ВЯЛIКАЕ ЖЫЦЦЁ МАЛЕНЬКАЙ БІБЛІЯТЭКІ
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

ВЯЛIКАЕ ЖЫЦЦЁ МАЛЕНЬКАЙ БІБЛІЯТЭКІ

PDF Печать E-mail

Пальто, К. Вялікае жыццё маленькай бібліятэкі / Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. – 2017. – 3 мая. – С. 3.

Сховішчам мудрасці ў вёсцы Тэўлі з’яўляецца бібліятэка.


ВЯЛIКАЕ ЖЫЦЦЁ
МАЛЕНЬКАЙ БІБЛІЯТЭКІ


Гаспадыня гэтага сховішча мудрасці ў вёсцы Тэўлі Любоў Крагель кожнага свайго чытача сустракае цёпла і прыветліва. У гэтым невялікім утульным памяшканні ідзе своё асаблівае жыццё.

Бібліятэкарам Любоў Маркаўна працуе з 1974 года, але адзначае, што, як тады, так і цяпер, цікавасдь да чытання ў насельніцтва не згасла.
- Я сама не ўяўляю свайго жыцця без кніг, - дзеліцца са мной жанчына. - Імкнуся чытаць хоць па некалькі старонак у дзень, бо калі бібліятэкар не чытае, то працаваць яму будзе складана.
Любоў Крагель добры псіхолаг, а таму яна ўмела падбірае кнігі сваім на- ведвальнікам. «Мне здаецца, гэта кніга для вас», - усміхаецца жанчына і пе- радае яе чытачу. Як у яе атрымліваецца так тонка адчуваць душу чадавека?!
Хвалюе бібліятэкара, што ў вёсцы моладзі і дзяцей менш стала. Нягледзячы на гэта, Любоў Маркаўна па-ранейшаму актыўна працуе. На базе бібліятэкі дзейнічае літаратурна-паэтычны гурток "Мастацкае слова", дзе гурткоўцы вучацца прыгожа дэкламаваць творы. На ўсіх канцэртах юных чытальнікаў успрымаюць асабліва цёпла. Рыхтуюць маленькія чытачы і нумары іншых жанраў. Зусім нядаўна яны выступалі на святочным пасхальным канцэрце.
Стараецца Любоў Маркаўна прывучаць дзяцей да кніг і з дапамогай такіх мерапрыемстваў, як "Тыдзень дзіцяча-юнацкай кнігі", выстаўка "Іх імёны ўславілі навуку" і, вядома ж, розныя інфармацыйньм гадзіны, прысвечаныя ў тым ліку і Году навукі. Летам усе мерапрыемствы пераносяц- ца на вуліцу. Вельмі любяць дзеці гуляць у піратаў ды разведчыкаў, шукаць клады па сховішчах. Вядома, усе этапы гульняў прадугледжваюць спасылку на тую ці іншую кнігу. Нават калі дзіця яе не чытала, то абавязкова па- цікавіцца потым. Так моладзь не толькі выхоўваецца, але і настройваецца на здаровы лад жыцця, бо гульні маюць яшчэ і спар тыўны характар.
Не забывае бібліятэкар і пра духоўны бок выхавання, а таму на Дзень праваслаўнай кнігі арганізавала дзецям сустрэчу з настаяцелем Свята-Успенскай царквы Аляксандрам. Дзеткі змаглі даведацца пра першаасветнікаў беларускай зямлі і дакрануцца да жывога духоўнага слова.
Ёсць у бібліятэцы і яшчэ адна паслуга: абслугоўванне і наведванне чытачоў дома. У асноўным гэта пенсіянеры, якім вельмі цяжка прыходзіць у бібліятэку. Таксама наведвае яна тых, хто знаходзіцца ў Тэвельскай бальніцы сястрынскага догляду.
У Любові Маркаўны да кожнага свой падыход. Можа таму ў бібліятэцы шмат наведвальнікаў.
Аднаўляецца бібліятэчны фонд па-рознаму. Некаторыя людзі дораць кнігі з хатніх бібліятэк, іншыя прыносяць на пэўны час, а яшчэ Любоў Маркаўна прывозіць кнігі з Кобрына са сховішча, бо дрэнна, калі прыходзяць чытачы, а новага нічога няма.Вось так нястомна жыве і працуе бібліятэка ў вёсцы Тэўлі. Людзі ў асноўным прыходзяць сюды пад вечар, калі скончацца справы на двары, а дзеці вернуцца са школы. На выхадныя ўсе стараюцца запасціся кнігамі, каб душа адпачывала і марыла.

Ксенія ПАЛЬТО.

 

Яндекс.Метрика