Дзень ведаў у бібліятэцы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Дзень ведаў у бібліятэцы

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Дзень ведаў у бібліятэцы / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2017. – 9 верасня. – С. 3.

Плённа ў бягучым годзе прайшоў традыцыйны Дзень ведаў у Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.


Дзень ведаў у бібліятэцы

Плённа ў бягучым годзе прайшоў традыцыйны Дзень ведаў у Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Больш за 150 вучняў прысутнічалі на мерапрыемстве “Благаславёныя Скарынай”.
Шырокая, агульная тэма ўрока (у гэтым годзе рэкамендавана для першых урокаў тэма “Беларусь – мая Айчына”) дазволіла закрануць шмат падзей: і вялікую дату ў гісторыі нашай краіны - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, і юбілеі вядомых беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, П. Панчанкі, Я. Брыля, і 95-годдзе з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - галоўнай бібліятэкі краіны, і падзеі мясцовага значэння - 730 гадоў з часу першага ўпамінання г. Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе і інш.
У праграме Дня ведаў адбыліся мультымедыяпрэзентацыя “Благаславёныя Скарынай”, прэзентацыя Календара-летапіса Дзён беларускага пісьменства “Свята Слова, Свята Кнігі”, выдадзенага цэнтральнай бібліятэкай, выстава-прагляд “Даніна Слову”, паказаны відэаролік “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання”.
На мерапрыемстве прысутнічалі навучэцы шасці класаў СШ № 8 г. Кобрына. Вучні чыталі вершы, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, дзелавой гульні, розных конкурсах, падрыхтаваных супрацоўнікамі бібліятэкі.

Святлана Курачук,
галоўны бібліёграф
Кобрынскай цэнтральнай
раённай бібліятэкі.

Авторизация

Мы ВКонтакте

Яндекс.Метрика Яндекс цитирования.