскова, у 1841 г. пачалося будаўніцтва, якое было завершана ў 1843 г. У 1851 г. біскуп Віленскі Вацлаў Зулінскі прысвоіў касцёлу тытул Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Адлюстраваны на малюнку Н. Орды 1864 г. Быў закрыты ў 1962 г., перададзены вернікам у 1989 г. і адрэстаўрыраваны ў 1990 г. польскімі спецыялістамі на сродкі жыхароў і пры дапамозе будаўнічай арганізацыі «Энергаполь» у Кобрыне.
Касцёл - помнік архітэктуры класіцызму. Уяўляе сабой 3-нефавы 2-вежавы храм. Прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад вылучаны дзвюма 1-яруснымі чацверыковымі вежамі. Бакавыя фасады рытмічна раскрапаваны прамавугольнымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках, упрыгожаны аркатурным поясам. Уваход вырашаны вялікім арачным парталам, фланкіраваным лучковымі экседрамі са скульптурамі святых. Унутры прастора храма размежавана на нефы высокімі аркадамі на 4-гранных пілонах, перакрыта плоскім плафонам. Алтар вырашаны 4-пілястравым порцікам з паўкруглым франтонам з вітражнай люкарнай па цэнтры. Цяпер касцёл – адзіны дзейсны каталіцкі храм у Кобрыне. У храме знаходзіўся цудатворны абраз «Збавіцель».
Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Будынак былой сінагогі
Іудзейская канфесія ў Кобрыне прадстаўлена будынкам сінагогі па вуліцы Першамайскай. 24Пабудавана ў другой палове XIX ст. з цэглы. Памяшканне нават цяпер уражвае сваімі памерамі і формамі. Гэта адзіная сінагога, якая захавалася ў 25Кобрыне пасля вайны (да вайны тут было больш 7 сінагог і больш паловы насельніцтва складалі яўрэі). Пасля вайны ў будынку размяшчаліся піўзавод і цэх безалкагольных напіткаў.
Мураваны блізкі да квадрата ў плане двухпавярховы з мансардай будынак. Верхнія паверхі расчлянёны арачнымі вокнамі. Фасады атынкаваныя, завершаны карнізам. Галоўны фасад фланкіраваны пілястрамі, на другім паверсе руставанымі. Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі. Тарцовы фасад умацаваны контрфорсамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць падаконныя нішы, фігурная рустоўка, аркатурныя паяскі. Франтон мансарды апрацаваны рустам. Аконныя праёмы падкрэслены падаконнымі нішамі. У інтэр'еры захаваліся цыліндрычныя скляпенні, пілястры іанічнага ордэра. Дах двухсхільны. Кобрынская сінагога з'яўляецца помнікам эклектычнай архітэктуры з элементамі класіцызму.
Будынак былой сінагогі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў

26

У Кобрыне знаходзіцца буйнейшы ў Брэсцкай вобласці малітоўны баптысцкі дом, разлічаны на 1400 пасадкавых месцаў. На яго пабудову спатрэбілася 4 гады: з ліпеня 1989 г. па чэрвень 1993 г.
Архітэктарам выступіў вядучы архітэктар г. Брэста Аляксей Андрэюк, галоўным канструктарам - Алег Хрушч, мастак Л. Рацько. Аднак вернікі так спяшаліся, што пачалі будаўніцтва яшчэ да канчатковага зацверджання праекта. У выніку атрымалі заганы ў канструкцыі сцяны, якія прыйшлося выпраўляць падчас рэканструкцыі 2012 года.
27Дарэчы, менавіта ў Кобрыне ў 1924 г. быў арганізаваны Хрысціянскі місіянерскі цэнтр, з якога ў выніку гістарычных транфармацый вырас цяперашні Саюз ЕХБ у Рэспубліцы Беларусь.
З 1994 года ў Кобрыне выдаецца часопіс Саюза ЕХБ «Крыніца жыцця».


Кобрынскі раён

Акцябр

Свята-Пакроўская царква знаходзіцца на ўскраіне вёскі Акцябр.

