В. С. Клочкович
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

В. С. Клочкович

PDF Печать E-mail

В. С. Клочкович

 

МОЙ ГОРАД

 

Мой Кобрын, мой горад цудоўны!

Я ганаруся табой.

Ты – быццам сад той галоўны

Расцвіў маладою красой.

Люблю я твой парк старажытны,

І вербы над ціхай ракой,

Дзе шчасце пад небам блакітным,

А ў сэрцы – цяпло і спакой.

Люблю тваіх вуліц шумлівых

Паслухаць той ранішні звон,

Калі галубоў палахлівых

Узнімае да воблакоў ён.

І людзі твае – залатыя,

Што самі будуюць свой лёс,

И славу тваю, горад родны,

Надзея мая і любоў,

Куды б ні звярнула дарога,

Да цябе я вяртаюся зноў.

Мой Кобрын, мой горад цудоўны!

Мой лёс, ты заўсёды са мной,

Пад небам краіны свабоднай

Расцвіў ты красой маладой.

 

СТАЛІЦА

 

Мяне ўразіла сталіца!

Жыцця свайго імклівым рытмам,

Сваімі гмахамі-дамамі

І вечаровымі агнямі.

Сквераў і паркаў прыгажосцю,

У ёй няўлоўнае ёсць штосьці,

Чаго не выкажаш славамі,

І што так дорага нам з вамі.

Мой край, мой Мінск, мая сталіца!

Табою можна ганарыцца.

Ты – лепшы горад на зямлі,

Дзе б мы ні ехалі, ні йшлі.

Сюды нам хочацца вяртацца,

На ўсё жыццў з табой застацца.

Цудоўны горад! Ну, і што ж?

Але мой родны, слаўны Кобрын

Мілейшы майму сэрцу ўсё ж!

Мне так тут хораша, так светла,

Такое чыстае паветра

Так лёгка дыхаецца тут,

Мой самы мілы, родны кут!

І толькі тут, так мне здаецца,

Душой сваёй магу сагрэцца.

Няхай зіму змяняюць вёсны,

Няхай праходзяць дні, гады,

Мой горад родны! Маё сэрца

Табе належыць назаўжды!

В. С. Клочкович

 

МОЙ ГОРАД

 

Мой Кобрын, мой горад цудоўны!

Я ганаруся табой.

Ты – быццам сад той галоўны

Расцвіў маладою красой.

Люблю я твой парк старажытны,

І вербы над ціхай ракой,

Дзе шчасце пад небам блакітным,

А ў сэрцы – цяпло і спакой.

Люблю тваіх вуліц шумлівых

Паслухаць той ранішні звон,

Калі галубоў палахлівых

Узнімае да воблакоў ён.

І людзі твае – залатыя,

Што самі будуюць свой лёс,

И славу тваю, горад родны,

Надзея мая і любоў,

Куды б ні звярнула дарога,

Да цябе я вяртаюся зноў.

Мой Кобрын, мой горад цудоўны!

Мой лёс, ты заўсёды са мной,

Пад небам краіны свабоднай

Расцвіў ты красой маладой.

 

СТАЛІЦА

 

Мяне ўразіла сталіца!

Жыцця свайго імклівым рытмам,

Сваімі гмахамі-дамамі

І вечаровымі агнямі.

Сквераў і паркаў прыгажосцю,

У ёй няўлоўнае ёсць штосьці,

Чаго не выкажаш славамі,

І што так дорага нам з вамі.

Мой край, мой Мінск, мая сталіца!

Табою можна ганарыцца.

Ты – лепшы горад на зямлі,

Дзе б мы ні ехалі, ні йшлі.

Сюды нам хочацца вяртацца,

На ўсё жыццў з табой застацца.

Цудоўны горад! Ну, і што ж?

Але мой родны, слаўны Кобрын

Мілейшы майму сэрцу ўсё ж!

Мне так тут хораша, так светла,

Такое чыстае паветра

Так лёгка дыхаецца тут,

Мой самы мілы, родны кут!

І толькі тут, так мне здаецца,

Душой сваёй магу сагрэцца.

Няхай зіму змяняюць вёсны,

Няхай праходзяць дні, гады,

Мой горад родны! Маё сэрца

Табе належыць назаўжды!

 

Яндекс.Метрика