Сімвалы нацыі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Сімвалы нацыі

PDF Печать E-mail

У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай бібліятэкі арганізавана выстаўка «Сімвалы нацыі», прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі краіны як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь мы адзначаем у другую нядзелю мая. Гэты дзень – свята Беларусі, яе сувернітэта і адзінства нацыі.
На выставе прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г №301-З, у ред. ад 8.07.2015 г. “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”, кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь, геральдычныя сімвалы Кобрынскага раёна, а таксама сцэнарныя матэрыялы “Роднай краіны дзяржаўныя сімвалы”, “Сімвалы малой Радзімы”, падрыхтаваныя бібліёграфамі бібліятэкі.

1

1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика