Дзень ведаў
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Дзень ведаў

PDF Печать E-mail

1 верасня ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай бібліятэкі адбыўся стаўшы ўжо традыцыйным Дзень ведаў. 

Шырокая, агульная тэма ўрока (у гэтым годзе рэкамендавана для першых урокаў тэма “Беларусь – мая Айчына”) дазволіла закрануць шмат падзей: і вялікую дату ў гісторыі нашай краіны - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, і юбілеі вядомых беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, П. Панчанкі, Я. Брыля, і 95-годдзе з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - галоўнай бібліятэкі краіны, і падзеі мясцовага значэння - 730 гадоў з часу першага ўпамінання г. Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе і інш.
У праграме Дня ведаў:
мультымедыяпрэзентацыя “Благаславёныя Скарынай”;
відэаролік “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання”;
прэзентацыя Календара-летапіса Дзён беларускага пісьменства “Свята Слова, Свята Кнігі”, выдадзенага цэнтральнай бібліятэкай;
выстава-прагляд “Даніна Слову”.
Прысутнічалі навучэцы шасці класаў СШ № 8 г. Кобрына. Мерапрыемства праводзілася ў дзве змены, праводзілі першы ўрок бібліёграфы цэнтральнай бібліятэкі.
Вучні чыталі вершы, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, дзелавой гульне, розных конкурсах, падрыхтаваных супрацоўнікамі бібліятэкі.

1 1 1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика