Агнём вайны адзначаны
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Агнём вайны адзначаны

PDF Печать E-mail

Напярэдадні вялікага дня Перамогі бібліёграфы цэнтральнай раённай бібліятэкі прапануюць маршрут віртуальнай краязнаўчай экспедыцыі «Агнём вайны адзначаны», які прысвечаны спаленым у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскам Кобрынскага раёна.

Помнікі, абеліскі, мемарыяльныя дошкі… Яны сустракаюць нас і ў вялікіх гарадах, і ў зусім маленькіх вёсачках… І нават там, дзе вёсак больш няма ўвогуле – там, дзе яны назаўсёды згінулі ў полымі той страшнай вайны. Больш пяці тысяч беларускіх вёсак спалілі разам з усім насельніцтвам ці яго часткай нямецкія акупанты, з іх 628 поўнасцю падзялілі лёс Хатыні. 186 вёсак так і не былі адноўлены пасля вайны, не адрадзіліся…
У журботным спісе спаленых вёсак, падобна Хатыні, ёсць і вёскі Кобрынскага раёна. Аб гэтых трагічных старонках гісторыі краю вы даведаецеся, калі “пройдзеце” з намі па маршруту, асноўная мэта якога - напамін аб чорным мінулым, якое не павінна паўтарыцца нідзе і ніколі.

Яндекс.Метрика