28
Пабудавана ў 1937 г. Развітую і шматпланавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць цэнтрычна-крыжовы зруб малітоўнай залы, 5-гранная апсіда з партатыўнымі бакавымі рызніцамі, далучаны праз трапезную прытворзваніца. Званіца вырашана высокім шатровым васьмерыком і разам з 8-гранным шатровым барабанам з макаўкай над цэнтральным аб'ёмам дамінуе ў сілуэце храма. Грані-прыдзелы асноўнага зруба і бабінца завершаны 3-вугольнымі франтонамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі вокнамі, фланкіраванымі вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі. У інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлавога барабана, абапёртага праз складаную сістэму ветразяў на сцены цэнтральнага квадратнага зруба. У яго прастору шырокімі 3-граннымі прасветамі расчыняюцца бакавыя прыдзелы, трапезная і вылучаная драўляным 2-ярусным іканастасам. Мастацкую каштоўнасць маюць абраз «Тры свяціцелі» (XVIII-XIX ст.), скульптура «Раскрыжаванне» (XVIII ст.), драўляны разны ківот (1887).
Помнік народнага дойлідства. Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Андронава
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы была 29пабудавана разам са званіцай з дрэва ў 18 ст. Страчана ў 2-й палавіне 20 ст. Унутры апсіду вылучаў драўляны іканастас з разнымі царскімі варотамі і 6 клеймамі евангелістаў.
На сённяшні дзень на месцы царквы – капліца.

Балоты
Царква Прападобнай Параскевы Сербскай. У 1879 г. 30вяскоўцы сабралi 694 руб., і казна выдаткавала 305 руб. на будаўніцтва новай царквы на месцы старога храма. Мясцовы памешчык А. М. Ган ахвяраваў лясны матэрыял і жалеза на дах. У 1882 г. пабудавана новая царква паводле праекта, складзенага ў 1880 г. грамадзянскім інжынерам Ф. Афанасьевым. Будаўніцтва храма ажыццявілі селянін В. Гарбузаў са сваёй сям'ёй і мясцовыя жыхары без наёмных рабочых; за работамі назіраў малодшы архітэктар Залатароў. Будынак гатовай царквы быў агледжаны 13 кастрычніка 1885 г.
Помнік мае рысы стылю класіцызму. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы ўключае кубападобны цэнтральны аб'ём з цыбулепадобным купалам над стромкім 4-схільным дахам, прамавугольную апсіду з бакавымі рызніцамі і 3-ярусную званіцу. Цэнтральны і 2 бакавыя ўваходы вылучаны адпаведна 6- і 4-калоннымі порцікамі пад 2-схільнымі дахамі. Фасады аздоблены прафіляванымі карнізамі, ліштвамі акон, гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкай. Унутры апсіда вылучана драўляным 3-ярусным іканастасам, створаным у 1885 г. паводле праекта грамадзянскага інжынера А. Рэмера. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII-XIX стст. «Прападобная Маці Параскева Пятніцкая», «Мікола Цудатворац», «Раство Хрыстова», «Ісус Хрыстос», «Сабор Божай Маці», «Архідыякан Стафан», «Свяціцель», кніга «Евангелле» (1780).
Царква ў гонар святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы - помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Бародзічы
Царква ў імя святога архангела Міхаіла. Пабудавана з 31дрэва ў 1999 г. на месцы папярэдняга драўлянага храма XIX ст.
Твор архітэктуры ў стылізаваных формах старажытнарускага цар-коўнага дойлідства. Вырашана па канону 4-часткавага праваслаў-нага храма падоўжна-восевай аб'ёмна-прасто-равай кампазіцыі: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца над прытворам, працяглая прамавугольная ў плане малітоўная зала, 2-схільны дах над якой завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. 2-слуповы ганак завершаны 3-лопасцевым франтонам. Трайныя прамавугольныя аконныя праёмы на бакавых фасадах дэкарыраваны трохвугольнымі сандрыкамі і адзначаны такімі ж зломамі даху.

