Какшынская, В. За пошук, выхаванне і навацыі / Вольга Какшынская // Культура. – 2017. - 1 ліпеня. – С. 12.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Какшынская, В. За пошук, выхаванне і навацыі / Вольга Какшынская // Культура. – 2017. - 1 ліпеня. – С. 12.

PDF Печать E-mail

Какшынская, В. За пошук, выхаванне і навацыі / Вольга Какшынская // Культура. – 2017. - 1 ліпеня. – С. 12.

У намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы" юбілейнага XXV Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры" цэнтральная раённая бібліятэка горада Кобрына атрымала дыплом другой ступені.

 

За пошук, выхаванне і навацыі

 

 

"К" паведамляла ўжо, што ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падведзены вынікі юбілейнага XXV Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры". У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абласных выканаўчых кампітэтаў, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласных бібліятэк, цэнтралізаваных сістэм публічных і дзіцячых устаноў Мінска, Беларускага фонду культуры.

 

Сёлета спаборнічалі 36 публічных бібліятэк з усіх абласцей: 12 центральных, 24 філіялы, у тым ліку — 15 гарпасялковых і сельскіх. Пераможцамі сталі 24 бібліятэкі, 4 бібліятэкі атрымалі заахвочвальныя прэміі. А цяпер — больш падрабязна пра тое, за што канкрэтна ўганараваны ўстановы.

Намінацыя "За пошукавую і даследчую працу". Зэльвенская бібліятэка Гродзенскай вобласці (першая прэмія сярод гарадскіх і раённых бібліятэк) адрадзіла традыцыі святкавання Ганненскага кірмашу. Высветлены яго гістарыч- ныя вытокі, праведзена работа па зборы, выяўленні і сістэматызацыі матэрыялаў аб гэтай гістарычнай падзеі. Створана хроніка правядзення свята, сабраны і сістэматызава- ны дакументальныя звесткі аб яго арганізатарах і фундатарах. Плёнам гэтай працы стаў цэлы шэраг саматужных выданняў — ад бібліяграфічнага даведніка да паэтычнага зборніка.

Казловіцкая сельская бібліятэка Калінкавіцкага раёна (лепшая сярод гарпасялковых і сельскіх устаноў) сабрала матэрыялы, што адлюстроўваюць усе гістарычныя этапы развіцця сваёй вёскі Казловічы. Летась ва ўстанове створана "Этанахатка сялянскага побыту", якая мае больш за 300 эспанатаў.

Гарадская бібліятэка № 4 імя Барыса Мікуліча горада Бабруйска (дыплом другой ступені) згодна з праграмай "Край: мінулае і сучаснасць" збірае матэрыялы пра жыццё і творчасць беларускага пісьменніка Барыса Мікуліча. Пры бібліятэцы працуюць гісторыка-генеалагічнае таварыства "Вытокі", гісторыка-краязнаўчы клуб для моладзі "Шукальнік", аматарскае аб'яднанне творчай інтэлігенцыі "Таварыства сяброў кніг", клуб "Сустрэчы для душы".

Супрацоўнік Сасноўскай сельскай бібліятэкі Віцебскага раёна (лепшая сярод сельскіх) у рамках праекта "Гісторыя сяла — гісторыя народа" (2015 — 2016 гады) з членамі клуба "Пошук" збірала этнаграфічныя, тапанімічныя матэрыялы, вывучала традыцыі свайго рэгіёна. Вынік краязнаўчы даведнік "Лю­бы сэрцу сасновы край. Летапіс род­ных вёсак". Яго працягам стаў "Даведнік па родным краі". На кожны населены пункт аформлены карты-схемы, зроблены фотаздымкі вуліц, сядзіб, дамоў. Прыкпладаецца падрабязная ілюстраваная карта краю.

Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка (трэцяе месца) збірае і даследуе матэрыялы пра ўдзел ваеннаслужачых Жабінкаўскага раёна ў баявых даеяннях у Афганістане. Вынік — электронная база даных "Афганистан: наша память и боль". Пры падрыхтоўцы выкарыстаны паўнатэкставыя матэрыялы, фотадакументы, а таксама лісты воінаў-інтэрнацыяналісгаў. Праца працягваецца.

Махроўская сельская бібліятэка Іванаўскага раёна (трэцяя прэмія сярод гарпасялковых і сельскіх устаноў) вядзе летапіс вёскі Махро, займаецца адраджэннем самабытнай беларускай культуры, захаваннем фальклорнай спадчыны, папулярызацыяй матэрыялаў пра жыццё знакамітых землякоў, вывучэннем гісторыі.

