Ад Скарыны – да сучаснасці...
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Ад Скарыны – да сучаснасці...

PDF Печать E-mail

 

Пастыка, А. Ад Скарыны ― да сучаснасці ... / Алена Пастыка // Заря. - 2017. — 3 августа. — С. 4.

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў публічных бібліятэках Кобрынскага раёна дэманструюцца кніжныя выставы.

 

 1

Ад Скарыны – да сучаснасці...

 

Жнівень 1517 годаЧэшская ПрагаЗ друкарскага станка ў сярэдневяковым памяшканні на адной з маляўнічых вулачак выходзіць першая кніга Францыска Скарыны «Псалтыр». Пачынаецца эпоха беларускага кнігадрукавання.

Жнівень 2017 года… Беларускае грамадства шырока адзначае 500-гадовы юбілей Скарынавай кнігі. Значны ўклад у правядзенне розных мерапрыемстваў уносяць і публічныя бібліятэкі Брэсцкай вобласці. Яскрава і красамоўна распавесці пра тытана беларускай культуры Ф. Скарыну, яго эпоху, а таксама пра яго ролю ў развіцці беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, станаўленне беларускай мовы і літаратуры павінны бібліятэчныя кніжныя выставы і экспазіцыі.

На працягу жніўня ўсе прыхільнікі беларускай культуры змогуць наведаць цікавыя і пазнавальныя, традыцыйныя і арыгінальныя бібліятэчныя мерапрыемствы. Так, брастаўчане і госці абласнога цэнтра з 6 жніўня і на працягу наступнага тыдня маюць магчымасць прыняць удзел у гістарычным подыуме «Першая гістарычная кніга: погляд праз прызму часу» і ў гістарычных ракурсах «З гісторыі беларускага кнігадрукавання», «Пачатак выдавецкай дзейнасці», якія адбудуцца ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. А напрыканцы бягучага месяца сумесна з валанцёрамі Праваслаўнага маладзёжнага брацтва ў гонар свяціцеля Мікалая пры Свята-Мікалаеўскім брацкім храме супрацоўнікі спецыялізаванай бібліятэкі-філіяла № 12 правядуць урок духоўнасці «Кніга сусветнай славы» для чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі зроку.

Да 500-годдзя з пачатку выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая шэраг мерапрыемстваў пачаўся пад назвай «Загадкавыя кніжныя знакі Францыска Скарыны». У бібліятэках гарадоў Бяроза і Белаазёрск будуць экспанавацца кніжныя выставы «Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці», «Спадчына Францыска Скарыны: погляд праз стагоддзі», «Пад знакам Францыска Скарыны», «Ясны месяц Скарынавай кнігі». Бібліятэка аграгарадка Агарэвічы, што ў Ганцавіцкім раёне, 17 жніўня і 1 верасня запросіць усіх жадаючых на экскурсію «Кніга і час» у пакой рэдкай кнігі, а ў раённай дзіцячай бібліятэцы ў апошні месяц лета і ў верасні будзе экспанавацца кніжная выстава «Жыццё і мудрасць на паперы». Раённая ж бібліятэка імя В. Праскурава праз арыгінальную карціну на адным са сваіх вокнаў запрашае чытачоў наведаць экспазіцыю «Францыск Скарына – асветнік і першадрукар», якая пачне дзейнічаць 1 верасня.

У сельскіх бібліятэках Драгічыншчыны  ў гонар Ф. Скарыны ў жніўні адбудуцца наступныя святочныя мерапрыемствы: «Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць», «Беларускія асветнікі», «Жить не по лжи. А по великой мудрости» і інш. Супрацоўнікі Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з дзяржаўнай установай адукацыі «Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці для дзяцей і моладзі» падрыхтавалі разгорнутую выставу-панараму «Часоў былых і новых повязь», якая, пачынаючы з 16 чэрвеня і да канца года, працуе ў фае бібліятэкі. Адметнасцю экспазіцыі стаў трыпціх «Вобразы Залатога веку», створаныя ўдзельнікамі аб’яднанняў «Аўтарская лялька» і «Кераміка» (К. Шахалевіч, Л. Пашко, Н. Платонава і А. Валасюк).

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў публічных бібліятэках Кобрынскага раёна будуць дэманстравацца кніжныя выставы «500. З кнігай Скарыны», «Благаславёныя Скарынай», «З глыбінь вякоў нам засталася кніга», «Слава Францыска не ведае межаў» і інш. Жыхароў і гасцей г. Лунінца супрацоўнікі раённай бібліятэкі запросяць 6 жніўня на выставу-алею «Час чытаць!» і паэтычны подыўм «Любімаму гораду – нашы таленты». Кніжныя выставы «Часоў былых і новых повязь», «Дыялог стагоддзяў» падрыхтаваныя бібліятэкарамі Лукаўскай, Хаціслаўскай і Арэхаўскай сельскіх бібліятэк Маларыцкай бібліятэчнай сістэмы, пазнаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй беларускага кнігадрукавання ад Скарыны да нашых часоў.

На пачатку верасня традыцыйна да Дня беларускага пісьменства і друку бібліятэкі Брэстчыны штогод праводзяць шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў. Запрашаем вас, шаноўныя жыхары вобласці, наведаць літаратурныя святы і вечары паэзіі, гістарычныя падарожжы, прэзентацыі новых кніг, літаратурныя і музычныя кампазіцыі і іншыя мерапрыемствы. З анонсамі цікавых сустрэч можна пазнаёміцца на сайтах цэнтральных бібліятэк.

 

Алена ПАСТЫКА,

вядучы бібліятэкар аддзела бібліятэказнаўства

УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага»

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика