Другая маладосць старажытнага горада
Другая маладосць старажытнага горада : каляндар-фоталетапіс 2009 / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, камп’ютарны дызайн вокладкі П. С. Грыневіча. – Кобрын, 2017. – 18 с. : каляр. фота.
Каляндар-фоталетапіс “Другая маладосць старажытнага горада” змяшчае матэрыял пра пераўтварэнні, якія адбыліся ў Кобрыне ў сувязі са святкаваннем рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі”.
Цяперашні Кобрын — прыгожы, добраўпарадкаваны еўрапейскі горад. Значныя змены ў яго знешні выгляд і інфраструктуру прыйшлі ў сувязі з правядзеннем фестывалю-кірмашу “Дажынкі”, які ў 2009 годзе прымаў Кобрын. Гэтакіх ашаламляльных змен за кароткі прамежак часу горад не перажываў даўно. Тады літаральна за год Кобрын набыў новае аблічча, а кабрынчане маглі назіраць, як растуць новыя аб’екты, без якіх сёння мы ўжо не ўяўляем свайго жыцця, якія прывабліваюць да сябе ўвагу турыстаў, а некаторыя нават сталі сімваламі горада. Пра гэтыя аб’екты і не толькі краязнаўчы Каляндар-фоталетапіс “Другая маладосць старажытнага горада”.