Помнікі часоў уваходжання ў склад Расійскай імперыі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Помнікі часоў уваходжання ў склад Расійскай імперыі

PDF Печать E-mail

Помнікі гісторыі часоў уваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі(канец XVIII ст.-1917 г.).

гістарычная даведка

1

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кобрынскі павет, значную частку тэрыторыі якога займаў сучасны Кобрынскі раён, у снежні 1795 г. увайшоў у Слонімскую губерню. Як цэнтр павета Кобрын аднавіў сваё гарадское званне. 23 снежня 1796 г. шляхам аб’яднання Слонімскай і Віленскай губерняў была ўтворана Літоўская губерня з цэнтрам у г. Вільня. У яе ўвайшло 19 паветаў, у т.л. і Кобрынскі. У верасні 1801 г. Кобрынскі павет быў уключаны ў склад новаўтворанай Гродзенскай губерні і ў выглядзе такой тэрытарыяльнай адзінкі праіснаваў да 1921 г.

Царская адміністрацыя мала звяртала ўвагі на лёс такіх невялікіх гарадоў, як Кобрын. Галоўным яе клопатам было недапушчэнне «мецяжоў» у Паўночна-Заходнім краі - менавіта так сталі называцца беларускія губерні пры Мікалаі І. Пасля паўстання 1830-1831 гг. тут пракацілася хваля рэпрэсій і ўзмацнілася русіфікацыя гэтага рэгіёна.

У маі 1863 г. паўстанцкі атрад сфарміраваўся ў Кобрыне. У яго ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і патрыятычна настроенай шляхты. На тайным зборы ў маёнтку Мітрашэўскіх Божы Дар (зараз Буховіцкі сельсавет, Кобрынскага раёна) Рамуальд Траўгут прысягнуў на вернасць паўстанню і прыняў камандаванне Кобрынскім атрадам. Незадоўга да паўстання ён выйшаў у адстаўку ў чыне падпалкоўніка расійскай арміі. Ваенны вопыт адразу вылучыў яго ў лік найбольш актыўных кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху. Паўстанцы спачатку дзейнічалі ў лясной зоне на ўсходзе Кобрыншчыны, дзе ім удалося нанесці царскім войскам шэраг адчувальных удараў. Аднак потым яны вымушаны былі адступіць у цяжкадаступныя пінскія балоты з-за панесеных страт і ранення Траўгута. У ліпені Траўгуту давялося скрытна пакінуць гэты край (пасля паражэння паўстання быў схоплены і 5 жніўня 1864 г. пакараны смерцю ў Варшаве).

Дарэчы, генерал Траўгут быў цесна звязаны з Кобрыншчынай. Ён жыў і змагаўся на Кобрыншчыне, адсюль паходзілі яго бабуля, маці і другая жонка, тут жылі яго дочкі.

Хутар Божы Дар, Буховіцкі сельсавет

Памятны знак - помнік на ўшанаванне памяці удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг.

Да 140-годдзя паўстання 1863-1864 гг. на хутары Божы Дар па рашэнню Кобрынскага райвыканкама з дапамогай мясцовых прадпрыемстваў 21 мая 2003 года быў устаноўлены валун з мемарыяльнай дошкай. Да Божага Дара таксама быў устаноўлены ўказальны знак з вёскі Ляскова.

Памятны знак у Божым Дары - першы помнік на ўшанаванне памяці ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. 

 2

У час руска-японскай вайны 1904-1905 гг. у Кобрыне фарміравалася значная колькасць часцей, якія потым адпраўляліся ў Маньчжурыю. А ў хуткім часе з усходу сталі прыходзіць бязрадасныя весткі. Аднак яшчэ больш узрушыла жыхароў крывавая расправа 9 студзеня 1905 г. на Дварцовай плошчы ў Пецярбургу. На кобрынскіх вуліцах з’явіліся першыя дэманстрацыі пратэсту, мітынгі. 17 кастрычніка 1905 г., калі выйшаў царскі маніфест, Кобрын зноў быў ахоплены дэманстрацыямі. У адказ на абяцанне ўяўных свабод людзі выйшлі з чырвонымі сцягамі і лозунгамі: «Далоў самадзяржаўе!». Па Ратненскай вуліцы дэманстранты рушылі да «Губерні», спадзеючыся на падтрымку прызыўнікоў. Але тут іх ужо чакалі казакі, якія пусцілі ў ход нагайкі і шашкі.

