Курачук, С. Людзі навукі нашага краю / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2017. – 5 красавіка. – С. 3.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Курачук, С. Людзі навукі нашага краю / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2017. – 5 красавіка. – С. 3.

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Людзі навукі нашага краю / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2017. – 5 красавіка. – С. 3.

Цэнтральная раённая бібліятэка ДУК "Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" пачынае працу над чарговым праектам "Славутыя імёны Кобрыншчыны", першы этап якога – стварэнне краязнаўчай паўнатэкставай базы даных “Людзі навукі нашага краю”.

  

Людзі навукі нашага краю

 

2017 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам навукі. Гэты год - добрая нагода падзяліцца сваімі ідэямі і распрацоўкамі. Цэнтральная раённая бібліятэка ДУК "Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" пачынае працу над чарговым праектам "Славутыя імёны Кобрыншчыны".

 

Гарады як людзі: іх гісторыі падобныя на лёсы людзей. Калі кажуць пра дасягненні горада, раёна, то маюць на ўвазе жыхароў, дзякуючы працаздольнасці, таленту якіх той ці іншы рэгіён развіваецца, становіцца вядомым не толькі ў сваёй краіне, але і за мяжой.

Багатая талентамі кобрынская зямля, багатая на людзей, якія з’яўляюцца яе гонарам і славай. Іх жыццё і дзейнасць увайшлі ў гісторыю малой Радзімы як яркі прыклад самаадданай працы, вернасці служэнню людзям і грамадзянскаму абавязку.

У межах праекта "Славутыя імёны Кобрыншчыны" мы мяркуем стварыць электронны рэсурс, у які ўвойдуць матэрыялы пра людзей, што пакінулі прыкметны след у гісторыі Кобрына і Кобрынскага раёна, якія выявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці. Карыстальнікі знойдуць тут біяграфічныя матэрыялы, фрагменты мемуараў, працы нашых вядомых землякоў, бібліяграфію, фотаматэрыялы.

Развіццё навуковай сферы з'яўляецца адным з прыярытэтаў нашай краіны і шмат у чым прадвызначае рост дабрабыту і інтэлектуальнае развіццё нацыі, забяспечвае ўмацаванне сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу дзяржавы і яго аўтарытэт на міжнароднай арэне. Невыпадкова першы этап нашага праекта, які мы ўжо пачалі рэалізоўваць, - стварэнне краязнаўчай паўнатэкставай базы даных "Людзі навукі нашага краю". Прыемна ўсведамляць, што на кобрынскай зямлі нараджаюцца і вырастаюць людзі, якія становяцца вядомымі навукоўцамі, сапраўднымі аўтарытэтамі ў той ці іншай галіне навукі. База даных змяшчае інфармацыю пра землякоў, якія маюць навуковыя ступені кандыдата навук, доктара навук, працуюць выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў і маюць навуковыя публікацыі. Сабраны матэрыял пра больш за 60 навукоўцаў. Па кожнай персоне прадстаўлены біяграфічная даведка і спіс крыніц са свежымі, аператыўна дапаўняемымі матэрыяламі; у шматлікіх даведках ёсць фотаздымкі. Работа працягваецца. Мы будзем па меры сваіх магчымасцяў пашыраць першапачатковы спіс вядомых людзей Кобрыншчыны, але заклікаем чытачоў “Кобрынскага весніка” да супрацоўніцтва і просім па магчымасці дапаўняць наш матэрыял. Дарэчы, у планах бібліятэкі выданне біябібліяграфічнага паказальніка, прысвечанага навукоўцам нашага краю.

 

 

Святлана Курачук,

галоўны бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі

ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная

бібліятэчная сістэма

Яндекс.Метрика