Беларуская літаратура ў тварах
13.11.2017 16:06
У рамках абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана выстава-панарама “Беларуская літаратура ў тварах”.
Кніжная выстава прапануе творы аўтараў, якія па праву складаюць залаты фонд класікаў беларускай літаратуры: Я. Купала, Я. Колас, В. Быкаў, М. Багдановіч, Н. Мацяш, І. Шамякін і многія іншыя. Выстава дазволіць яшчэ раз акунуцца ў дзіўны свет класічнай беларускай літаратуры.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу-панараму “Беларуская літаратура ў тварах”.