Яшчэ летам 1905 г. на кобрынскай станцыі ўтварылася аддзяленне Усерасійскага чыгуначнага саюза на чале з камітэтам, абраным мясцовымі рабочымі. У склад камітэта ўвайшлі К. А. Кандрацьеў (старшыня), Я. М. Скаркоўскі, І. А. Грышко, Я. К. Гаазе, Н. Багатко. У кастрычніку 1905 г. яны дружна ўключыліся ў агульнарасійскую забастоўку чыгуначнікаў. Яе на Палескіх чыгунках у хуткім часе падтрымалі і паштова-тэлеграфныя служачыя Кобрына, потым настаўнікі гарадскіх вучылішчаў і сельскіх школ. Баставалі і многія дробныя прадпрыемствы горада.

12 снежня 1905 г. з Гродна на адрас віленскага генерал-губернатара паляцела трывожная тэлеграма: «...з прычыны забастоўкі палескіх чыгуначнікаў Кобрынскі павет зусім адрэзаны ў сэнсе шляхоў зносін». Гэта азначала, што карнікі не могуць дабрацца да мяцежнага горада і патрабуюцца тэрміновыя меры. Праз 2 дні ў адносінах да павета было выкарыстана «Палажэнне аб узмоцненай ахове» тэрмінам на адзін год. Атрымаўшы поўную свабоду дзеянняў для падаўлення ўсіх іншадумцаў, паліцэйскія ўлады Кобрына на чале са спраўнікам Лукіным бойка ўзяліся за справу. У выніку адбылася жорсткая расправа з удзельнікамі мітынгу.

Горад Кобрын

Мемарыяльная дошка ў памяць пра рэвалюцыйныя выступленні чыгуначнікаў размешчана на будынку чыгуначнага вакзала. Устаноўлена ў 1976 г.

3Чыгуначнікі Кобрына прымалі актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905-07 гг. Узначальваў барацьбу Кобрынскі камітэт Усерасійскага саюза чыгуначнікаў. Чыгуначнікі арганізавалі баявую дружыну, якая ўзброілася жалезнымі пікамі, вырабленымі тут жа, у майстэрні. Камітэтчыкі праводзілі мітынгі, на якіх выстаўляліся палітычныя патрабаванні, наладжвалі цесную сувязь з іншымі забастовачнымі камітэтамі. Як даносіў у Віленскую судовую палату пракурор Гродзенскага акруговага суда, камітэт ставіў перад сабой "не толькі эканамічныя, але і палітычныя мэты, накіроўваў сваю дзейнасць на звяржэнне існуючага ў Расіі дзяржаўнага і грамадскага ладу”.

4

Першую буйную забастоўку чыгуначнікі арганізавалі ў пачатку лістапада 1905 года. 9 снежня кобрынскія чыгуначнікі абвясцілі забастоўку ў падтрымку маскоўскага пралетарыята, узялі станцыю пад свой кантроль.

Надпіс на дошцы: "В период первой русской революции 1905-1907 гг. Кобринский уезд и город были охвачены мощным революционным движением. Массовый и упорный характер носили аграрные выступления. В течение трех лет уезд состоял на положении усиленной охраны. Особенно организованно выступили кобринские железнодорожники в ноябре 1905 г. На станции Кобрин был создан Кобринский комитет Всероссийского железнодорожного союза, руководивший агитацией, митингами, забастовками. Железнодорожники станции Кобрин и мастерских принимали активное участие в Декабрьской забастовке 1905 г. и готовились к вооруженному выступлению. Все члены комитета были арестованы и преданы суду".

 

Яндекс.Метрика