Пашковіч, Л. Не згасне памяці святло…/ Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. – 2017. – 5 красавіка. – С. 3.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Пашковіч, Л. Не згасне памяці святло…/ Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. – 2017. – 5 красавіка. – С. 3.

PDF Печать E-mail

 

Пашковіч, Л. Не згасне памяці святло…/ Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. – 2017. – 5 красавіка. – С. 3.

У рамках патрыятычнага выхавання ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Долго будут пахнуть порохом слова», прысвечанае тэме Вялікай Айчыннай вайны.

 

Не згасне памяці святло…

 

Тэме Вялікай Айчыннай вайны было прысвечана мерапрыемства, арганізаванае супрацоўнікамі Кобрынскай цэнтральнай бібліятэкі, на якае былі запрашаны творчыя людзі Кобрыншчыны, удзельнікі народнага аматарскага аб'яднання "Белы бусел”.

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", галоўны рэдактар газеты "Кобрынскі веснік" Раман Мельнік.

Раман Васільевіч падкрэсліў, што рэдакцыя актыўна займаецца асвятленнем патрыятычнай тэмы, а "Белая Русь" сістэматычна вядзе работу па патрыятычным выхаванні дзяцей, моладзі і дарослага насельніцтва.

Тут гучалі ваенныя песні ў выкананні Таццяны Гурыш, у час якіх у свядомасці ўзнікалі карціны ваеннага ліхалецця. Кіраўнік аб'яднання "Белы бусел" Людміла Лазюк пазнаёміла гасцей са зборнікамі кобрынскіх аўтараў, у якія ўвайшлі вершы на ваенную тэматыку.

У час мерапрыемства неаднаразова падкрэслівалася, што кніга была разам з людзьмі ў час вайны, а пасля страшных гадоў многім пісьменнікам знайшлося што сказаць нашчадкам на папяровых лістах... Зала была напоўнена асаблівым настроем. I сэрца раз-пораз трымцела ад думак, якія вярталі ў трагічнае мінулае.

 

Людміла ПАШКОВІЧ.

 

Яндекс.Метрика