Ведай і любі свой горад
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Ведай і любі свой горад

PDF Печать E-mail

Бібліёграфы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі працягваюць знаёмства з новымі краязнаўчымі паказальнікамі да 730-годдзя з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе Кобрына, якія выдаюцца пад агульнай назвай “Ведай і любі свой горад”. 

Падрыхтаваны і выдадзены дайджэст-інфарміна славутасцей “Сем цудаў Кобрына”.
Напярэдадні Дня горада супрацоўнікі бібліятэкі правялі рэйтынг-апытанне сярод кабрынчан, карыстальнікаў бібліятэкі конкурс-апытанне “Сем цудаў Кобрына” на вызначэнне самых адметных гісторыка-культурных аб’ектаў, якія могуць служыць сімваламі горада. Па выніках галасавання самымі каштоўнымі, цікавымі, найбольш ушанаванымі жыхарамі горада, значнымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі Кобрына, якія больш за ўсё адлюстроўваюць багатую і слаўную мінуўшчыну горада, прызнаны:
1). Дом-музей імя А. В. Суворава;
2). Парк культуры і адпачынку імя А. В. Суворава;
3). Свята-Аляксандра-Неўскі сабор;
4). Помнік першай перамогі рускіх войскаў 1812 г.;
5). Спаскі манастыр;
6). Помнік князю Уладзіміру і княгіні Вользе – заснавальнікам горада;
7). Гістарычны цэнтр горада.
Выданне знаёміць з сапраўднымі цудамі Кобрына, што па праву лічацца гонарам і славай роднага краю. Прысвечана выдатнаму юбілею горада - 730-годдзю з часу першага ўпамінання Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе.
Адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем сваёй малой радзімы, можа прадставіць цікавасць для турыстаў.

 

1 1

 

 

 

Яндекс.Метрика