Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне за 2017 год
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне за 2017 год

PDF Печать E-mail

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены бягучы бiблiяграфiчны паказальнiк «Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне за 2017 год».

Бібліяграфічны паказальнік «Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне» выдаецца з 1991 года. Крынiцай да падбору матэрыялу з'яўляецца краязнаўчы змест дакументаў. 

У паказальнік уключаны кнігі і артыкулы з часопісаў і газет за 2017 год: асобныя кнiгi i главы з iх, артыкулы са зборнiкаў, часопiсаў, рэспублiканскiх, рэгiянальных, раённых i гарадскiх газет.
Дакументы размешчаны ў сiстэматычным парадку, унутры раздзелаў – па алфавіту аўтараў, загалоўкаў. Апісанне кніг і артыкулаў з невыразнымі загалоўкамі коратка раскрываецца.
Асноўныя раздзелы спіса: «Край у цэлым», «Мясцовыя органы ўлады і кіравання, іх дзейнасць, грамадскае жыццё краю», «Прырода і прыродныя рэсурсы. Экалогія. Ахова прыроды», «Эканоміка краю», «Сельская гаспадарка», «Ахова здароўя. Медыцынскія ўстановы. Фізічная культура і спорт», «Культурнае будаўніцтва. Навуковае жыццё. Асвета. Друк», «Мастацтва. Край у творах мастацтва», «Літаратурнае жыццё. Край у мастацкай літаратуры. Фальклор», «Гісторыя, этнаграфія, археалогія краю», «Персаналіі мясцовых дзеячаў».
Даведачны апарат выдання ўключае геаграфiчны паказальнiк, персанальны паказальнік, спіс прадпрыемстваў горада і раёна, пра якія ідзе гаворка ў публікацыях, спiс перыядычных выданняў, якiя выкарыстаны пры складаннi дапаможнiка.
Мэта бібліяграфічнага паказальніка – інфармаваць аб новай літаратуры пра Кобрынскі край.
Выданне адрасуецца усiм, хто цiкавiцца мiнулым i сённяшнім роднага краю, яго гісторыяй, культурай, а таксама можа быць выкарыстана ў бiблiяграфiчнай дзейнасцi бiблiятэк.

1

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика