Даведнік “Людзі навукі нашага краю”
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Даведнік “Людзі навукі нашага краю”

PDF Печать E-mail

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены біябібліяграфічны даведнік “Людзі навукі нашага краю”. 

Сусветны дзень навукі адзначаецца штогод 10 лістапада з мэтай даць магчымасць задумацца аб ролі навукі ў нашым жыцці. Менавіта да гэтага дня было прымяркована выданне даведніка пра навукоўцаў нашага краю з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны».
Гэты паказальнік – свайго рода міні-энцыклапедыя з інфармацыяй пра цэлы шэраг навукоўцаў кобрынскай зямлі (89 персаналій), людзей, якія выявілі сябе ў розных галінах навукі, якія сваёй працай, талентам заслужылі гонар і памяць нашчадкаў. Гэта людзі розных прафесій і нават розных эпох, якіх аб’ядноўвае тое, што ўсе яны – ураджэнцы зямлі кобрынскай, альбо ў нейкі час жылі ці вучыліся ў гэтым краі. Кожны з іх дасягнуў поспехаў: нехта дабіўся вядомасці ў сваёй краіне, нехта – далёка за яе межамі. Выданне прадстаўляе імёны, якія маюць сусветнае і агульнабеларускае значэнне. Ёсць інфармацыя пра маладых навукоўцаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуку.
Крыніцамі выяўлення матэрыялу былі асобныя выданні, артыкулы, змешчаныя ў кнігах, даведніках, зборніках, часопісах і газетах, краязнаўчых папках, інтэрнэт-рэсурсы. Выкарыстоўвалася база даных «Навукоўцы Беларусі», якая з'яўляецца нацыянальным праектам у рамках сусветнай сістэмы інфармацыі пра навуковых работнікаў, сайты школ горада і раёна.
Матэрыял у даведніку размешчаны ў алфавітным парадку персаналій. Пра кожнага навукоўца прадстаўлены біяграфічныя звесткі, фотаздымкі, інфармацыя пра навуковыя інтарэсы, галіны навуковай дзейнасці, звесткі пра пасады, узнагароды, ганаровыя званні і інш. Таксама шырока прадстаўлена бібліяграфія: спісы крыніц аб жыцці і дзейнасці і спісы прац навукоўцаў.
Значна аблягчае знаходжанне матэрыялаў даведачны апарат да біябібліяграфічнага выдання, які ўключае імянны і геаграфічны паказальнікі, алфавітны спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх выкарыстоўваліся ў ім.

1

Яндекс.Метрика Яндекс цитирования.