Ведай і любі свой горад
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Ведай і любі свой горад

PDF Печать E-mail

Бібліёграфамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі рыхтуецца шэраг краязнаўчых выданняў да 730-годдзя з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе Кобрына пад агульнай назвай “Ведай і любі свой горад”. 

Падрыхтаваны Каляндар-фоталетапіс “Другая маладосць старажытнага горада”, які змяшчае матэрыял пра пераўтварэнні, якія адбыліся ў Кобрыне ў сувязі са святкаваннем рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі”.

Цяперашні Кобрын — прыгожы, добраўпарадкаваны еўрапейскі горад. Значныя змены ў яго знешні выгляд і інфраструктуру прыйшлі ў сувязі з правядзеннем фестывалю-кірмашу “Дажынкі”, які ў 2009 годзе прымаў Кобрын. Гэтакіх ашаламляльных змен за кароткі прамежак часу горад не перажываў даўно. Тады літаральна за год Кобрын набыў новае аблічча, а кабрынчане маглі назіраць, як растуць новыя аб’екты, без якіх сёння мы ўжо не ўяўляем свайго жыцця, якія прывабліваюць да сябе ўвагу турыстаў, а некаторыя нават сталі сімваламі горада. Пра гэтыя аб’екты і не толькі краязнаўчы Каляндар-фоталетапіс “Другая маладосць старажытнага горада”.

1

1

 

Яндекс.Метрика