Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны

PDF Печать E-mail

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі  выдадзены “Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны”. Краязнаўча-бібліяграфічны каляндар змяшчае паўнатэкставыя звесткі аб знамянальных падзеях Кобрыншчыны на 2017 год і падрабязны спіс крыніц да іх. Даты, уключаныя ў бібліяграфічнае выданне, адлюстроўваюць падзеі і факты гісторыі, грамадскага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна; памятныя даты вядомых людзей, біяграфіі якіх звязаны з краем.

2017 год багаты на юбілейныя даты горада і раёна: 730 гадоў з часу першага ўпамінання Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе (1287 г.), 630 гадоў з пачатаку існавання дынастыі князей Кобрынскіх (1387 г.), 260 гадоў з часу ўтварэння Кобрынскага ключа (1757 г.), 205 гадоў з часу перамогі рускіх войск у вайне 1812 г. (Кобрынскі бой 1812 г.), 15 гадоў з часу выдання гісторыка-дакументальнай хронікі Кобрынскага раёна “Памяць” (2002 г.) і інш.

У бягучым годзе шмат юбілейных дат вядомых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Кобрынскім краем. Усяго ў Календары больш за 60 персаналій з фотаздымкамі і бібліяграфічнымі спісамі крыніц да іх.

Выданне ўключае таксама інфармацыю пра прадпрыемствы, установы горада і раёна – юбіляры 2017 года.

Краязнаўчы каляндар адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, ці выкарыстоўвае краязнаўчыя звесткі ў прафесійнай дзейнасці. Выданне знаходзіць шырокае выкарыстанне пры планаванні работы бібліятэк, правядзенні масавых свят і юбілейных мерапрыемстваў, пры складанні паўнатэкставых краязнаўчых баз даных.

“Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны” ілюстраваны.

1


 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика