Імя яго гучыць у стагоддзях
01.02.2017 16:33
У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры да 500 годдзя беларускага кнігадрукавання арганізавана выстава "Імя яго гучыць у стагоддзях".
Экспазіцыя знаеміць з галоўнай фігурай у гісторыі айчыннага кнігадрукавання – Францыскам Скарынам. Наш знакаміты першадрукар прадстаўлены як асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, вучоны – медык. Грунтоўна разглядаецца гісторыя кнігадрукавання з улікам даследаванняў вучоных, кнігаведаў.