Намінацыя "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем" Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка горада Баранавічы (дыплом першай ступені сярод гарадскіх і раённых усганоў) рэалізавала крэ- атыў-праект "Вясёлка юбілейных падзей", асноўная мэта якога — святкаванне юбілеяў пісьменнікаў ці кніг з дапамогай нестандартных мерапрыемстваў.

Чэрнеўская сельская бібліятэка Дрыбінскага раёна (лепшая сярод гарпасялковых і сельскіх) з 2014 года рэалізуе мэтавы праект "Беларускія канікулы ў сельскай бібліятэцы" па арганізацыі занятасці ды адпачынку дзяцей і падлеткаў з выкарыстаннем мясцовых народных традыцый. Больш за 100 арыгінальных экспанатаў вясковага побыпу сабраны ў этнаграфічным пакоі "Ад родных вьлокаў". Распрацаваны і ўкараняецца ў жыццё краязнаўчы маршрут "Сцяжынкамі роднага краю".

Горацкая раённая дзіцячая бібліятэка (другая прэмія сярод гарадскіх і раённых) стварае ўмовы для захавання і адраджэння нацыянальных культурных здабыткаў, гістарычнай спадчыны, для прасоўвання кнігі і чытання, павышэння прававой культуры чытачоў, якасці здаровага ладу жыцця.

Камянюцкая сельская бібліятэка-філіял № 20 Камянецкага раёна (другое месца сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк) рэалізуе мэтавую праграму "Жыві, Зямля" (2016 — 2020 гады), якая стала працягам праграмы "Стань для прыроды сябрам" (2013—2015 гады).

Бібліятэка-філіял № 2 горада Гомеля (дыплом трэцяй ступені) збірае музейную калекцыю з 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Рэалізуе праекты "Часоў злучальная нітка" і "У родным слове - цэлы свет". Выкарыстоўваючы экспазіцыю музея, супрацоўнікі праводзяць тэматычныя экскурсіі з элементамі тэатралізацыі і майстар-класамі, прысвечанымі беларускаму традыцыйнаму побыту, ежы, вопратцы, рукадзел- лю, а таксама ўрокі, фальклорныя вечары і святы, гадзіны краязнаўства.

Дварышчанская сельская бібліятэка Лідскага раёна (трэцяе месца) збірае краязнаўчыя матэрыялы пра гісторыю вёскі Дворышча, пра яе знакамітых землякоў. Пры бібліятэцы створаны этнаграфічны пакой "Спадчына", дзе сабрана калекцыя, якая налічвае больш за 100 экспанатаў беларускага побыту: макет печы, прылады селяніна, рэчы хатняга побыту, адзенне селяніна сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзяў, рэчы- сведкі Вялікай Айчыннай вайны, вырабы народнага тэкстылю (аб- русы, посцілкі, ручнікі самаробнага палатна), рэчы з лазы, саломкі, дрэва. Усё гэта выкарыстоўваецца пры правядзенні мерапрыемстваў, у афармленні выстаў.

Намінацыя "За падтрымку і развіццё чытання". Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік (дыплом першай ступені сярод гарадскіх і раённых устаноў) рэалізуе праект "Чытаем кнігі мясцовых аўтараў" (2014 — 2017 гады): вершы размяшчаюцца на сайце бібліятэкі, ствараюцца электронныя прэзентацыі, буктрэйлеры; выдаюцца і прэзентуюцца зборнікі паэтаў. Летась выйшла пяць такіх зборнікаў.

Салтаноўская сельская бібліятэка Рэчыцкага раёна (першая прэмія сярод гарпасялковых і сельскіх) вы- карыстоўвае інтэрактыўныя формы правядзення масавых мерапрыемстваў прэзентацыі кніг; хіт-парады, флэш-мобы, віртуальныя турнэ, мастацкія экскурсы і шэраг іншых. Там ладзяцца заняткі па бодзі-арце. Бібліятэка выглядае як святочная пляцоўка: усюды яскравыя фарбы, кветкі, драпіроўкі з тканіны, казачныя персанажы.

Дзіцячая бібліятэка № 10 горада Мінска (другая прэмія) рэалізоўвае комплексную мэтавую праграму "Чытанне дзяцей — каштоўнасць сучаснай культуры". Бібліятэка прапануе маленькім чытачам школу ранняга развіцця — арганізуе на- вучальны працэс праз гульнёвую і творчую дзейнасць.

Пагародзенская сельская бібліятэка Воранаўскага раёна (другое месца сярод гарпасялковых і сельскіх) рэалізоўвае праграмы: "Я люблю свой родны край" (2016 — 2020 гады), летняга чытання — "100 ідэй для лета". Ладзіць чытанні пад ад- крытым небам. Для выхаванцаў дзіцячага садка арганізоўвае "Летнія чытанні ў пясочніцы".

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Яўгеніі Янішчыц горада Пінска (дыплом трэцяй ступені) асаблівую ўвагу надае празаікам, паэтам, мастакам — ураджэнцам Пінскага краю. Рэгулярна праводзіць сустрэчы, вечары-партрэты, творчыя вы- ставы, бенефісы, прэм'еры і прэзентацыі кніг. Гонар бібліятэкі — клуб літаратараў "Пінчукі".

Махаўская сельская бібліятэка Магілёўскага раёна (трэцяя прэмія сярод гарпасялковых і сельскіх) рэалізуе доўгатэрміновы праект "Маладое пакаленне выбірае чьланне". На пасяджэннях аматарскага аб'яднання дзеці далучаюцца праз кнігу да творчасці.

Намінацыя "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы". Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса горада Магілёва (лепшая сярод гарадскіх і раённых) арганізавала каворкінг-цэнтр, пры якім вядзецца шырокая праграмна-праектная дзейнасць: міжнародны інтэрнэт-праект "Мая любімая кніга", сацыяльна-інавацыйны праект "Мабіпьная бібліятэка", пілотны віртуальны праект "Беларусь гасцінная", сумесны творчы праект з Магілёўскім абласным музеем Масленікава "Музей і бібліятэка захавальнікі духоўнай спадчыны" і многія іншыя. Летась упершыню ў практыцы работы выкарыстана тэхналогія падзейнага маркетынгу, што стала эфектыўным інструментам прасоўвання бібліятэкі і яе рэсурсаў, стварэння пазітыўнага іміджу.

Агарэвіцкая сельская бібліятэка Ганцавіцкага раёна (першая прэмія сярод гарпасялковых і сельскіх) выкарыстоўвае мультымедыйныя рэсурсы. Праект "Гісторыя вёскі Агарэвічы — з бібліятэчнай паліцы ў сучасны фармат" раскрывае старонкі гістарычнага мінулага і сучаснасці. Мультымедыйная энцык- лапедыя — вынік краязнаўчага пошуку, знаходак, сустрэч.

Цэнтральная раённая бібліятэка горада Кобрына (дыплом другой ступені) для рэкламна-інфармацый- нага забеспячэння турыстычнага патэнцыялу горада і раёна рэалізуе краязнаўчы турыстычна-бібліяграфічны праект "Помнікі, памятныя мясціны Кобрынскага раёна". Вынік — інфармацыйна-турыстычны банк. Электронны рэсурс дае магчымасць аператыўнага доступу да тэкставых, фактаграфічных, бібліяграфічных, ілюстрацыйных матэрыялаў. Выдадзены турыстыч- на-бібліяграфічны .даведнік "Захавальнікі гісторыі роднага краю: помнікі археалогіі, гісторыі, архітэктуры, прыроды Кобрынскага раёна", створаны пяць уласных электронных паўнатэгаавых баз даных краязнаўчага характеру.

Ржаўская сельская бібліятэка Слаўгарадскага раёна (другая прэмія сярод гарпасялковых і сельскіх) стварыла базу даных, мэта якой — захаванне памяці аб людзях, якія пакінулі добры след у гісторыі ўстановы, знаёмства маладога пакален- ня з жыццём і дзейнасцю вядомых людзей.

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Каладзеева (трэцяя прэмія) мае аддзел галерэйна-выставачнай дзейнасці — цэнтр эстэтычнай асветы і выхавання. За 2015 — 2016 гады ім было арганізавана каля 60-ці мастацкіх мерапрыемстваў, якія наведалі звыш 18,5 тыс чалавек.

Сапоцкінская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр турызму і краязнаўства Гродзенскага раёна (трэцяе месца) папулярьвуе веды пра Аўгустоўскі канал праз гісторыка-культурныя турыстычныя маршруты, якія ўключаюць і наведванне бібліятэкі. Паглядзець фільм "Аўгустоўскі канал", пазнаёміцца з інфармацыяй аб ім на электронных носьбітах юныя чытачы могуць у мультымедыйным цэнтры.

 

Вольга КАКШЬІНСКАЯ,

галоўны бібліятэкар

Нацыянальнай бібліятэкі Бгларусі

Яндекс.Метрика