Помнікі часоў уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Помнікі часоў уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы

PDF Печать E-mail

Помнікі гісторыі часоў уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы (1921-1937 гг.). 1939 год

гісторыка-архітэктурная даведка

1

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога значная частка Беларусі апынулася пад уладай Польшчы. Яна стала называцца Заходняй Беларуссю. Згодна з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Кобрын становіцца цэнтрам павета Палескага ваяводства. Для Кобрыншчыны пачаўся зусім іншы перыяд існавання. Ва ўсіх сферах эканомікі стала пераважаць прыватнаўласніцкае прадпрымальніцтва, адрадзілася памешчыцкае землеўладанне, з’явіліся буйныя латыфундыі. Зноў пачаўся нацыянальны прыгнёт, паланізацыя, аднаўляла страчаныя пазіцыі каталіцкая царква. Асабліва жорстка ставіліся польскія кіруючыя колы да тых, хто адстойваў правы і нацыянальны гонар карэнных жыхароў «усходніх крэсаў» («усходнія ўскраіны» - так называліся тады беларускія землі міжваеннага перыяду). «Усходнія крэсы» былі адразу ж асуджаны на гаспадарчы заняпад, тыповы каланіяльны прыдатак. Як прызнавалі нават афіцыйныя колы, гэта было амаль раўназначна дэградацыі.

У перыяд эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. становішча працоўных Заходняй Беларусі рэзка пагоршылася. Ускладнілася сітуацыя на Брэстчыне. Жорсткі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт узмацніў барацьбу заходнебеларускіх рабочых і сялян супраць буржуазна-памешчыцкага ладу. Звычайнай з’явай сталі масавыя мітынгі і забастоўкі рабочых, дэманстрацыі беспрацоўных, сутычкі сялян з паліцыяй. У гэтых умовах актывізавала рэвалюцыйную прапаганду Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). У 1933 г. прагучаў заклік ЦК КПЗБ узмацніць наступ супраць польскага рэжыму.

Самым вядомым, адным з буйнейшых сялянскіх выступленняў сялян Заходняй Беларусі стала Навасёлкаўскае паўстанне сялян 1933 г., якое адбылося ў ноч з 3 на 4 жніўня ў Кобрынскім павеце. У цэнтры падзей апынуліся вёскі Паўлопаль, Навасёлкі, Бельск і Дарапеевічы Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага павета. Пасля падаўлення сялянскага выступлення 8-мі чалавекам прысудзілі пажыццёвую катаргу, сакратара Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ Р. Каплан прысудзілі да 15 гадоў, 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны турэмнага зняволення. Сялянскі бунт і судовы працэс над паўстанцамі атрымалі шырокі грамадскі рэзананс і ўвайшлі ў гісторыю як адзін з найбольш вядомых эпізодаў барацьбы працоўных Заходняй Беларусі за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. 

Вёска Навасёлкі, цэнтр сельсавета

Помнік удзельнікам рэвалюцыйнага выступлення сялян 1933 г. 25.07. - 03.08.1933 г. у Кобрынскім павеце адбылося адно з буйнейшых сялянскіх выступленняў. У 1967 г. на ўшанаванне памяці паўстанцаў у в. Навасёлкі пастаўлены помнік.

2

3У 1983 г. да 50-годдзя паўстання на будынку школы выкананы барэльеф. Матэрыялы пра паўстанне зберагаюцца ў музеі Навасёлкаўскай сярэдняй школы.

4

Барэльеф, выкананы на будынку Навасёлкаўскай школы ў 1983 г.

да 50-годдзя паўстання.

Горад Кобрын, Пл. Камсамольцаў, 14.

Мемарыяльная дошка ў гонар рэўкома

    5Устаноўлена ў 1959 г. на доме, у якім з 31 ліпеня да 13 верасня 1920 г. знаходзіўся Кобрынскі павятовы рэвалю-цыйны камітэт - першы орган Савецкай улады ў горадзе і павеце.

31.07.1920 г., на другі дзень пасля вызвалення ад бела-польскіх акупантаў, у горадзе быў створаны рзвалюцыйны камітэт, да якога перайшла ўся ўлада ў Кобрынскім павеце (старшыня П. Я. Харашылаў, сакратар У. К. Карліцкі, члены Е. Бартэнбаум, Кулеў). Камітэт наладжваў паштовую сувязь і чыгуначны рух, вёў падрыхтоўку да выбараў у Саветы. Для падтрымання рэвалюцыйнага парадку была арганізавана міліцыя на чале з Ф. I. Федасюком і павятовае аддзяленне губернскай ЧК у складзе Д. Ляўчука, Г. Панцеля і Ф. I. Федасюка. 13.09.1920 г. у сувязі з наступленнем войск буржуазнай Польшчы рэўком пераехаў у Драгічын, потым у Гомель, дзе 17.10.1920 г. быў расфарміраваны.

Горад Кобрын, Вул. Леніна, 6.

6Мемарыяльная дошка падпольшчыкам устаноўлена ў 1975 г. на ўшанаванне памяці членаў КПЗБ і КСМЗБ (усяго 21 чалавек), якія нарадзіліся на Кобрыншчыне і загінулі ў 1923-1939 гг. у барацьбе за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне Заходняй Беларусі і ўз’яднанне яе з БССР. 

Горад Кобрын, Вул. Савецкая, 6.

Мемарыяльная дошка на доме, дзе знаходзілася явачная кватэра арганізацыі КПЗБ

7У доме № 6 па вул. Савецкай у 1920-я гг. знаходзілася явачная кватэра арганізацыі КПЗБ. Партыйная арганізацыя ў Кобрыне дзейнічала ўжо ў 1921 г. Яна налічвала 20 чалавек і вяла работу ў горадзе і навакольных вёсках. Кіравалі арганізацыяй Г. Панцель (у жніўні 1923 г. закатаваны ў беластоцкай турме), Г. Смольскі, I. Бірман, Г. Рагазінскі. У 1923 г. створаны Кобрынскі райкам КПЗБ (сакратар Г. Г. Смольскі). У розны час у склад райкама ўваходзілі В. 3. Глушчук (сакратар у 1927 г.), В. С. Селівонік, I. С. Какала (сакратар у 1935-37 гг.), А. Кавальчук, С. 3. Глушчук, А. І. Федасюк, А. Т. Сачук, П. С. Сідарук і іншыя. Дзейнічалі таксама Кобрынскі гаркам КПЗБ (у 1937 г. сакратар Ш. Камянецкі) і райкам КСМЗБ (у 1931 г. сакратар Р. Глек).

5.02.1931 г. працаўнікі Заходняй Беларусі адзначалі Міжнародны дзень барацьбы з голадам і беспрацоўем. Каля 1500 чалавек пад кіраўніцтвам Кобрынскага райкама КП3Б памкнуліся ў цэнтр горада і са сцягамі і транспарантамі рушылі да магістрата. На бок дэманстрантаў перайшло некалькі салдатаў з мясцовага гарнізона. Паліцыя адкрыла агонь. Былі параненыя, больш 120 удзельнікаў арыштаваны, жорстка збіты і пасаджаны ў казематы кобрынскай турмы. Кіраўнікі дэманстрацыі С. Жук, І. С. Какала былі прысуджаны да турэмнага зняволення. Палітычная дэманстрацыя 25.02.1931 г. у Кобрыне была адной з найбольш масавых у Заходняй Беларусі.

У 1959 г. на хаце была ўсталявана мемарыяльная дошка. На сённяшні час яна адсутнічае.

Вёска Паляцічы, Батчынскі сельсавет

       Мемарыяльная дошка падпольшчыкам

У вёсцы Паляцічы ў 1922 г. была створана падпольная камуністычная арганізацыя. Яе члены Г. Смольскі, П. Воран, Л. Валасюк, Ф. Кастылок і іншыя займаліся дастаўкай і распаўсюджваннем нелегальнай партыйнай літаратуры. Падпольныя ячэйкі ў гэтыя гады ўзніклі таксама ў Батчы, Ілаўску, Тэўлях, Варатынічах, Корчыцах і іншых вёсках Кобрынскага павета.

Жыхары вёскі Паляцічы пад кіраўніцтвам камуністаў увосень 1922 г. прынялі ўдзел у прадвыбарнай кампаніі ў польскі сейм. У 1925 г. яны ўдзельнічалі ў першамайскай дэманстрацыі ў Кобрыне, 25 лютага 1931 г. - у дэманстрацыі ў гонар Міжнароднага дня беспрацоўных, 8 лістапада 1931 г. - у дэманстрацыі ў вёсцы Ліцвінкі і іншых.

У 1935-37 гг. у Паляцічах знаходзіўся Кобрынскі райкам КПЗБ. Жыхары вёскі І. Какала, Г. Смольскі, Г. Глек у розны час былі сакратарамі Кобрынскіх РК КПЗБ і РК КСМЗБ.

У памяць пра дзейнасць Паляцічскай ячэйкі КПЗБ на хаце жыхара вёскі В. Кастылюка ў 1973 г. усталявана мемарыяльная дошка.

 

 

Яндекс.Метрика