Буховічы
Свята-Пакроўская царква размешчана на паўночна-ўсходняй 32ускраіне в. Буховічы. Пабудавана ў 1674 г. (ці 1676 г.) з цэглы
і дрэва манахамі-дамініканцамі па фундацыі мужа і жонкі Пухальскіх як касцёл Успення Най-свяцейшай Дзевы Марыі. Касцёл закры-ты ў 1830 г., у 1832 годзе ён перададзены праваслаўным як прыпісаны да Гарбанскай царквы. Перабудову касцёла ў 1862 г. і 1870 г. выконваў падрадчык Сідароўскі па даручэнні мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа, у 1877 г. - архітэктары Барташэўскі і Увядзенскі. 24 чэрвеня 1881 г. пасля чарговага капітальнага рамонту храм асвячоны як Свята-Пакроўская царква. Помнік архітэктуры барока. У 1889 г. да прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам прыбудавана званіца, адноўлены дах і надбудавана вежа з цыбулепадобным купалам над алтарнай часткай. Гэта прыўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. 3-часткавую кампазіцыю храма складаюць 3-ярусная званіца (драўляны шатровы васьмярык на 2 мураваных чацверыках), прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы і нізкая прамавугольная рызніца. Накрыты вальмавымі дахамі. Вуглы храма з боку алтарнай часткі ўмацаваны магутнымі контрфорсамі. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі вокнамі. Унутраная прастора мае драўляны разны іканастас (спраектаваны ў 1877 г. архітэктарам баронам Козенам), падзелена на малітоўную залу і апсіду ў агульных габарытах асноўнага аб'ёму. У апсідзе знаходзіцца абраз-таблетка XVIII ст. «Спас з дзяржавай» і на адвароце «Божая Маці Адзігітрыя».
Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Бяроза
Свята-Крыжаўзвіжанская царква знаходзілася на паўднёвай 33ускраіне вёскі на вуліцы Савецкай. Пабудавана ў 1865-1867 гг. на месцы праваслаўнага храма, які згарэў 2 чэрвеня 1863 года. 14 чэрвеня таго ж года гродзенскі губернатар атрымаў з Пецярбурга з Міністэрства ўнутраных спраў тэлеграму: «Высочайше повелено восстановить сгоревшую в селе Березе Кобринского уезда Православную Церковь на суммы Правительства и объявить о сем Прихожанам». Верагодна, аўтарам праекта быў губернскі інжынер В. Дзяменцьеў, які ўзяў за аснову «нармальны чарцёж № 37» (з серыі тыпавых праектаў, распрацаваных Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы). Такі ж праект быў рэалізаваны ў мястэчку Стараселле Копыскага павета Магілёўскай губерні. Па просьбе брэсцкага епіскапа Ігнація складанне каштарысу і нагляд за работамі ажыццяўляў літоўскі епархіяльны архітэктар Т. Савіч. Будаўніцтва царквы, акрамя іканастаса, было даручана вопытнаму майстру, жыхару слабады Чырвоныя Злынкі Чарнігаўскай губерні В. Гарбузаву. Імператар Аляксандр II ахвяраваў 3000 руб., М. М. Мураўёў - 500 руб. з кантрыбуцыйных сум.
Помнік мае рысы стылю класіцызму. Узведзены па канічнай 4-часткавай зрубнай кампазіцыі: званіца, выцягнутая трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі і 5-гранная апсіда з 2 бакавымі рызніцамі. Пакаты 4-схільны дах храма завершаны магутным светлавым 8-гранным барабанам з цыбулепадобным гранёным купалам. На галоўным фасадзе дамінуе 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай макаўкай, уваход вылучаны 6-калонным порцікам. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны вокнамі ў разных ліштвах. Мастацкую каштоўнасць маюць іканастас з разнымі царскімі варотамі XIX ст., абразы XVII-XIX ст. «Божая Маці», «Пакроў», «Успенне Прасвятой Багародзіцы», «Божая Маці з дзіцем і Іаанам» (1800), «Святыя Пётр і Павел», «Жыціе Хрыста», «Святы велікамучанік Панцеляймон», «Узнясенне Хрыстова», «Афанасій Брэсцкі», «Віленскія мучанікі Антоній, Іаан і Яўстахій», «Святы з дзідай», «Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы», кніга «Евангелле» (XIX ст.).
Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Свята-Ільінская царква знахозіцца на могілках у в. Бяроза. 34Пабудавана ў 1863 г. з дрэва. Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, завершаным на фасадзе шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прама-вугольнымі аконнымі праё-мамі ў ліштвах. Уваход аформлены невялікім прытворам пад двухсхільным пакрыццём.
Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Верхалессе
Свята-Мікалаеўская царква пабудавана ў 1882-1888 гг. на 35месцы драўлянага храма, які згарэў 3 красавіка 1881 г. з усёй маёмасцю. Мае рысы стылю класіцызму. Архітэктар Ф. Залатароў. Царква вырашана 3- часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, складзенай з малітоўнай залы, прамавугольнай апсіды і шатровай званіцы над прытворам. Над шатровым дахам цэнтральнага кубападобнага зруба і шатром званіцы ўзвышаюцца цыбулепадобныя купалы. Гарызантальна і вертыкальна ашаляваныя сцены завершаны трохвугольнымі франтонамі. Ф. Залатаровым зроблены 2-ярусны іканастас у «рускім стылі». Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гарадзец
Свята-Увазнясенская царква размешчана на пагорку ў 36цэнтры вёскі Гарадзец. Пабудавана як касцёл у 1735 г. (ці 1799) у пас. Акцябр. У 1876 г. пасля закрыцця мясцовага касцёла ў сувязі з пераабсталяваннем яго ў праваслаўную царкву перавезена ў Гарадзец і пастаўлена на бутавы падмурак. Мае рысы стылю барока. Вырашана выцягнутым 4-сценным зрубам пад 2-схільным гонтавым дахам, які над 5-граннай апсідай за кошт застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры (вільчыку) даху ўзведзены фігурны 3-ярусны 8-гранны купал. Плоскасны франтальны фасад завершаны 3-вугольным вертыкальна ашаляваным франтонам з 2 маленькімі дахавымі вокнамі. Уваход вылучаны 2-схільным ганкам на 2 слупах. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Над прытворам у залу адкрываюцца хоры. Сцены ў інтэр'еры дэкарыраваны арнаментальным фрызам. Мастацкую каштоўнасць маюць 2 абразы XIX ст. «Божая Маці Адзігітрыя».
Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі. Быў 37фундаваны ў 1633 г. каралём Уладзіславам IV. У 1723 г. пабудаваны драўляны барочны храм. У 1865-1866 гг. пастаўлены мураваны будынак, які адразу быў забраны пад праваслаўную царкву, таму што існаваўшая струхнела і пагражала разбурэннем. Пераробку касцёла і праект іканастаса склалі ў 1867-1871 гг. архітэктары Кадрунцаў, Чэкмасаў і Барташэўскі. У 1918 г. вернуты католікам, парафія налічвала 1080 вернікаў. Меў прыпісныя капліцы Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Грушава (мураваная, фундавана ў 19 ст. Радзевічамі) і св. Казіміра ў в. Іласк.
Твор архітэктуры рэтраготыкі. Быў пабудаваны па тыпе 3-38нефавай 2-вежавай базілікі з прамавугольнай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Малітоўная зала трыма парамі пілонаў падзялялася на 3 нефы, уперад быў вынесены прамавугольны нартэкс. З перабудовай пад царкву бакавыя 8-гранныя шатровыя вежы былі знесены і над павышаным цэнтральным рызалітам надбудавана 1-ярусная 8-гранная шатровая званіца; над алтарнай часткай над 2-схільным дахам узведзены 8-гранны шатровы барабан. Зала перакрывалася драўляным цыліндрычным скляпеннем.
У 1867 г. прыстасаваны пад праваслаўную царкву. Цяпер касцёл істотна перайначаны і дабудаваны, выкарыстоўваецца як школа.

Дзівін
Свята-Параскева-Пятніцкая царква размешчана на 39галоўнай вуліцы вёскі (былая Кобрынская) алтаром на захад. Гэта сведчыць, што перша-пачаткова яна была касцёлам. Пабудавана ў 1740 г. намаганнямі святара Яна Антонія Ваяводскага. У 1869-1870 гг. будынак перароблены (інжынер-архітэктар Чэкмасаў, архітэктар Барташэўскі) і перададзены праваслаўнаму ведамству. У часы Першай сусветнай вайны царква пашкоджана пажарам, у 1917 г. адноўлена. У 1962 г. яе закрылі, з часам прыйшла ў нягоднасць. У 1990 г. быў зроблены рамонт храма. Царква асвячона архіепіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Канстанцінам.
Мае рысы стылю барока. Агульны гонгавы дах пад апсідай за кошт трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Галоўны фасад фланкіраваны 2 чацверыковымі вежамі з фігурнымі яруснымі купаламі і цыбулепадобнымі купалкамі. ІІаміж вежамi заглыблены кілепадобны франтон даху, гонтавы адліў якога накрывае фасадную галерэйку. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі вітражнага крыжовага шклення. У інтэр'еры над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры. Збоку перад царквой у 2-й палове XIX ст. пастаўлена драўляная званіца (васьмярык на чацверыку) пад шатровым гонтавым дахам. У інтэр'еры захаваўся іканастас 1830-х гг. Царква - помнік архітэктуры, які спалучае будаўнічыя прыёмы мясцовага драўлянага дойлідства з элементамі барока. Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Свята-Прачысценская царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі 40Дзівін. Тып храма з трохчасткавай аб'ёмнай кампазіцыяй традыцыйны для драўлянага культавага дойлідства Беларусі. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Хадайніцтва аб будаў-ніцтве новай царквы з-за трухлявасці старой было пададзена прыха-джанамі яшчэ ў 1879 г. Узведзена ў 1902 г. 4-часткавая аб'ёмная кампазіцыя складаецца з прытвора-званіцы, кароткага бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Над пакатым 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму надбудаваны нізкі 4-гранны пастамент для 8-граннага барабана, завершанага цыбулепадобным купалам. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дашкам. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны разнымі фрызамі і падзорамі.
Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII-XIX стст. «Прападобны Ануфрый», «Божая Маці Адзігітрыя», «Святыя Варвара і Андрэй», «Святыя Мікола і Мітрафаній», «Мікола Цудатворац», «Дабравешчанне», «Узнясенне Хрыс-това», «Нараджэнне Божай Маці», «Спас Пантакратар».
Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Казішча
Свята-Троіцкая царква размешчана каля могілак на 41паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Казішча. Пабудавана ў 1927 г. Вырашана выцягнутым прамавугольным зрубам, да якога далучаюцца 5-гранная апсіда і прытвор. Над 4-схільным дахам храма ўзведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўляецца чацверыковая шатровая званіца з макаўкай над прытворам. Галоўны ўваход аформлены 4-слуповым ганкам з 3-вугольным франтонам. Вертыкальнай шалёўкай вылучаны цокальная і фрызавая часткі, гарызантальна ашаляваныя плоскасці сцен прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі вокнамі.
Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Ківацічы
Званіца - помнік народнага дойлідства. Вырашана 3-яруснай 4-42граннай вежай пад пакатым шатровым пакрыццём з крыжом у завяршэнні. Верхні вертыкальна ашаляваны ярус-звон раскрыты прамавугольнымі пра-светамі.
Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі, на старых могілках. Узведзена ў XIX ст. з дрэва побач з касцёлам (не захаваўся).

43Капліца знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Ківацічы, на старых могілках, каля званіцы. Узведзена ў сярэдзіне XIX ст. з цэглы як надмагілле Стржамінскіх.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана 4-гранным абеліскам, пастаўленым на квадратны подыум і завершаным каваным крыжом. У фігурных нішах на гранях абеліска мемарыяльныя дошкі (чыгуннае ліццё).

Кісялёўцы
Царква ў в. Кісялёўцы пабудавана ў 1910-я гады на месцы 44папярэдняга храма паводле праекта, распрацаванага архітэктарам У. А. Срокам у 1909 годзе. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Была вырашана ў выглядзе 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: 3-ярусная шатровая званіца, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шатры званіцы і асноўнага аб'ёму, 2-схільны дах апсіды завяршаліся цыбулепадобнымі купалам. Унутры малітоўная зала была перакрыта шатровым скляпеннем на ветразях, якое трымала светлавы 8-гранны барабан.
Знесена ў 1965 г. На яе месцы ў 1995 г. узведзена новая царква. Традыцыі народнага драўлянага царкоўнага дойлідства сцвярджаюцца і ў афіцыйным «сінодскім» будаўнічым праектаванні.

Корчыцы
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Свята-45Пакроўская царква знаходзілася на вясковых могілках у в. Корчыцы. Пабудавана ў канцы XVIII ст. з дрэва, знішчана ў 1970-1980 гг.
4-сценны зруб і апсіда накрыты агульным гонтавым дахам, вальма над апсідай завершана макаўкай. Верты-кальна ашаляваныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Твор народнага дойлідства.
У 1998 г. каля могілак пабудавана новая царква. Дарэчы, з сярэдзіны XIX ст. мноства храмаў будуюцца па тыпавых праектах, распрацаваных пад патранатам Свяшчэннага Сінода.
Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова
46Пабудавана ў канцы XX стагоддзя (пасля 1990 г.) на могілках з цэглы. Царква невялікая, з адным купалам. Вырашана цэнт-рычным купалападобным аб’ёмам пад шатровым дахам, завершаным цыбуле-падобнай галоўкай на гранёным барабане. З фасада далучаны прытвор, па баках – глухія прыдзелы. Фасады прарэзаны аконнымі праё-мамі ў вертыкальна цягнутых ліштвах.

