Бібліятэчны "Оскар" атрымалі...
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Бібліятэчны "Оскар" атрымалі...

PDF Печать E-mail

Рагін, Я. Бібліятэчны "Оскар" атрымалі... / Яўген Рагін // Культура. – 2017. – 24 чэрвеня. – С. 2.

Сярод пераможцаў галоўнага рэспубліканскага прафесійнага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" - Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка.

Бібліятэчны "Оскар" атрымалі...
Яўген РАГІН

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падведзены вынікі галоўнага рэспубліканскага прафесійнага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". Ён праводзіцца штогод і ўлічвае наватарства, крэатыў тых, хто адказвае ў краіне за прэстыж кніг і чытання. Дык хто ж ушанаваны дыпломамі і грашовымі прэміямі (ад 10 да 50 базавых велічынь)?
У намінацыі "За пошукавую і даследчую працу" першую прэмію сярод гарадскіх і раённых устаноў атрымала Зэльвен- ская раённая бібліятэка. Сярод гарпасялковых і сельскіх - Казловіцкая сельская бібліятэка Калінкавіцкага раёна. Другая прэмія гэтай намінацыі - у Бабруйскай гарадской бібліятэкі № 4 імя Барыса Мікуліча. Сярод сельскіх устаноў уганаравана Сасноўская Віцебскага раёна. Трэцяе месца — у Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, а трэцяя прэмія сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк — за Махроўскай Іванаўскага раёна.
Намінацыя "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем". Першая прэмія сярод гарадскіх і
раённых устаноў дасталася Баранавіцкай цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы. Лепшай сярод гарпасялковых і сельскіх стала Чэрнеўская сельская Дрыбінскага раёна. Другая прэмія сярод гарадскіх і раённых устаноў - у Горацкай раённай дзіцячай. Другой прэміяй сярод гарпасялковых і сельскіх ушанавана Камянюцкая сельская. Трэцяй - бібліятэка-філіял № 2 Гомеля. Трэцяя прэмія прысуджана і Дварышчанскай сельскай установе Лідскага раёна.
Намінацыя "За падтрымку і развіццё чытання". Сярод гарадскіх і раённых устаноў першая прэмія — у Вілейскай раённай цэнтральнай імя Ганны Новік. Салтаноўская сельская бібліятэка Рэчыцкага раёна прызнана лепшай сярод гарпасялковых і сельскіх. Другая прэмія ў гэтай намінацыі - за Мінскай дзіцячай № 10. А сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк другая прэмія прысуджана Пагародзенскай сельскай Воранаўскага раёна. Трэцяя — у Пінскай цэнтральнай раённай імя Яўгеніі Янішчыц. Сярод гарпасялковых і сельскіх трэцяя прэмія — у Махаўскай сельскай Магілёўскага раёна.
У намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы" лепшай сярод гарадскіх і раённых устаноў прызнана Магілёўская цэнтральная гарадская імя Карла Маркса. Першую прэмію сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк атрымала Агарэвіцкая сельская Ганцавіцкага раёна. Другая прэмія прысуджана Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Сярод гарпасялковых і сельскіх другая прэмія - за Ржаўскай сельскай Слаўгарадскага раёна. Трэцяй прэміяй гэтай намінацыі ўшанавана Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Каладзеева. Трэцяя прэмія - і ў Сапоцкінскай гарпасялковай установы Гродзенскага раёна.
У наступных нумарах "К" галоўны бібліятэкар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Какшынская распавядзе, чаму канкрэтна кожная з вышэйпералічаных устаноў перамагла ў рэспубліканскім конкурсе "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры.

Яндекс.Метрика