Людзі навукі нашага краю
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Людзі навукі нашага краю

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Людзі навукі нашага краю / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2017. – 5 красавіка. – С. 3.
Цэнтральная раённая бібліятэка ДУК "Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" пачынае працу над чарговым праектам "Славутыя імёны Кобрыншчыны", першы этап якога – стварэнне краязнаўчай паўнатэкставай базы даных “Людзі навукі нашага краю”.


Людзі навукі нашага краю


2017 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам навукі. Гэты год - добрая нагода падзяліцца сваімі ідэямі і распрацоўкамі. Цэнтральная раённая бібліятэка ДУК "Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" пачынае працу над чарговым праектам "Славутыя імёныКобрыншчыны".

Гарады як людзі: іх гісторыі падобныя на лёсы людзей. Калі кажуць пра дасягненні горада, раёна, то маюць на ўвазе жыхароў, дзякуючы працаздольнасці, таленту якіх той ці іншы рэгіён развіваецца, становіцца вядомым не толькі ў сваёй краіне, але і за мяжой.
Багатая талентамі кобрынская зямля, багатая на людзей, якіяз’яўляюцца яе гонарам і славай. Іх жыццё і дзейнасць увайшлі ў гісторыю малой Радзімы як яркі прыклад самаадданай працы, вернасціслужэнню людзям і грамадзянскаму абавязку.
У межах праекта "Славутыя імёны Кобрыншчыны" мы мяркуем стварыць электронны рэсурс, у які ўвойдуць матэрыялы пра людзей, што пакінулі прыкметны след у гісторыі Кобрына і Кобрынскага раёна, якія выявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці. Карыстальнікі знойдуць тут біяграфічныя матэрыялы, фрагменты мемуараў, працы нашых вядомых землякоў, бібліяграфію, фотаматэрыялы.
Развіццё навуковай сферы з'яўляецца адным з прыярытэтаў нашай краіны і шмат у чым прадвызначае рост дабрабыту і інтэлектуальнае развіццё нацыі, забяспечвае ўмацаванне сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу дзяржавы і яго аўтарытэт на міжнароднай арэне. Невыпадкова першы этап нашага праекта, які мы ўжо пачалі рэалізоўваць, - стварэнне краязнаўчай паўнатэкставай базы даных "Людзі навукі нашага краю". Прыемна ўсведамляць, што на кобрынскай зямлі нараджаюцца і вырастаюць людзі, якія становяцца вядомымі навукоўцамі, сапраўднымі аўтарытэтамі ў той ці іншай галіне навукі. База даных змяшчае інфармацыю пра землякоў, якія маюць навуковыя ступені кандыдата навук, доктара навук, працуюць выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў і маюць навуковыя публікацыі. Сабраны матэрыял пра больш за 60 навукоўцаў. Па кожнай персоне прадстаўлены біяграфічная даведка і спіс крыніц са свежымі, аператыўна дапаўняемымі матэрыяламі; у шматлікіх даведках ёсць фотаздымкі. Работа працягваецца. Мы будзем па меры сваіх магчымасцяў пашыраць першапачатковы спіс вядомых людзей Кобрыншчыны, але заклікаем чытачоў “Кобрынскага весніка” да супрацоўніцтва і просім па магчымасці дапаўняць наш матэрыял. Дарэчы, у планах бібліятэкі выданне біябібліяграфічнага паказальніка, прысвечанага навукоўцам нашага краю.


Святлана Курачук,
галоўны бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі
ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма”

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика