Візітная картка горада
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Візітная картка горада

PDF Печать E-mail

Візітная картка горада : бібліяграфічны паказальнік да 70-годдзя з часу заснавання Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2016. – 28 с. : фота.

1


У Кобрыне ёсць месца, якое шматлікія гады прыцягвае да сябе ўвагу кабрынчан і турыстаў. Гэта Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава, які па праву стаў візітнай карткай горада, сапраўдным гонарам яго жыхароў. Тысячы людзей штогод прыходзяць сюды. Гэта нашы землякі і шматлікія замежныя госці. Па колькасці экспанатаў музей не саступае лепшым музеям Еўропы. Вялікая частка экспанатаў была сабрана заснавальнікам і першым дырэктарам музея А. М. Мартынавым. У залах музея можна знаходзіцца гадзінамі, вывучаючы прадстаўленыя экспанаты: рэдкія выданні кніг, дакументы, старадаўнюю зброю, арыгінальную мэблю, прадметы сялянскага побыту, адзенне, ваеннае абмундзіраванне, маляўнічыя палотны.
Паказальнік выдадзены да 70-годдзя з часу заснавання музея імя А. В. Суворава. Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, брашуры; главы, раздзелы з кніг; энцыклапедычныя артыкулы; часопісныя і газетныя артыкулы; электронныя рэсурсы. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы - па гадах у зваротнай храналогіі. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі.
Паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, культурай.

Яндекс.Метрика