Далі жыццё кнізе
Пальто, К. Далі жыццё кнізе / Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. - 2017. — 22 сакавіка. — С. 8.
Прэзентацыя кнігі "Вершы. Казкі. Запіскі" польска-беларускіх творцаў Зоі Майстровіч і Марыі Кірылюк адбылася ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Далі жыццё кнізе
Выхад кнігі польска-беларускіх творцаў Зоі Майстровіч і Марыі Кірылюк у Кобрынскай раённай бібліятэцы адзначылі ўрачыста. Кніга “Вершы. Казкі. Запіскі” стала своеасаблівым падсумаваннем 5-гадовага супрацоўніцтва кобрынскага і бельска-студзіводскага (Польшча) культурных асяроддзяў.
- Гэтае пагадненне - не проста дакумент. За такім супрацоўніцтвам на культурнай ніве стаіць шмат добрых спраў, - адзначыў рэдактар кнігі, гісторык, этнограф пан Дарафей Фіёнік з Польшчы. - Адной з такіх спраў і з’яўляецца кніга “Вершы. Казкі. Запіскі”.
Абедзве жанчыны-аўтаркі выйшлі з простых сялянскіх сем’яў. Абедзве - выдатныя майстрыхі і рукадзельніцы. Зоя Іванаўна з маленства выплятае з саломы збаны, куфэркі, скрынкі на бялізну. I зараз у яе калекцыі шмат прыгожых і функцыянальных вырабаў. Але ёсць і яшчэ адна калекцыя - вершы. Іх у творчай скарбонцы больш за тысячу.
На вершах Зоі Іванаўны выхавалася не адно пакаленне дзяцей. На сваіх майстар-класах па саломапляценні яна чытае іх дзеткам, спявае песні, расказвае казкі. Вучыць не толькі працаваць, але разважаць і спачуваць.
Марыя Андрэеўна пераняла ад маці ўменне выпякаць вясельныя караваі, ткаць, вышываць і складаць вершы, казкі і прыпеўкі.
З вершамі Марыі Кірылюк пан Дарафей пазнаёміўся на IX Падляска-Палескім фестывалі “Там по маёвуй росі!”. Ен упершыню пачуў там такія радкі: “Мы былі на фестывалі, на маёвуй росі, і за гэта Дарафею ў Бога долі просім. I яшчэ пану Томашу выражаем благодарнасць беларуску нашу!” Так пан Фіёнік адкрыў для сабе казачны свет Марыі Андрэеўны. Усё яе жыцце і творчасць прысвечана дзеткам, якіх яна хацела развесяліць,навучыць, цуцы паказаць . Таму і вершы-казкі ў Марыі добрыя, лагодныя, вясёлыя. Неўзабаве, нібы тое спелае калоссе, што на вокладцы кнігі “Вершы. Казкі. Запіскі”, прыспеў час выдаць творы жанчын у адзіным зборніку.
- Як на гектар поля на жніво, у 2012 годае я загнаў усіх працаваць над кнігай, - смяецца пан Дарафей. - Мы мусілі там жаць-працаваць, алё які добры ўраджай атрымаўся!
Кніга стала сапраўднай скарбонкай народнай мудрасці, бацькоўскай спадчыны і роднай мовы. Дакрануцца да свету паэзіі і казак Зоі Майстровіч і Марыі Кірылюк можна ў Кобрынскай раённай бібліятэцы.
- У нас сёння вельмі цікавае і душэўнае мерапрыемства, - падкрэслівае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама Надаея Жук. - Уразіла, што натхненне да ўсіх казак, вершаў прыносяць менавіта дзеці. Важна захаваць для іх усё тое, што так бераглі продкі, выхаваць іх патрыётамі сваёй зямлі, сваёй Бацькаўшчыны.
Напрыканцы мерапрыемства для гасцей спявалі розныя фальклорныя калектывы, іграў гармонік, гучалі народныя песні, песні Марыі Кірылюк - такія простыя і знаёмыя словы, якія ўзбагачаюць душу і напаўняюць сэрца дабрынёй.
Ксенія ПАЛЬТО.
НА ЗДЫМКУ: Зоя Майстровіч,
пан Дарафей Фіёнік, Марыя Кірылюк.
Фото аўтара.