Лелікава
Свята-Дзмітрыеўская царква знаходзіцца на ўсходняй 47ускраіне вёскі Лелікава. Мае падоўжна-восевую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, сфарміраваную прамаву-гольным зрубам з 3-сценнай апсідай, да якой асіметрычна далучаецца нізкая рызніца. Зруб накрыты вальмавым дахам, вільчык якога па цэнтры прарэзаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, і па ўскрайках адзначаны крыжамі. Да галоўнага фасада дабудаваны ніжэйшы працяглы, але больш нізкі прытвор пад 2-схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна прарэзаны прамавугольнымі вокнамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У XIX ст. перад царквой адасоблена пастаўлена 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай.
Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Лука
Царква ў імя святога апостала і евангеліста Лукі
48Са слоў старажылаў вёскі, некалькі сотняў гадоў назад царква ў Луке была. У 1994 г. у жыхароў вёскі з'явілася надзея на свой храм. 2 чэрвеня 1999 г. архіепіскап Канстанцін заклаў першы камень у падмурак новага храма і высвянціў месца будаўніцтва ў гонар святога князя Аляксандра Неўскага. Велізарную работу па падрыхтоўцы будаўніцтва ўзяў на сябе дырэктар племзавода "Дружба" Аляксандр Юрэня. Разнастайную падтрымку аказваў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Кучынскі. Так склалася, што праз некаторы час будаўніцтва храма было прыпынена, і аднавілася яно толькі ў 2004 г., калі свяшчэннікам на прыход быў накіраваны Уладзімір Мацкевіч. Дзякуючы фінансавай і тэхнічнай падтрымцы дырэктара племзавода Івана Кужко і дырэктары ААТ "Кобрынскі масласырзавод" Веры Сляпухінай, а таксама энтызіязму будучых вернікаў "закіпела" работа над далейшым будаўніцтвам царквы. У кароткі тэрмін было вырашаны пытанне пра часавае памяшканне, дзе сталі праводзіцца набажэнствы. Вернікі разумелі, што сродкаў на будаўніцтва спатрэбіцца нямала і што ад сумесных намаганняў залежыць, як хутка ўвянчаецца купаламі храм.
Канчаткова храм пабудаваны і асвячоны (ужо епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Іаанам) быў 31 кастрычніка 2007 г. Першапачаткова храм планавалі высвянціць у гонар святога князя Аляксандра Неўскага. Асвячэнне храма ў гонар апостала і евангеліста Лукі было прынята епіскапам Іаанам у апошні момант. Магчыма, гэтаму паспрыяла назва населенага пункта - Лука, а таксама тое, што па сваім архітэктурным рашэнні храм пабудаваны ў апостальскім тыпе: у сярэдзіне купал - гэта Бог Ісус Хрыстос, а чатыры купалы па баках - гэта 4 апостала-евангеліста.
Від будаўніцтва: новае. Тыпалогія храма: прыходская царква (вясковая). Будаўнічы матэрыял сцен: мураваны.

Навасёлкі
Свята-Міхайлаўская царква. Пабудавана ў 1881 г. на месцы 49былой царквы, якая існавала з канца XVII ст. і была асвячона ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага. Раней прыход адносіўся да храма Раства Божай Маці сяла Дарапеевічы (Маларыцкі раён), а потым пасля пабудовы Міхайлаўскай царквы стаў самастойным. У 1936 г. царкву пабудавалі па традыцыйнай для драўлянага дойлідства планіровачнай схеме. Па падоўжнай восі ў адзіную кампактную кампазіцыю аб'яднаны зрубы прытвора-званіцы, 2-яруснага аб'ёму малітоўнай залы, 5-сценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. Сілуэт будынка фарміруюць цыбулепадобны купал 2-яруснай шатровай званіцы і купал на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму. На фоне гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі сцен вылучаюцца разныя фрызы, карнізы, фігурныя ліштвы прамавугольных акон. Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Павіцце
Свята-Прачысценская царква размешчана на ўскраіне 50вёскі Павіцце. Пабудавана ў 1911 г. з брусоў (18х18см) пад кіраўніцтвам чэшскага майстра Гута. Асвячона 9 кастрычніка 1912 года. Мае рысы неарускага стылю. Буйнамаштабнае збудаванне са складанай і шматпланавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй. У яе аснове кубападобны высокі зруб малітоўнай залы, завершаны магутным цэнтральным 8-гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і цыбулепадобным купалам і вуглавымі «апостальскімі» купаламі на стройных 2-ярусных шыйках. Да цэнтральнага зруба далучаюцца больш нізкія бакавыя прыдзелы, 5-гранная апсіда, працяглы бабінец і прытвор-званіца. Па вуглах цэнтральнага крыжовага зруба прырублены нізкія 3-гранныя рызніцы. Цэнтральнае маляўнічае 5-купалле ўзбагачаецца цыбулепадобнымі купаламі над вальмавым дахам апсіды і фігурнымі 3-лопасцевымі франтонамі бакавых прыдзелаў. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўляецца вышынная васьмерыковая шатровая званіца з аналагічным цыбулепадобным купалком. Архітэктурна-дэкаратыўную фактуру фасадам надае разнастайная шалёўка: вертыкальная ў цокальнай частцы, гарызантальная на сценах, дыяганальная на франтонах. Дэкор узбагачаюць вуглавыя і прасценачныя лапаткі, геаметрызаваныя ліштвы прамавугольных і стральчатых акон. Галоўны ўваход вылучаны 2-слуповым ганкам, завершаным шатром з галоўкай. У інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлавога барабана, абапёртага праз ветразі на сцены цэнтральнага зруба. Апсіда вылучана драўляным разным 2-ярусным іканастасам. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы на дошках XVII-XVIII стcт. «Святы велікамучанік Дзмітрый» (1745), «Божая Маці Адзігітрыя», «Ісус Хрыстос», абразы «Спас Пантакратар». У інтэр’еры храма галоўны элемент – 2-ярусны драўляны разны іканастас, выкананы ў пачатку 20 стагоддзя. У архітэктурна-стылявой структуры відавочные спалучэнне традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства (разьба на навесах ганкаў, барабанах і інш.), рэтраспектыўна-рускага (планіроўка, форма і канструкцыя званіцы, 5-купалле асноўнага аб’ёму, выкарыстанне 3-лопасцевых какошнікаў і інш.) і неарускага (ламаныя абрысы завяршэння галоўнага барабана, падзораў цвінтара) стыляў.
Помнік драўлянага дойлідства. Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Пескі
Царква на ўшанаванне іконы Божай Маці “Збавіцельніца”. Будаўніцтва царквы на ўшанаванне іконы 51Божай Маці “Збавіцельніца” у Песках-2 доўжылася дзесяць гадоў. Як заўважыў протаіерэй Аляксандр Кандрацюк, рашэнне аб стварэнні тут храма выспела ў працэсе жыцця. І сама вёска Пескі-2, і яе “суседзі” адносіліся да Чара-вачыцкага прыхода, дарога да якога не толькі была няблізкай, але і ўтрымлівала перашкоду ў выглядзе ракі. За работу ўзяліся ўсе разам. Сродкі збіралі не толькі ў сваім прыходзе, але і ў іншых. Людзі актыўна адклікаліся на прапанову, і ў 2005 годзе быў зроблены заклад царквы. Каб надаць справе большай хуткасці, побач з будаўнічай пляцоўкай, у вагончыку, пачалі праводзіцца літургіі. 30 кастрычніка 2015 г. адбылося асвячэнне царквы ў вёсцы Пескі-2.

Стрыгава
Царква ў імя святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра знаходзіцца ў цэнтры вёскі Стрыгава. 52Пабудавана на мяжы 20-21 ст. з цэглы. Вырашана квадратным у плане аб'ёмам, пакаты шатровы дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на высокім 8-гранным барабане. Да фасада далучаны прама-вугольны прытвор з лучковым перспектыўным уваходным парталам і 3-лопасцевым кілепадобным завяршэннем. Бакавыя фасады лапаткамі расчлянёны на 3 праслы з арачнымі аконнымі праёмамі і нішамі па цэнтры. З тыльнага боку далучана 3-гранная ніжэйшая апсіда.

Тэўлі
Дзмітрыеўская царква (Царква ў імя святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога) уключана ў 53Дзяржаўны спіс гісто-рыка-культурных каш-тоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва. Вырашана прамавуголь-ным зрубам двухсхіль-ным дахам з невялікім прытворам. Да фасада, завершанага трохву-гольным франтонам, дабудаваны нізкі прытвор. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Свята-Успенская царква – помнік архітэктуры сінадальнага 54накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1874 годзе ў в. Тэўлі з цэглы паводле праекта архітэктара Міхалоўскага. Аднанефавы храм з 2-яруснай званіцай над прытворам. Асноўны аб’ём накрыты 4-схільным дахам з галоўкай. Паўцыркульныя вокны аздоблены ліштвамі. Па перыметры сцен праходзіць пояс з сухарыкамі. Галоўны і два бакавыя ўваходы абрамляюць дэкаратыўныя арачкі з франтонамі. Архітэктурная выразнасць кампазіцыі дасягаецца ігрой рознавялікіх і разнастайных па форме аб'ёмаў і дахаў. Абраз 2-й палавіны 19 ст. «Ражджаство Хрыстова», разныя царскія вароты. Царква дзейнічае, уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Хабовічы
Свята-Пакроўская царква размешчана ў цэнтры вёскі 55Хабовічы. Пабудавана ў 1899 г. на ўрадавыя сродкі на месцы ранейшага храма. Праект зацверджаны 1 лістапада 1884 г. Вырашана цэнтрычна-крыжовым асноўным зрубам, да якога далучаны прытвор-званіца і 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма пануюць 2-гранныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі. У дэкоры выкарыстана фігурная шалёўка, разныя карнізы, вуглавыя лапаткі. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII-XIX стст. «Віленскія мучанікі», «Георгій Перамаганосец», «Святы Ануфрый».
Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Хадынічы
Свята-Пакроўская царква знаходзілася на вясковых могілках. Пабудавана з дрэва. Да аб'ёму малітоўнай залы далучана 5-сценная апсіда. Агульны гонтавы дах над ёй пераходзіць у вальмавы, па цэнтры завершаны невялікім цыбулепадобным купалком на барабане. Знесена ў канцы 1980-х гадоў. Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Хідры
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
56Жыхары аграгарадка Хідры доўгі час пеставалі мару аб уласным храме. Вернікі наведвалі набажэнствы ў суседніх вёсках і ў г. Кобрыне, таму з кожным годам пытанне пра будаўніцтва царквы стананавілася ўсё вастрэй.
Стваральную задумку аднавяскоўцаў падтрымаў тагачасны старшыня мясцовай гаспадаркі СВК “Узыходзячая зара” Іван Тарасюк. У пачатку 2007 г. з’явілася на свет рэлігіёзная абшчына Праваслаўнага прыхода Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы, настаяцелем якога быў прызначаны свяшчэннік Андрэй Баніфацьеў. Заклад храма зрабілі ўжо 18 кастрычніка 2007 г., на месцы, якое “марылася”, – у самым цэнтры вёскі. Так і пачалася галоўная і чаканая будоўля. Праект царквы падрыхтаваў архітэктар ПУБП "Жылбудкамплект" Анатоль Гуляка, а генеральным падрадчыкам выступіла ЗАТ "Інтэрбудсэрвіс". Будаўніцтва храма ўзяла на свой баланс мясцовая гаспадарка, і кожны з яе кіраўнікоў, Іван Тарасюк і Таццяна Дземідзюк, дбайна ставіліся да яго ўзвядзення. Жыхары таксама не засталіся ўбаку. Вось так - са свету па нітцы - і аднакупальны каменны храм агульнай плошчай больш 100 кв.м і вышынёй 23 м узвялі ў цэнтры аграгарадка побач са школай і спартыўным комплексам.
Першая Божая літургія ў храме адбылася 28 жніўня 2013 года. Яшчэ не ўсё было зроблена, але людзі хацелі ўдзячна маліцца да Бога ва ўласным храме.Доўгачаканая падзея – асвячэнне царквы ў гонар і памяць святога слаўнага прарока, прадцечы і хрысціцеля Гасподня Іаана – адбылася 24 лютага 2016 года. Чын асвячэння храма, а затым і Божую літургію здзейсніў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.

Чаравачыцы
Царква ў імя святога Іаана Багаслова пабудавана ў 57канцы 20 ст. з цэглы на месцы драўлянага храма 19 ст., разабранага ў 1970 г. На могілках. Аб'ёмна-прасторавую сіметрычна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, прамавугольная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкай, 4-схільны дах малітоўнай залы - цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з акруглымі і трохвугольнымі франтонамі і арачнымі аконнымі праёмамі па цэнтры.

Яромічы
Свята-Міхайлаўская царква (хутар Горбанка) 58пабудавана ў 1784 г. (ці 1787) на могілках. Мае рысы стылю барока. Царква двухзрубная, складаецца з прамавугольных у плане асноўнага аб'ёму і апсіды. Накрыта агульным гонтавым дахам, які пры пераходзе ад асноўнага аб'ёму да алтарнай часткі ўтварае трохвугольныя навісі. Па баках да апсіды далучаны 2 рызніцы пад 1-схільнымі дахамі; яе тарцовы фасад прарэзаны картушавым акном. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам даху, над якім узвышаецца 8-гранная вежачка. Будынак апяразаны масіўным прафіляваным карнізам. Інтэр'ер зальны, абноўлены ў XIX ст. Зала асветлена высокімі арачнымі вокнамі. Вокны высокія, паўцыркульныя. Над прытворам на 2 слупах размешчаны хоры. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы на дошках XVIII ст. «Святая велікамучаніца Варвара», «Miкола Цудатворац», «Божая Маці Адзігітрыя», «Божая Маці Ахтырская» (1877).
Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Капліца - помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана 592-ярусным 4-гранным аб'ёмам пад шатровым дахам (не захаваўся). Ярусы па гранях аб'яднаны высокімі арачнымі нішамі, якія ў верхняй частцы адкрыты арачнымі прасветамі. Знаходзіцца на захадзе ад вёскі Яромічы, на могілках. Пабудавана ў 1860-я гады з цэглы як пахавальня Васілеўскіх.

 

Яндекс.Метрика