Ацэнены на ўзроўні рэспублікі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Ацэнены на ўзроўні рэспублікі

PDF Печать E-mail

 

Курачук, С. Ацэнены на ўзроўні рэспублікі / Святлана Курачук; [запісала] Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. – 2017. – 8 ліпеня. – С. 10.

Інтэрв’ю з галоўным бібліёграфам цэнтральнай раённай бібліятэкі аб рабоце над краязнаўчым турыстычна-бібліяграфічным праектам «Помнікі, памятныя мясціны Кобрынскага раёна» .

 

 

Ацэнены на ўзроўні рэспублікі

 

Падведзены вынікі  XXV рэспубліканскага агляду-конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» - самага прэстыжнага бібліятэчнага конкурсу ў нашай краіне. У ліку пераможцаў - цэнтральная раённая бібліятэка ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», якая ўзнагароджана дыпломам II ступені  і грашовай прэміяй у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» сярод гарадскіх бібліятэк  рэспублікі. Як удалося дасягнуць такога выніку, расказала галоўны бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Курачук.

 

 - Наша бібліятэка ўжо двойчы становіцца пераможцам абласнога тура конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». У 2015 г. у намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» атрымана I месца за высокі ўзровень мэтанакіраванай краязнаўчай работы, плённую пошукавую дзейнасць па вывучэнні і папулярызацыі матэрыялаў аб мясцовым краязнаўцы А. М. Мартынаве, стварэнне шэрагу значных тэматычных зборнікаў і біябібліяграфічнага паказальніка «Краязнавец з вялікай літары». У бягучым годзе таксама I месца, але ўжо ў намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» за распрацоўку і рэалізацыю краязнаўчага турыстычна-бібліяграфічнага праекта «Помнікі, памятныя мясціны Кобрынскага раёна».

Праект дазваляе паказаць гісторыка-культурную, турыстычную, інвестыцыйную прывабнасць Кобрынскага рэгіёна. А гэта важна яшчэ і ў сувязі з тым, што ў апошні час у Беларусі інтэнсіўна развіваецца турызм, і гэта тэндэнцыя, безумоўна, распаўсюдзілася і на Кобрыншчыну. Наш рэгіён цікавы турыстам з Расіі, Украіны, Польшчы і іншых краін. Кобрын з'яўляецца вельмі прывабным маршрутам для беларускіх турыстаў і падарожнікаў.

-      Падзяліцеся ўражваннямі, як ствараўся праект?

- Для стварэння праекта прааналізавана вялікая колькасць матэрыялаў: кніг, артыкулаў з газет і часопісаў, архіўныя дакументы, інтэрнэт-крыніцы. Вывучаўся вопыт работы іншых бібліятэк Рэспублікі Беларусь і расійскіх бібліятэкараў па тэме праекта. Для больш выніковай дзейнасці ажыццяўлялася каардынацыя з галоўным спецыялістам па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Кобрынскага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ліліяй Дзяшко, супрацоўнічалі з распрацоўшчыкам сайта «Турыстычны Кобрын» Віктарам Лагвіновічам, Кобрынскім ваенна-гістарычным музеем імя А. В. Суворава, з кіраўнікамі краязнаўчых школьных музеяў горада і раёна, Цэнтрам дзіцячага турызму і краязнаўства, мясцовымі краязнаўцамі.

Супрацоўнікамі бібліятэкі сабраны звесткі не толькі пра помнікі, памятныя мясціны рэспубліканскага значэння, але і пра аб’екты мясцовага значэння, размешчаныя на тэрыторыі Кобрыншчыны. У праекце даецца дэталёвае апісанне помнікаў, знакавых мясцін краю, звесткі аб якіх дапоўнены фотаздымкамі, гістарычнымі, архітэктурнымі даведкамі, спісам крыніц. Ахарактарызавана 263 аб'екты, алічбавана каля 600 крыніц, прадстаўлена больш за 1000 фотаздымкаў. Праект знаходзіцца ў рэжыме напаўнення, падтрымліваецца ўвесь час у актуальным стане, з’яўляецца доўгатэрміновым.

У рамках праекта праведзена шэраг рознафарматных мерапрыемстваў; падрыхтаваны кампакт-дыск з графічным мультымедыйным меню і з музычным суправаджэннем, які дае магчымасць аператыўнага доступу да тэкставых, фактаграфічных, бібліяграфічных, ілюстрацыйных матэрыялаў, відэаматэрыялаў, складаецца з 11 рубрык, экспрэс-прэзентацыі праекта, хуткага пераходу да сайта ДУК «Кобрынская РЦБС»; выдадзены шэраг краязнаўчых бібліяграфічных паказальнікаў, плакатаў, карт, рэкламных выданняў, сярод якіх самы значны па аб’ёму і зместу турыстычна-бібліяграфічны даведнік «Захавальнікі гісторыі роднага краю: помнікі археалогіі, гісторыі, архітэктуры, прыроды Кобрынскага раёна»; створаны ўласныя электронныя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага характару па тэме праекта; распрацаваны віртуальныя турыстычныя маршруты, падарожжы, краязнаўчыя экскурсіі, экспедыцыі па памятным мясцінам горада і раёна, цыкл відэаролікаў, мультымедыапрэзентацый аб Кобрыне і Кобрынскім раёне і іншыя матэрыялы.

- У чым тэарэтычная і практычная значнасць краязнаўчага турыстычна-бібліяграфічнага праекта?

- Наш праект спрыяе захаванню культурнай спадчыны рэгіёна, развіццю турызму і, вядома ж, забяспечвае права кожнага чалавека на вольны доступ да краязнаўчай інфармацыі. Разлічаны на ўсе слаі насельніцтва, але ў першую чаргу на моладзь. Гавораць, што толькі тое грамадства з’яўляецца жыццяздольным, дзе моладзь расце на запаветах сваіх бацькоў, дзе не знікаюць традыцыі продкаў, а памяць аб мінулым становіцца падставай для новых здзяйсненняў.

 

Запісала Людміла Дубіна

 

Яндекс.Метрика